For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for З угодкавых настрояў.

З угодкавых настрояў

«З угодкавых настрояў»
Жанр паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 29 кастрычніка 1927
Дата першай публікацыі 7 лістапада 1927
Апублікаваны ў Звязда і Савецкая Беларусь
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«З уго́дкавых настро́яў» — паэма Янкі Купалы, завершаная ў Менску 29 кастрычніка 1927 года і ўпершыню надрукаваная 7 лістапада 1927 года ў газетах «Звязда» і «Савецкая Беларусь». Мае падзагаловак «Да дзесяцігоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі». Аўтографы паэмы захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[1]

Твор лірыка-публіцыстычны, па структуры ўяўляе сабой цыкл з 6 частак-вершаў на тэму рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Адзінства тэмы, храналагічнае апісанне падзей, якія ўтвараюць своеасаблівы сюжэтны стрыжань твору, даюць падставу разглядаць яго як паэму. Шмат якімі рысамі родніцца з паэмай «Безназоўнае»: паэмы аб’ядноўвае характар паэтычнага мыслення і імкненне аўтара намаляваць пераважна лірычнымі сродкамі панарамную карціну маштабных сацыяльных пераўтварэнняў.[1]

Твор прасякнуты патасам услаўлення рэвалюцыі. Яму ўласцівая ўрачыста-ўзнёслая танальнасць, святочная настроенасць. Паэт шырока выкарыстоўвае народна-песенныя матывы, абагульненыя фальклорныя вобразы. У творы дамінуе фальклорная стыхія, сустракаюцца вобразы і матывы дарэвалюцыйных вершаў паэта. Павышаная экспрэсіўнасць аповяду выяўляецца ў шырокім выкарыстанні фальклорных параўнанняў, эпітэтаў, розных стылістычных фігур, паўтораў. Кожная частка твора мае адметны рытмічны малюнак.[1]

Паэма стала адным з першых твораў Купалы, якія сведчылі аб трагічным спыненні творчага ўздыму паэта, пазбаўленага магчымасці ствараць свабодна. Ул. Арлоў залічыў паэму да шэрагу «дзяжурных, пазначаных штучным патасам вершаванак».[2]

На рускую мову паэму пераклалі М. Ісакоўскі і У. Раждзественскі.[1]

Зноскі

  1. а б в г М. Лазарук З угодкавых настрояў // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 232.
  2. Арлоў, Уладзімір. 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882. Нарадзіўся Янка Купала. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. Праверана 2 студзеня 2013.(недаступная спасылка)
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «З угодкавых настрояў» / Аўтар — М. Лазарук. — С. 232.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
З угодкавых настрояў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?