For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нанцільда.

Нанцільда

Нанцільда (Нантэхільда)
лац.: Nanthildis ці Nantechildis
Хлодвіг II і яго маці Нанцільда.
Хлодвіг II і яго маці Нанцільда.
каралева франкаў
629 — 19 студзеня 639
Папярэднік Гаматруда
Пераемнік Рагнетруда

Нараджэнне каля 610[1]
  • невядома
Смерць 642[1]
Месца пахавання
Муж Дагаберт I[1]
Дзеці Хлодвіг II[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нанцільда (ці Нантэхільда; лац.: Nanthildis ці Nantechildis; каля 610 — 642, Ландры, Бургундыя) — другая жонка караля франкаў Дагаберта I, сына Хлотара II і Бертэтруды.

Нанцільда была саксонскага паходжання[3] і нарадзілася прыблізна ў 610 годзе. Пра тое, кім былі яе бацькі, гістарычныя крыніцы нічога не паведамляюць, але дакладна вядома, што яна была сястрой Ландэгізеля, буйнога землеўладальніка з Лімузена[4].

У 626 годзе Дагаберт I, на той момант толькі кароль Аўстразіі, заключыў на віле Рэоль (Reuilly) шлюб з Гаматрудай, сястрой сваёй мачахі Сіхільды, трэцяй жонкі Хлотара II. Аднак яна не дала яму нашчадства[5], і ў 629 годзе кароль, пакінуўшы яе на той жа віле Рэоль, ажаніўся з дзяўчынай па імі Нанцільда, якая да гэтага была камердынершай у свіце былой каралевы[6]. «Lexikon des Mittelalters» называе яе дзяўчынай з ліку абслуговага персанала («ein Mädchen aus dem Dienstpersonal»).

У тым жа годзе, здзяйсняючы каралеўскі аб’езд Аквітаніі, Дагаберт «узяў у свой ложак» дзяўчыну па імі Рагнетруда, і яна праз год нарадзіла сына, якога назвалі Сігібертам[7]. Сама ж Нанцільда ў 633 годзе таксама нарадзіла каралю спадчынніка, якога назвалі Хлодвігам[8]. Пазней ён стаў спадчыннікам прастола Нейстрыі і Бургундыі, а яго адзінакроўны брат Сігіберт кіраваў у Аўстразіі[9]. Аднак Дагаберт быў вельмі шчадралюбным, і, быўшы ў шлюбе з Нанцільдай, заключыў шлюб яшчэ з дзвюма жанчынамі, Вулфегундай і Берхільдай. Да таго ж, ён атачыў сябе поўнымі распуснікамі і незлічонымі палюбоўніцамі, імёны якіх няма сэнсу пералічваць, таму што іх было вельмі шмат[10].

У апошнія дні 638 года Дагаберт захварэў і загадаў перавезці сябе ў абацтва Сен-Дэні, дзе сканаў 19 студзеня 639 года і там жа быў пахаваны. Ужо быўшы на божай пасцелі, кароль прызначыў свайго вернага нейстрыйскага маярдома Эга рэгентам пры малалетнім Хлодвігу, якому было ўсяго 6 гадоў, і даручыў яму абараняць каралеву Нанцільду, якая таксама стала апекуном свайго сына[11].

Эга быў праціўнікам уплывовай бургундскай арыстакратыі, якая ўзначальваецца Фаронам, біскупам горада Мо. Ён справядліва кіраваў палацам і каралеўствам разам з Нанцільдай на працягу трох гадоў, але ў 641 ці 642 годзе памёр у Клішы[12]. Пасля яго смерці маярдомам Нейстрыі быў прызначаны Эрхінаальд.

У Бургундыі ж у той час сталі ўзнікаць сапраўдныя аўтаномныя дзяржавы, а патрыцый Вілебад, які быў адным з правадыроў самастойнай бургундскай войска, якога ў свой час Дагаберт пасылаў у Гасконь, выкраіў сабе цэлае княства паміж Ліёнам і Валансам. Для памяншэння аўтаноміі Бургундыі ў адносінах да кароны, Нанцільда выдала сваю пляменніцу Рагнаберту замуж за франка Флаахада, затым, падчас асамблеі 642 года ў Арлеане, схіліла біскупаў і ўсіх знатных да яго абрання маярдомам каралеўства Бургундыя і, нарэшце, зацвердзіла таго на гэтай пасадзе. Флаахад паспяшаўся запэўніць знатных людзей Бургундыі ў тым, што будзе паважаць і абараняць іх маёмасць і прывілеі, але Вілебад стаў на чале мясцовай партыі, варожай франку, пасля чаго паміж імі ўспыхнула адчайная барацьба[13][14].

У 642 годзе ў Ландры памерла каралева Нанцільда, а яе цела было перавезена ў базіліку Сен-Дэні. У верасні таго ж года Хлодвіг, разам з Эрхінаальдам і Флаахадам, якія падтрымлівалі сяброўскія адносіны, адправіўся ў Ацён. Тут кароль загадаў патрыцыю Вілебаду прыбыць да яго, але той, западозрыўшы, што там яго збіраюцца забіць, сабраў вялікае войска і адправіўся туды ў яго суправаджэнні. Там паміж дзвюма варагуючымі групоўкамі адбылася сапраўдная бітва, у якой пала шмат, як франкаў, так і бургундаў. Быў забіты і сам Вілебад. Флаахад жа на наступную раніцу пакінуў Ацён і рушыў у Шалон, дзе ён захварэў на ліхаманку і памёр праз 11 дзён пасля смерці Вілебада[14][15].

Сярэдневяковыя храністы лічылі дзецьмі караля Дагаберта і Нанцільды таксама Рэгінтруду, Ірміну і Адэль[4], але сучасныя гісторыкі не падтрымліваюць такой ідэнтыфікацыі.

Зноскі

  1. а б в Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 102. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 110–112. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  3. Кніга гісторыі франкаў, 42.
  4. а б Franks, merovingian kings
  5. Магчыма з-за таго, што Гаматруда была бясплоднай.
  6. Фредегар. Хроника, кн. IV, 58.
  7. Фредегар. Хроника, кн. IV, 59.
  8. Albrecht. Chlodwig II. // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 4. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1876. — S. 129—130. (ням.)
  9. Фредегар. Хроника, кн. IV, 76.
  10. Фредегар. Хроника, кн. IV, 60.
  11. Фредегар. Хроника, кн. IV, 79.
  12. Фредегар. Хроника, кн. IV, 80.
  13. Фредегар. Хроника, кн. IV, 89.
  14. а б Хронікі доўгавалосых каралёў
  15. Фредегар. Хроника, кн. IV, 90.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нанцільда
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?