For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі.

Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі

Футбол
Канстанцін Кучынскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі
Нарадзіўся 15 ліпеня 1998(1998-07-15)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 71 кг[1]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Жэтысу
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 4 (0)
2016   Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2017—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2018   Беларусь Ліда 20 (2)
2019—2020   Беларусь Белшына (Бабруйск) 43 (0)
2022—2023 Беларусь Гомель 52 (2)
2024 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (1)
2024— Казахстан Жэтысу (Талдыкарган)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020

Канстанцін Кучынскі (нар. 15 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[4], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 года падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[5]. Сезон 2017 правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[6].

У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], а ў сакавіку 2019 года пасля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[8]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[9]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[10].

З мая 2021 года пачаў прыцягвацца да складу мінскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёў 2 матчы за клуб у Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11].

У студзені 2022 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомелем»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[13].

У пачатку 2024 года, пакінуўшы «Гомель», трэніраваўся з гродзенскім «Нёманам»[14] і салігорскім «Шахцёрам»[15], а ў сакавіку стаў іграком «Іслачы»[16]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[17] і далучыўся да казахстанскага «Жэтысу»[18].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2015 Д2 Зорка-БДУ 4 0
2016 дубль Дынама 18 0
2017 дубль Дынама 29 2
2018 Д2 Ліда 20 2
2019 Д2 Белшына 19 0
2020 Д1 Белшына 24 0
2021 Д1 Дынама 2 0
2022 Д1 Гомель 25 0
2023 Д1 Гомель 27 2
2024 (1) Д1 Іслач 14 1
  1. а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/44399-kuchinskiy-k-a
  2. Konstantin Kuchinskiy // Transfermarkt — 2000.
  3. https://www.transfermarkt.com/konstantin-kuchinskiy/profil/spieler/344552
  4. Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду (руск.). football.by (25 сакавіка 2016). Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. Футбол. 18-летний Константин Кучинский подписал контракт с минским "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020.
  6. Минское "Динамо" отдало четырех дублеров "Граниту" (руск.). football.by (16 сакавіка 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
  7. Гнедько и Горбачев покинули "Лиду" (руск.). football.by (13 лістапада 2018). Праверана 18 сакавіка 2024.
  8. Кучинский пополнил ряды ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (5 сакавіка 2019). Праверана 18 сакавіка 2024.
  9. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
  10. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (руск.). football.by (24 снежня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
  11. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
  12. Защитник Кучинский пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (14 лютага 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
  13. Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.
  14. Папарига остался, Кучинский, Костров и Сагитов — на просмотре. "Неман" вышел из отпуска (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  15. Дмитрий Бага и еще шесть потенциальных новичков . "Шахтер" опубликовал фото с тренировки (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
  16. Константин Кучинский перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (26 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
  17. Константин Кучинский покинул "Ислочь" (руск.). football.by (16 ліпеня 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.
  18. Константин Кучинский пополнил "белорусский легион" в Казахстане (руск.). football.by (19 ліпеня 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?