For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Адвечная песня.

Адвечная песня

«Адвечная песня»
Выданне
Вокладка выдання 1910 года.
Жанр драматычная паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1908
Дата першай публікацыі 1910
Выдавецтва Выдавецтва Антона Грыневіча
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

«Адвечная песня» — першая драматычная паэма Янкі Купалы, завершаная 22 жніўня 1908 года ў Бараўцах і ўпершыню выдадзеная Антонам Грыневічам у 1910 годзе ў Санкт-Пецярбургу.[1]

Паэма напісаная пад уплывам народна-песеннай сімволікі і кніжных крыніц.[2] Паэма складаецца з 12 частак-праяў, кожная з якіх распачынаецца і заканчваецца аўтарскай рэмаркай.[1]

Змест паэмы паглыблена-філасофскі, эпічна-сацыяльны аналіз жыццёвага лёсу Мужыка, які выступае як галоўны герой паэмы, трагізму яго існавання ў тагачасным грамадстве. Прынцып напісання паэмы — рэалістычна-сімвалічны паказ чалавека як сацыяльнае істоты. Гэта твор пра спрадвечнае гора Мужыка, пра яго нялёгкую працу, сацыяльныя крыўды, жыццёвыя пакуты, якія з пакалення ў пакаленне заставаліся яму наканаванымі. Пафас паэмы — у балючай рэакцыі паэта на гістарычную несправядлівасць, у асуджэнні сіл, варожых працоўнаму чалавеку.[1]

На працягу паэмы аўтар раскрывае жыццё Мужыка ад калыскі да труны. Паэма — твор высокага трагедыйнага гучання. Чорныя сілы, што злятаюцца над толькі што народжаным Мужыком, прарочаць яму трагедыю. Гэтае прароцтва спачатку як бы забываецца, але, як толькі жыццёвыя ілюзіі галоўнага героя развейваюцца, фарбы, тон і сімволіка ў паэме змрачнеюць. Кульмінацыя дзеяння ў паэме двойчы трагічная, бо Мужык двойчы сыходзіць у магілу — і рэальна і сваім ценем.[1]

Паэма напісаная песенна-народным складам верша. Кожная карціна-праява мае сваю танальнасць, вызначаецца адметным рытміка—інтанацыйным комплексам і вобразнасцю. Большасць праяваў статычныя, за выключэннем 11-й і 12-й, дзе гаворка ідзе пра гібель Мужыка і ўзнікненне яго ценю на могілках.[1]

Максім Горкі ў 1910 годзе ў лісце да А. Чарэмнага пісаў, што «Адвечную песню» варта было б перакласці на рускую мову. Даследчык творчасці Купалы І. Навуменка лічыў, што купалаўскі гуманізм знайшоў у паэме трагедыйнае ўвасабленне. У 1920-я гады паэму даследавалі Ц. Гартны, І. Замоцін, у пасляваенны час — М. Арочка, Р. Бярозкін, М. Грынчык, М. Лазарук, А. Лойка, М. Ярош і інш.[1]

Польскі крытык С.Руднянскі адзначаў:

" Панурай і безнадзейнай можа здавацца канцоўка паэмы, аднак тут укладзена спадзяванне на лепшы дзень, і грамадскае пачуццё выступае ў паэме як сіла, якую не можа перамагчы нават смерць, а пытанне «што зроблена для мужыка, што зроблена для ўздыму людской годнасці, абуджэння жыццёвай энергіі чалавека?» пакідае незабыўны след у свядомасці і накіроўвае думку ў адпаведным кірунку.[3] "

Пераклады, сцэнічныя і мастацкія ўвасабленні

[правіць | правіць зыходнік]
Канстанцін Елісееў. «Бяда» — эскіз тэатральнага касцюма да спектакля «Адвечная песня». 1921

На рускую мову паэму пераклаў М. Ісакоўскі, на ўкраінскую — Т. Масэнка, на балгарскую — Х. Папоў. Упершыню паэма інсцэніраваная ў 1921 годзе ў Першым беларускім дзяржаўным тэатры. У 1976 годзе Уладзімір Мулявін стварыў паводле паэмы оперу—прытчу «Песня пра долю», якую потым экспрэсіўна і каларытна выканаў ансамбль «Песняры».[4] Па матывах паэмы рэжысёр С. Кавальчык паставіў у 2002 годзе спектакль у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а рэжысёр А. Ляляўскі паставіў у 2004 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек лялечны спектакль. Паэму ілюстравалі В. Александровіч, А. Волкаў, К. Елісееў, А. Кашкурэвіч, В. Мікіта, В. Шаранговіч.[1]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Адвечная песня». — C. 28—29.
  2. Некаторыя купалазнаўцы лічаць — пад уплывам п’есы расійскага пісьменніка Л. Андрэева «Жыццё чалавека».
  3. S.Rudnianski. Nowe życie, Wilno, 1911, №35.
  4. Адкрыццё выстаўкі «Песня пра долю»(недаступная спасылка). Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (9 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 14 снежня 2013.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Адвечная песня» / Аўтар — А.Лойка — C. 28—29.
  • Александровіч Алеся. Паэма Янкі Купалы «Адвечная песня» ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі / Часопіс «Беларусь». — Мн., 1947, № 6.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Адвечная песня
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?