For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар бернардзінцаў (Брэст).

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар бернардзінцаў (Брэст)

Славутасць
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар бернардзінцаў
Абмерны чарцёж коплекса, 1830
Абмерны чарцёж коплекса, 1830
52°04′47,3″ пн. ш. 23°39′33,68″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія Лацінская Царква
Ордэнская прыналежнасць бернардзінцы
Заснавальнік Марцін Шышкоўскі[d]
Стан знішчаны
Map

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар бернардзінцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс, які існаваў у Брэсце ў 16051830 гг. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесці, на гістарычнай Бернардзінскай плошчы, пры ўтоку ракі Мухаўца ў Буг. Помнік архітэктуры віленскага барока.

Утвараў адзіны комплекс з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштарам бернардзінак.

Агульны план кляштароў бернардзінак (злева) і бернардзінцаў (справа)

Заснаваны луцкім біскупам Марцінам Шышкоўскім  (руск.) y Валынскім прадмесці Брэста пры ўпадзенні р. Мухавец y Буг. Побач з драўлянымі будынкамі была і мураваная капліца Св. Дароты. Пасля пажару 1617 года кляштар адбудаваны на сродкі ваяводы мсціслаўскага і старосты берасцейскага Гераніма Хадкевіча[1].

План Брэсцкага кляштара бернардзінцаў

У 1623 годзе Я. Галімскі пры фінансавай падтрымцы канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі збудаваў мураваны касцёл Яна Хрысціцеля і Св. Ганны — трохнефавая базіліка з закрытай галерэяй. Да касцёла прылягаў мураваны будынак кляштара, y якім у 1647 годзе жыло 30 манахаў. У спецыяльна прыбудаванай да касцёла капліцы знаходзілася копія абраза «Маці Божая» з рымскага храма Санта Марыя Маджорэ, атрыманая Іпаціем Пацеем ад Папы Рымскага Клімента VIII разам з візантыйскім абразом «Хрыстос»[1].

Кляштар значна пацярпеў y час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг. У якасці кампенсацыі кляштар атрымаў з дзяржаўнага скарбу 80 тыс. злотых, датацыі караля Яна Казіміра і Паўла Сапегі, які завяшчаў пахаваць яго ў адбудаваным касцёле. У 18 ст. праведзена рэстаўрацыя, тут працаваў архітэктар і мастак Б. Мазуркевіч, алтары аднаўляў разьбяр Я. Бяляўскі[1].

3 пачатку 19 ст. пры кляштары дзейнічала школа. У час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ў 1830 годзе памяшканні кляштара і касцёла[1] перабудаваны па праекце архітэктара Мардзвінава[2] пад Брэсцкі кадэцкі корпус[1]. Для царквы кадэцкага корпуса былі заказаны роспісы мастаку В. Бажэнаву. У 1854 г. корпус быў пераведзены ў Маскву, а будынак стаў выкарыстоўвацца як ваенны шпіталь[2].

Перабудаваныя храмы мужчынскага і жаночага бернардзінскіх кляштароў у Брэсце, 1930-я

Разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны[1].

План Брэсцкага кляштара бернардзінцаў

Касцёл Яна Хрысціцеля ўяўляў сабой трохнефавую базіліку з павышаным цэнтральным нефам, які быў перакрыты крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, і больш нізкімі бакавымі, якія завяршаліся купальнымі скляпеннямі[3]. Цэнтральны неф пераходзіў у выцягнуты прэсбітэрый даўжынёй 19,7 м[2], завершаны паўцыркульнай алтарнай апсідай. З поўдня да бакавога нефа была прыбудаваная квадратная ў плане капліца. Бязвежавы галоўны фасад, падзелены карнізамі на чатыры ярусы, вертыкальна быў расчлянёны вязкамі пілястраў на тры часткі: сярэдняя завяршалася трохвугольным франтонам, бакавыя мелі стылізаваныя валюты. Над франтонамі і вязкамі пілястраў узвышаліся скульптуры. Сцены касцёла расчлянёныя арачнымі аконнымі праёмамі. Галоўны алтар у апсідзе і восем у бакавых нефах былі вырашаны ў стылі барока. Да паўночнай сцяны касцёла прымыкала закрытая галерэя. двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак кляштара з рызалітам у паўночнай частцы прылягаў да прэсбітэрыя. Рызаліт і тарэц кляштара, умацаваныя контрфорсамі, завяршаліся барочнымі атыкавымі франтонамі з валютамі[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  2. а б в Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар бернардзінцаў (Брэст) на сайце Radzima.org
  3. а б Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля і кляштар бернардзінцаў (Брэст)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?