For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Квэнья.

Квэнья

Квэнья
Саманазва: Quenya, Quendya
Створаны: Дж. Р. Р. Толкін
Катэгорыя: штучныя мовы
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы
Першыя строчкі плача Namáriё запісаныя тэнвар і лацінскім алфавітам.

Квэ́нья (Quenya) — выдуманая мова, распрацаваная Дж. Р. Р. Толкінам. У легендарыуме з’яўляецца адной з эльфійскіх моў — мову нолдар і ваньяр. Слова квэнья перакладаецца як «гутарка, мова» ці супрацьпастаўляючыся іншым мовам «эльфійская гутарка, эльфійская мова».

Знешняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваць над гэтай мовай Толкін пачаў у 1915 годзе. Асновай для стварэння гэтай мовы стала фінская мова; акрамя гэтага Толкін часткова пазычыў фанетыку і арфаграфію лацінскай і грэчаскай моў. Назва мовы магчыма ўзнікла пад уплывам назвы блізкага да фінскай мовы квэн, распаўсюджанага ў гістарычнай вобласці Квэнландыя (Каянская зямля) ў паўночнай Скандынавіі[1] Толкін прысвяціў шмат увагі канструяванню мовы. Граматыка квэнья была перагледжана чатыры разы да таго, як набыла канчатковую форму. У той жа час, лексіка заставалася адносна стабільнай на працягу ўсяго працэса стварэння. Паралельна з распрацоўкай мовы квэнья Толкін апісваў народ, які гаварыў на гэтай мове — Эльдар ці эльфаў, і таксама гісторыю, краіну і свет, у якім яны маглі б на ёй гаварыць (Міжзем’е). Вынаходніцтва мовы паўплывала на стварэнне трылогіі «Уладар пярсцёнкаў», якая стала класічным творам жанра фэнтэзі. У час, калі адбываліся падзеі, апісаныя ў «Уладары пярсцёнкаў», квэнья выйшла з паўсядзённага ўжытку і заняла ў культуры Міжзем’я тое ж месца, што і латынь у сярэдневяковай еўрапейскай культуры. Невыпадкова сам Толкін часта называў квэнья «эльфійскай латынню»[2]. Асноўнай мовай зносін эльфаў стаў сіндарын. У абедзвюх эльфійскіх мовах дзве сістэмы пісьменства — рунічная Кірт і алфавітная Тэнгвар. Дзеля транслітарацыі тэкстаў на квэнья і сіндарыне часта ўжываецца лацінскі алфавіт. Напрыклад: «Sin macil Elesarwa» — «Гэта меч Элесара (Арагорна)». На гэты час на квэнья выдаецца некалькі часопісаў. Таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША абаронена некалькі дысертацый па граматыцы гэтай мовы. У 2004 годзе, пасля выхаду на экраны апошняй серыі кінафільма «Уладар пярсцёнкаў», значна павялічылася цікавасць да эльфійскіх моў. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ў мужчынскай школе Бірмінгема «Тэрверс-Грын» («Turvers Green Boys» Technology College in Birmingam) упершыню ў свеце вучням пачалі афіцыйна выкладаць эльфійскую мову[3]. Большасць з карыстальнікаў эльфійскіх моў з’яўляюцца пріхільнікамі твораў Толкіна — талкіністамі, дакладная іх колькасць не паддаецца ўліку.

Унутраная гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны квэнья

[правіць | правіць зыходнік]

Квэнья ў сваёй старой форме, запісанай сараці Руміла, быў вядомы пад назвай стары ці старажытны квэнья (Yára-Quenya). Ён уяўляў з сабе мову, якая развілася з агульнай эльфійскай — мовы эльдар. Акрамя эльфаў, квэнья карысталіся Валар. Вядома, што эльфы запазычылі ў квэнья частку словаў з валарына. Гэта больш адзначаецца ў дыялекце ваньяр, чым у нолдар.

Пармаквеста і тарквеста

[правіць | правіць зыходнік]

У штодзённых гутарках эльфаў Валінора ўжывалася т. зв. тарквеста (Tarquesta), а ў навуцы і падчас правядзення разнастайных цырымоній — пармаквеста (Parmaquesta). Пры гэтым нолдар і ваньяр гаварылі на двух падобных дыялектах тарквесты — налдарын і ваньярын.

Дыялект квэнья, на якім гаварылі ваньяр. На яго больш паўплываў валарын, што пацвяржае большая, чым у налдарыне, колькасць запазычанняў. Сам квэнья на гэтым дыялекце меў назву квэндзя.

Тэлеры, якія прыбылі ў Эльдамар, размаўлялі на мове, падобнай на квэнья, таму некаторыя эльфы лічылі тэлерын адным з яе дыялектаў. Самі тэлеры не падтрымлівалі гэты пункт гледжання.

Квэнья выгнаннікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Мова тых нолдар, якія вярнуліся ў Белерыянд. Узнікла пасля забароны Цінгала і прыняцця нолдар у якасці асноўнай мовы для зносін з іншымі эльфамі сіндарына. Квэнья выгнаннікаў у нечым адрозніваецца ад квэнья Амана дзякуючы запазычванню некаторых сіндарынскіх словаў. Адрозненні назіраліся таксама і ў вымаўленні асобных гукаў.

Выкарыстоўванне квэнья іншымі народамі

[правіць | правіць зыходнік]

На квэнья гутарылі таксама ў Нуменары, таксама ў Гондары і Арноры. Падчас Трэцяй эпохі квэнья захаваў той жа статус, што і лацінская мова ў Еўропе.

Вымаўленне гукаў квэнья і звесткі аб позняй фаналогіі мовы апісаныя ў дадатку Е рамана «Уладар пярсцёнкаў» і нарысе «Outline of Phonology» апублікаваным у часопісе «Parma Eldamberon». Падчас стварэння мовы Толкін імкнуўся наблізіць фаналогію да лацінскай.

Склоны квэнья

  • Намінатыў (Назоўны)
  • Генітыў (Родны)
  • Пасесіў (Прыцяжальны)
  • Датыў (Давальны)
  • Акузатыў (Вінавальны)
  • Лакатыў (Месны)
  • Алатыў (Уваходна-месны)
  • Аблатыў (Выходна-месны)
  • Інструментатыў (Творны)
  • «Эльфінітыў», «Загадкавы Склон» — верагодней за ўсё з’яўляецца разнавіднасцю меснага склона абстрактнага выгляду, накшалт fёas — у душы.

Лікі

  • Адзіночны лік — вызначае адну рэч
  • Парны лік — вызначае непадзельную пару рэчаў, напрыклад «рукі». Яшчэ адзін характэрны прыклад — у квэнья пра лепшых сяброў гавораць «meldu» — гэта значыць «пара сяброў». Гэта паказвае, наколькі яны блізкія.
  • Множны лік — вызначае некалькі рэчаў.
  • Зборны лік — вызначае непадзельную групу рэчаў, напрыклад «народ», ці вызначаную групу рэчаў, калі выкарыстоўваецца з вызначаным артыклем.

Назоўнікі падзяляюцца на тры склоны, але ёсць шмат выключэнняў звязаных з этымалогіяй словаў.

У квэнья нолдар-выгнаннікаў ёсць два спражэнні дзеясловаў: першасныя (заканчваюцца ў аснове на зычны) і вытворныя (заканчваюцца ў аснове на галосны), таксама ёсць вялікая колькасць дзеясловаў-«выключэнняў», зразумець спражэнне якіх магчыма толькі звярнуўшыся да іх этымалогіі, ці проста запомніць.

Тэнгвар. У «знешнім» квэнья часцей выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт, паводле сваіх правілаў, адлюстроўваючы тэнгвар, але таксама і са знакамітымі «дзвюма кропкамі», звычайна над канцавым ці падзяляльным e але не толькі.

Зноскі

  1. DuBois, Tom; Mellor, Skott (2002). "Nordic roots of Tolkien's midle earth, The". Scandinavian Review (Summer). New York, NY: The Amerikan-Scamdinavian Foundation. ISSN 0098-857X.(недаступная спасылка)
  2. Вяртанне караля, Дадатак Е, «Аб эльфах»
  3. Parkinson, Justin. Do you speac Elf? (англ.) (4 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 июля 2008.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Квэнья
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?