For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мастацкае ліццё.

Мастацкае ліццё

Рашотка працы Жана Ламура на плошчы Станіслава ў Нансі (1755).

Мастацкае ліццё — тэхніка стварэння мастацкіх вырабаў шляхам заліўкі расплаўленага металу ў форму, а таксама мастацкія творы, выкананыя гэтым спосабам; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Найбольш пашыраны спосаб пераводу ў метал твораў скульптуры, а таксама вырабу металалічных пасудзін, званоў і інш.

Мастацкае ліццё зарадзілася ў эпоху асваення чалавекам спосабаў здабычы і апрацоўкі металу. 3 развіццём ліцейнай вытворчасці вылучылася ў асобную галіну. Мастацкія задачы вызначаюць спецыфічныя прыёмы фармоўкі мадэлі, метады ліцця, выбар металу або сплаву для пэўнага віду вырабу, дапрацоўку (часта аўтарскую) адлівак чаканкай, гравіраваннем, пацініроўкай, залачэннем і інш. Асноўная тэхналогія мастацкага ліцця выпрацоўвалася пры выкарыстанні бронзы; з 4 стагоддзя да н.э. выкарыстоўваюць волава (амулеты з копцкіх грабніц 47 стст. н.э.), з якога ў 1618 стст. адлівалі плакеткі, медалі, пасудзіны і інш., што імітавалі больш каштоўнае серабро. 3 15 ст. ў Германіі, пазней і ў іншых краінах Еўропы развівалася мастацкае ліццё з чыгуну (паркавая скульптура, надмагіллі, рашоткі, агароджы, садовая мэбля і інш.).

Цар-гармата

Унікальныя помнікі рускага мастацкага ліцця 16—18 ст. — Цар-гармата (1586), Цар-звон (1733—35) у Маскве і інш. У 1718 стст. адлівалася паркавая скульптура са свінцу (Версаль у Францыі, Петрадварэц у Расіі).

На тэрыторыі Беларусі мастацкае ліццё вядома з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э. 3 бронзы, пазней і з жалеза адлівалі ўпрыгожанні (спражкі, фібулы), наканечнікі коп’яў, стрэл.

Гарматы з Нясвіжскага замка, XVI—XVII ст.

3 12 ст. пашырыўся спосаб ліцця ў каменныя ці гліняныя раздымныя формы. 3 медзі, бронзы, серабра, радзей з золата адлівалі ўпрыгожанні (бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, амулеты, падвескі ў выглядзе канькоў ці званочкаў), царкоўнае начынне (свяцільні, крыжы і інш.), дэталі адзення, конскай збруі, зашчапкі для накладных кніжных пераплётаў; са свінцу выраблялі пячаткі і абразкі з гарэльефнымі сюжэтнымі выявамі. Літыя ювелірныя вырабы аздаблялі чаканкай, зярненнем, гравіраваннем, эмалямі. У 15 ст. пры Слуцкім Троіцкім манастыры працавалі майстры-алавяннікі. Высокага мастацкага ўзроўню мастацкае ліццё дасягнула ў 1617 стст. з арганізацыяй у гарадах (Мінск, Магілёў, Нясвіж, Слуцк, Гродна) цэхаў рамеснікаў-металістаў, куды ўваходзілі і ліцейшчыкі — алавяннікі, людвісары (майстры па адліўцы гармат), канвісары (майстры па адліўцы званоў), ювеліры і інш. Акрамя вытворчасці ювелірных вырабаў, бытавых рэчаў, царкоўнага начыння пашырылася ліццё званоў у Полацку, Лагойску, Віцебску, Крычаве, Дзісне, Нясвіжы, Брэсце і інш. (гл. Моладаўскі звон). Алавяны посуд, свечачнікі адлівалі ў Магілёве, Ваўкавыску, Ружанах, Слуцку, Шклове, Друі, гарматы — у Магілёве, Брэсце, Мінску, Нясвіжы. Гарматы аздаблялі рэльефнымі паяскамі, гербамі, выявамі жывёл, анёлаў і інш., званы — расліннымі гірляндамі і арнаментальнымі надпісамі.

Свірскі звон. XVIII ст.

У 18 ст. ўзніклі ліцейныя мануфактуры ў Гомелі, Вішневе (Валожынскі раён), Кляцішчы (Стаўбцоўскі р-н, абодва Мінскай вобл.), Бакштах (Іўеўскі р-н), Рудні (Слонімскі р-н, абодва Гродзенскай вобл.) і інш., дзе выраблялі посуд, асвятляльныя і пісьмовыя прылады. Высокім мастацкім узроўнем вылучаліся рэчы культавага прызначэння (падсвечнікі, манстранцы і інш.).

Буйным у 19 ст. быў Уладзімірскі чыгуналіцейны завод у в. Старынка (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.). У Горках (Магілёўская вобл.) адлівалі крыжы, у Высокім (Аршанскі р-н Віцебскай вобл.) — надмагільныя пліты, рашоткі і агароджы. 3 чыгуну адлівалі таксама вароты, распяцці, вадасцёкі, садовую мэблю, пячныя дзверцы, прасы і інш. Канструкцыйна-мастацкія элементы літых вырабаў — разнастайнае перапляценне раслінных парасткаў (рашоткі), гарэльефныя выявы жывёл, маскаронаў, ваенных атрыбутаў (хатняе начынне). Садовую мэблю і крыжы выконвалі ў выглядзе складана пераплеценых дубовых галінак, вінаграднай лазы. У вырабах 18—19 ст. прыкметны ўплыў мастацких стыляў готыкі, барока, класіцызму. 3 2-й палове 19 ст. з развіццём металаапрацоўчай прамысловасці мастацкае ліццё паступова заняпала.

У наш час беларускія мастакі ў гэтай тэхніцы ствараюць станковую скульптуру, мемарыяльныя і памятныя медалі, ювелірныя вырабы, абклады да мініяцюрных сувенірных кніг і інш., працуюць майстэрні па адліўцы званоў. Сярод майстроў С. Ларчанка, Ю. Любімаў і інш.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мастацкае ліццё
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?