For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Дэвід Грэй.

Дэвід Грэй

Дэвід Грэй
Снукер
Снукер


англ.: David Gray

 
Дата нараджэння: 9 лютага 1979(1979-02-09) (45 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Прафесійная кар’ера: 1996–2010
Найвышэйшы рэйтынг: 12 (06.05.2003–03.05.2004)
Прызавыя грошы: > £640,000
Найвышэйшая серыя: 147 (2 разы:
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2004,
PTC 2011/2012 - Этап 10)
Колькасць соценных серый: 85
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: чвэрцьфінал (2004)

Дэвід Грэй (англ.: David Gray; нар. 9 лютага 1979, Лаўэр Мордэн, Вялікі Лондан, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Пераможца адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2003 года і фіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2004 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2003/2004), з 2001 да 2007 года ўваходзіў у топ-32, а з 2003 да 2005 — у топ-16. Аўтар двух максімальных брэйкаў.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў пасля таго, як стаў самым маладым чэмпіёнам Англіі сярод аматараў, і ў першым жа сезоне дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі і дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Германіі. У 1998 годзе патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, увайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а таксама перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ўпершыню прыняць удзел на найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры — Мастэрс. У 2000 годзе дайшоў да стадыі 1/8 фіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 2001/2002 патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да фіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Лі (2:9). Праз год атрымаў сваю адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, перамогшы ў фінале Марка Сэлбі (9:7), а ў сезоне 2003/2004 увайшоў у топ-16 снукерыстаў свету і дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі сусветнага першынства, дзе саступіў Грэму Доту (7:13), што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У канцы 2004 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе быў разгромлены Стывенам Магуайрам (1:10), а ў 2006 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, дзе дайшоў да 1/8 фіналу. Скончыў сезон 2009/2010 на 79-й пазіцыі і быў вымушаны пакінуць мэйн-тур, пасля чаго на працягу некалькіх наступных сезонаў гуляў у турнірах серыі PTC і намагаўся вярнуць сабе прафесійны статус праз Q School, але беспаспяхова. У агульнай колькасці тройчы гуляў на турніры Мастэрс, але не праходзіў далей за 1/8 фіналу.

За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 80 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-70 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 600 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-60 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:1)
Іншыя (1:2)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2002 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Лі, СтывенСцяг Англіі Стывен Лі 2:9
2 Перамога 2003 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі Сэлбі, МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 9:7
3 Параза 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі Магуайр, СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1:10

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:2)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:0)
Нярэйтынгавыя турніры (1:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 12 лістапада 1998 Benson and Hedges Championship, Мэлвэрн, Англія Харальд, ДэйвСцяг Англіі Дэйв Харальд 9:6
Параза 1 14 красавіка 2002 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердын, Шатландыя Лі, СтывенСцяг Англіі Стывен Лі 2:9
Перамога 2 14 красавіка 2003 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Эдынбург, Шатландыя Сэлбі, МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 9:7
Параза 2 28 лістапада 2004 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія Магуайр, СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1:10

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1 (1 перамога)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 1996/1997 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Суіні, ПолСцяг Англіі Пол Суіні 5:2

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Дэвід Грэй
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?