For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Арка.

Арка

Трыумфальная арка ў Парыжы

А́рка (італ.: arco ад лац.: arcus — дуга, выгін), крывалінейнае перакрыцце праёмаў у сцяне (дзверы, вокны, вароты) ці пралётаў паміж дзвюма апорамі. Складаецца з асобных блокаў, якія шляхам стварэння бакавога распору пераносяць цяжар на апоры. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца для любой выгнутай структуры, якая мае форму аркі. Аркі могуць выкарыстоўвацца як канструктыўны архітэктурны элемент, напрыклад, над дзвярным праходам або брамамі, або ў якасці чыста дэкаратыўнага элемента. Як правіла аркі сіметрычныя адносна вертыкальнай восі.

У беларускім дойлідстве арачныя канструкцыі з'явіліся ў XI-XII ст. Адным з варыянтаў з'яўляецца клуатр — арачная галерэя.

Прынцып канструявання аркі

Арка ёсць крывалінейны брус плаўнай абрысы, якая нясе будаўнічая канструкцыя. У адрозненне ад вертыкальнага ціску бэлькі, ціск аркі на апоры пахілі, праз што ўзнікае гарызантальная апорная рэакцыя. Ад збору арка адрозніваецца толькі значна меншай шырынёй. Пад вертыкальнай нагрузкай арка працуе пераважна на сціск і ў меншай ступені на выгіб.

Часткі аркі маюць наступныя назвы: пята аркі (папярочнае сячэнне ў апоры), замак аркі (папярочнае сячэнне ў вяршыні аркі), страла ўздыму (адлегласць цэнтра замка аркі ад лініі, якая злучае цэнтры пятак аркі). Адлегласць паміж цэнтрамі пятак называецца разліковай проймай. З павелічэннем стрэлы ўздыму памяншаецца распор аркі. Аркі бываюць бесшарнірныя, двухшарнірныя і трохшарнірныя; калі апорныя канцы аркі злучыць стрыжнем (зацяжкай, якая ўспрымае гарызантальную рэакцыю), утворыцца арка з зацяжкай.

У залежнасці ад унутранага абрысу аркі бываюць паўцыркульныя (апісаныя паўакружнасцю), падковападобныя, лучковыя (апісаныя дугой, меншай за паўакружнасць), стрэльчатыя (утвораныя дзвюма дугамі, якія перасякаюцца пад вуглом), шматлопасцевыя (складаюцца з некалькіх дробных арачак) і іншыя. Вось аркі падбіраюць так, каб выгінальны момант быў як мага малейшы, тады арка будзе найбольш трывалай і ўстойлівай. Трываласць аркі залежыць ад яе формы. Найпрасцейшыя аркі маюць форму паўкруга, аднак тэарэтычна трывалымі з'яўляюцца аркі з формай парабалы або ланцуговай лініі. Парабалічныя аркі ўвёў у архітэктуру іспанскі архітэктар Антоніа Гаўдзі. Такія аркі перадаюць увесь распор на аснову і не патрабуюць дадатковых элементаў.

Вароты Захаду ў амерыканскім Сент-Луісе

Аркі адрозніваюць па прызначэнні: папружныя (падтрымліваюць розныя тыпы скляпеністых канструкцый), разгрузачныя (успрымаюць і перадаюць нагрузку ад верхніх частак збудавання).

Разнастайныя формы арак у развіцці архітэктуры набываюць не толькі канструкцыйнае, але і дэкаратыўнае значэнне, становяцца элементамі арнаменту — характэрнымі прыкметамі таго ці іншага стылю: спічастыя і трохлістыя аркі — готыкі, паўцыркульныя — рэнесансныя, падковападобныя — маўрытанскія, кілепадобныя — старажытнарускія і г.д.

Цыліндрычная арка

[правіць | правіць зыходнік]

Стральчатая арка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапам. для вучняў. / Уклад. Б. Лазука Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Арка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?