For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён).

Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)

Аграгарадок
Высокае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 224 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211024[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236811021
Высокае на карце Беларусі ±
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён) (Беларусь)
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён) (Віцебская вобласць)
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)

Высо́кае[3] (трансліт.: Vysokaje, руск.: Высокое) — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на поўнач ад Оршы, каля ракі Аршыца. Уваходзіць у склад Высокаўскага сельсавета.

Гісторыя вёскі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1645 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 19 — пач. 20 стст. цэнтр воласці Аршанскага павета. Побач знаходзіўся фальварак Высокае, які належаў Ронікерам. Дзейнічалі папяровая фабрыка, цукровы, медзеплавільны, вапнавы, шкляны, вінакурны і сіропны заводы, млын, карчма, існавалі бальніцы, хлебазапасны магазін, праваслаўная царква. У 1867 г. адкрыта земскае народнае вучылішча. У 1883 г. у ім вучыліся 40 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У пачатку 20 ст. тут пабудавана панская сядзіба. У цэнтры сядзібы быў размешчаны аднапавярховы драўляны жылы дом з двухпавярховай драўлянай прыбудовай. Паблізу дома знаходзіліся два аднапавярховыя флігелі: адзін мураваны, другі драўляны. Вакол дома і флігеляў быў разбіты пейзажны парк з сажалкай. Яго заснавальнік Макшыцкі прывёз з розных краін і пасадзіў тут шмат дрэваў і кустоў. Да нашага часу захавалася каля 150 іх відаў.

У 1910 г. налічвалася 92 двары, 623 жыхары. Сялу належала 20 дзесяцін лесу, 813 дзесяцін зямлі. Пасля рэвалюцыі адкрыты саўгас «Высокае», адкрыты народны дом, хата-чытальня, бібліятэка, земскае вучылішча, якое пазней ператворана ў працоўную школу першай ступені. У 1923 г. там вучылася каля 80 дзяцей.

У 1928 г. у былой панскай сядзібе адбыўся першы з’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусветнай вайны ў наваколлі дзейнічала партызанская брыгада «Граза», у Высокім — падпольная група (кіраўнік — Пахомчык П. А.).

На 1 студзеня 1970 г. у Высокім налічвалася 220 двароў, 1190 жыхароў.

У вёсцы размешчаны механічныя майстэрні, сярэдняя школа, яслі-сад, сельскае прафтэхвучылішча, сталовая, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання.

Праз вёску праходзяць рэспубліканская аўтадарога ВіцебскОрша Р87 і аўтамагістраль Санкт-ПецярбургАдэса E95 (у межах Беларусі — магістраль М8). На поўдзень ад Высокага праходзіць аўтамагістраль КоркОмск E30 (у межах Беларусі — магістраль М1).

Свята-Ільінская царква

Зноскі

  1. Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010.
  2. Белпошта
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 567
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Высокае (аграгарадок, Аршанскі раён)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?