Культура Фельчы-Рыполі
Фельчы-Рыполі — назва і археалагічнай культуры ў Італіі эпохі сярэдняга неаліту (4 тыс. да н.э.) па двух тыпавых паселішчах — Фельчы і Рыполі. Культура была распаўсюджана ў рэгіёне Абруца (Італія). Вяла жывёлагадоўчы лад жыцця. Для гэтай культуры характэрна своеасаблівая кераміка (у прыватнасці, паўсферычныя ці сферычныя сасуды, талеркі, чары), распісаная геаметрычнымі матывамі ў выглядзе паралельных ліній і кропак. У кераміцы гэтай культуры маецца падабенства з іншымі культурамі: Даніла ў Харватыі, Сера д’Альта на Сіцыліі і «шэрая Скорба» на Мальце.
Назва культуры паходзіць ад мясцовасці Рыполі ў даліне Вібрата, дзе выяўлена паселішча 3600-3100 гг. да н.э.: домы, пахаванні, шматлікая кераміка і крэмневыя наканечнікі, а таксама пячоры Фельчы на Капры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://it.encarta.msn.com/encyclopedia_981536111/Cultura_di_Ripoli.html Архівавана 21 сакавіка 2005.
- http://gguzzardi.interfree.it/archeo.htm
- http://turismo.provincia.teramo.it/arte-e-cultura/siti-archeologici/ripoli
Дагістарычная Італія | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гістарычныя вобласці і плямёны |
| ||||||||
Археалагічныя культуры (спіс) |
| ||||||||
Характэрныя помнікі |
| ||||||||
гл. таксама Старажытная Італія |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.