For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Джэмаль-паша.

Джэмаль-паша

Ахмед Джэмаль-паша
асман. احمد جمال‎, турэцк.: Ahmet Cemal Paşa
Дата нараджэння 6 мая 1872(1872-05-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1922(1922-07-21)[1][2] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Ottoman Army[d]
Званне карпусны генерал[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Pour le Mérite
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ахмед Джэмаль-паша (асман. احمد جمال, тур. Ahmet Cemal Paşa) — асманскі ваенны і палітычны дзеяч, адміністратар Сірыі, вядомы ўдзельнік руху младатурак. Шырока вядомы ў арабскім свеце як Джамал Баша-ас-Сафа. З’яўляўся асманскім ваенным кіраўніком і адным з удзельнікаў вайсковага трыўмвірата, які кіраваў Асманскай імперыяй падчас Першай cусветнай вайны. Ваенны злачынец[5].

Далучыўся да руху младатурак у 1906 г. У 1911 г. быў прызначаны губернатарам Багдада. Вызначыўся падчас балканскіх войнаў, і пасля рэвалюцыі 23 студзеня 1913 г. быў прызначаны ваенным камандзірам і міністрам грамадскіх работ ва ўрадзе Асманскай імперыі. У 1914 г. стаў міністрам ваенна-марскога флоту, на гэтай пасадзе заставаўся да 1918 г. Джэмаль-паша, разам з Таалат-пашой і Энверам-пашой, стаў удзельнікам трыўвірата, які фактычна кіраваў Асманскай імперыяй да яе паразы ў Першай сусветнай вайне ў кастрычніку 1918 года.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў ліпені-жніўні 1914 г. Джэмаль зрабіў стаўку на турэцка-французскі саюз і паехаў на перамовы ў Парыж. Францыя, дзякуючы таемным дамоўленасцям з Расійскай імперыяй, якія прадугледжвалі тэрытарыяльныя набыцці Расіі за кошт Турцыі (Заходняя Арменія і Стамбул), не магла гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасць турэцкай дзяржавы, што было ўмовай стварэння альянсу. З прычыны гэтага, турэцка-французскія перамовы зайшлі ў тупік, і Джэмаль далучыўся да Таалата і Энвера, выступаючы за ўступленне Турцыі ў ваенны блок Цэнтральных дзяржаў (Германская імперыя і Аўстра-Венгрыя).

Пасля таго, як вайна Асманскай імперыі была абвешчана Антантай 4-5 лістапада 1914 г., у 1915 г. Джэмаль быў прызначаны камандзірам турэцкай арміі, якая дзейнічала супраць брытанскай арміі ў Егіпце. Пасля разгрому турэцкага наступлення, у снежні 1917 г. канчаткова страціў Іерусалім.

З 1916 года ён змагаўся з брытанскім паўстаннем, якое было ініцыявана брытанцамі. Пасля захопу французскіх консульстваў у Бейруце і Дамаску і выяўлення сакрэтных файлаў, якія пацвярджаюць сувязь паміж арабскімі паўстанцамі і англічанамі і французамі, а таксама спісы імёнаў членаў арабскай змовы, ён пачаў масавыя рэпрэсіі элітаў арабскага руху, у тым ліку членаў арабскай арганізацыі «Аль-Фатат». Да канца 1917 г. ён ажыццяўляў са сваіх памяшканняў у Дамаску практычна непадзельную ўладу над паўднёвай часткай Асманскай імперыі. У канцы 1917 года ён вярнуўся ў Стамбул, каб абмежавацца на выкананні сваёй функцыі міністра ваенна-марскога флота.

Пасля паразы і адстаўкі ўрада Таалат-пашы 8 кастрычніка 1918 г. і падпісання 30 кастрычніка пагаднення аб спыненні агню, 2 лістапада 1918 г. Джэмаль разам з сяммю лідарамі партыі Яднанне і прагрэс выехаў у Германію, а потым адправіўся ў Швейцарыю[6].

Ваенны суд Асманскай імперыі завочна прысудзіў Джемала да расстрэлу за пераслед арабскіх падданых. Джэмаль, жадаючы працягнуць барацьбу з англічанамі, накіраваўся у ў Сярэднюю Азію, дзе ўдзельнічаў у мадэрнізацыі афганскай арміі[7]. Пасля акупацыі Грузіі Чырвонай Арміяй (люты 1921 г.) ён прыбыў у Тбілісі. Там жа, у якасці помсты за генацыд армян, ён быў забіты удзельнікамі армянскай партыі «Дашнакцутюн», у рамках аперацыі «Немезіс»[8].

Яго цела перавезлі ў Эрзурум, дзе і пахавалі.

1915 г.

Зноскі

  1. а б Cemal Pasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ahmed Djemal Pascha // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119311798 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119311798 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. https://www.armenian-genocide.org/Affirmation.237/current_category.50/affirmation_detail.html
  6. Findley, Carter Vaughn (2010). «Turkey, Islam, Nationalism, and Modernity». Yale University Press: 215.
  7. Adamec, Ludwig W. (1974). Afghanistan’s Foreign Affairs to the Mid-Twentieth Century: Relations with the USSR, Germany, and Britain. Tucson, AZ: University of Arizona Press. p. 70. ISBN 0-81650-459-8.
  8. http://www.hrono.ru/biograf/bio_d/dzem_pasha_ahm.php(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Джэмаль-паша
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?