For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Аперацыя «Немезіс».

Аперацыя «Немезіс»

Аперацыя «Немезіс» (арм.: Նեմեսիս գործողություն) — акцыя адплаты партыі «Дашнакцуцюн» па забойстве лідараў Асманскай імперыі, якія мелі дачыненне да арганізацыі генацыду армян, а таксама лідараў Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, датычных, па сцвярджэннях арганізатараў, да разні армян ў Баку ў 1918 годзе. Назва атрымала па імі грэчаскай багіні помсты Немезіда. Некаторымі аўтарамі разглядаецца як тэрарыстычная аперацыя[1][2]. Французскі эксперт Ж. Шальянbefr лічыць гэтыя падзеі рэдкім выпадкам, калі тэрарыстычным шляхам спрабавалі аднавіць справядлівасць і адпомсціць за вынішчэнне народа[3].

Рашэнне аб правядзенні аперацыі было прынята ў кастрычніку 1919 года на IX з'ездзе партыі «Дашнакцуцюн», які адбыўся ў Ерэване, па ініцыятыве Шаана Наталі. Быў складзены спіс з 650 асоб, якія мелі дачыненне да генацыду, з якіх адабралі 41, вінаватых у арганізацыі і здзяйсненні масавых забойстваў. Для кіраўніцтва аперацыяй быў арганізаваны Адказны орган (кіраўнік — пасол Рэспублікі Арменіі ў ЗША Армен Гаро) і Асаблівы фонд (кіраўнік — Шаан Сатчаклян). Аператыўнае кіраўніцтва і матэрыяльнае забеспячэнне аперацыі ажыццяўлялі Шаан Наталі і Грыгор Мерджанам. У зборы інфармацыі ключавую ролю адыграў Грач Папазян, які пад выглядам турэцкага студэнта пракраўся ў эмігранцкія кругі младатурак. Забойства ажыццяўляліся наступным чынам: спачатку арганізоўвалася група ў 3-5 чалавек для сачэння, затым адзін, часам (у выпадку, калі турак суправаджаўся целаахоўнікамі) — 2-3 чалавекі ажыццяўлялі забойства. Асноўнымі арганізацыйнымі цэнтрамі аперацыі былі рэдакцыі газет «Чакатамарт» (Канстанцінопаль) і «Дрошак» (Бостан). Арганізатары аперацыі падкрэслівалі, што яны толькі выконваюць прысуды канстанцінопальскага суда, які ў 1919 годзе завочна прысудзіў да смерці арганізатараў генацыду армян. Па словах Аршавіра Шыракяна

" Наша арганізацыя не мае планам вынішчэнне. Яна толькі ажыццяўляе пакаранне асоб, якія былі завочна асуджаныя і прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні масавых забойстваў. Армянскія здраднікі дапоўнілі наш спіс. "

Асноўныя акты, учыненыя ў ходзе аперацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 19 чэрвеня 1920 года ў Тыфлісе забіты былы прэм'ер-міністр Азербайджана Фаталі хан Хойскі, як вінаваты, на думку кіраўнікоў аперацыі, у разні армян ў Баку ў верасні 1918 года. Адначасова быў паранены былы міністр юстыцыі Азербайджана Халіл-бек Хасмамедаў. Забойства ажыццявіў Арам Ерканян, другім удзельнікам аперацыі быў Місак Кіракасян (паранены ў ходзе акцыі)[4].
  • 19 ліпеня 1920 года ў Тыфлісе забіты намеснік старшыні Нацыянальнага парламента Азербайджана Гасан-бек Агаеў[4].
  • 15 сакавіка 1921 года ў Берліне забіты былы міністр унутраных спраў Турцыі Талаат-паша, які стаяў у «чорным спісе» пад № 1. Абвінавачаны, Сагамон Тэйлеран, быў апраўданы берлінскім судом[5][6].
  • 5 снежня 1921 года ў Рыме падчас коннай прагулкі забіты былы вялікі візір (прэм'ер-міністр) у першым кабінеце младатурак Саід Халіма-паша. Меркаваны выканаўца - Аршавір Шыракян - не быў злоўлены і паспяхова вярнуўся ў Канстанцінопаль. Іншыя ўдзельнікі гэтай аперацыі — былы пасол Арменіі ў Рыме Мікаэл Вартанян і агент «М»[4].
  • 19 ліпеня 1921 года ў Канстанцінопалі забіты былы міністр унутраных спраў Азербайджана Бехбудаў хан Джаваншыр як адказны за разню армян ў Баку ў верасні 1918 года. Абвінавачваны, Місак Тарлакян, паўстаў перад брытанскім ваенным трыбуналам, перад якім таксама выступілі шматлікія сведкі вераснёўскай разні. У кастрычніку трыбунал прызнаў Тарлакяна вінаватым у забойстве, але такім, што не адказваў за свае дзеянні як учыненыя ў стане афекту, і выслаў у Грэцыю[7]. Іншыя ўдзельнікі аперацыі — Ерванд Фундукян і Аруцюн Аруцюнянц[4].
  • 17 красавіка 1922 года ў Берліне падчас сямейнай прагулкі забітыя былы валі Трапезунда Джэмал Азмі (вядомы ў прыватнасці тым, што ўтапіў 15 000 армян[4], і стваральнік арганізацыі Тэшкілят-і Махсуса («Спецыяльны камітэт»), якая непасрэдна ажыццяўляла генацыд - Бехаэдзін Шакір, а таксама целаахоўнік апошняга. Джэмала Азмі застрэліў Аршавір Шыракян, ён жа параніў Шакіра, якога дабіў Арам Ерканян[4].
  • 25 ліпеня 1922 года ў Тыфлісе быў забіты былы міністр ваенна-марскіх сіл Турцыі Джэмал-паша, які атрымаў мянушку «мяснік» за жорсткасць[8]. Выканаўцы — Петрас Тэр-Пагасян і Арташэс Геваргян, у арганізацыі замаху прымалі ўдзел таксама Зарэ Мелік-Шахназаран і Сцяпан Цагікян[4].

Удзельнікі аперацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Забойствы армян, якія абвінавачваліся ў здрадзе

[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе ў Канстанцінопалі былі забітыя таксама некалькі армян, вядомых як памагатыя турак:

  • Мкрціч Аруцюнян, па словах А. Шыракяна, «садыст і член палітычнага аддзялення турэцкай тайнай паліцыі»; забіты Сагамонам Тэйлеранам;
  • Ваге Іхсан (Есаян), у красавіку 1915 года дапамагаў складаць спісы бачных армян для дэпартацыі; забіты Аршавірам Шыракянам;
  • Амаяк Арамянц, былы член партыі «Гнчак», які ў 1914 годзе выдаў змову на жыццё Талаата і затым супрацоўнічаў з турэцкай паліцыяй; забіты Аршакам Езданянам.

Замахі, якія не адбыліся

[правіць | правіць зыходнік]

На першых месцах у спісах аперацыі стаялі таксама былы ваенны міністр Турцыі Энвер-паша і былы генеральны сакратар камітэта «Яднанне і прагрэс» доктар Назім. Яны высочваліся армянамі, але забойства іх у рамках аперацыі «Немезіс» не адбылася: Энвер-паша перабраўся ў Савецкую Расію, затым перайшоў на бок басмачоў у Сярэдняй Азіі і быў забіты ў баі 4 жніўня 1922 года недалёка ад Бухары Якавам Мелькумавым (Мелкумян Акоп Аршакавіч). Назім вярнуўся ў Турцыю, дзе неўзабаве быў пакараны Кемалем Атацюркам за арганізацыю замаху на яго.

Забітыя ў ходзе аперацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Институт религии и политики Архівавана 13 кастрычніка 2007.
  2. Michael Gunter. «Pursuing the just cause of their people»: a study of contemporary Armenian terrorism. — Greenwood Press, 1986 — p.30
  3. Gérard Chaliand, Arnaud Blin. The History of Terrorism: From Antiquity to Al Qaeda. — University of California Press, 2007 — p.194 — ISBN 9780520247093

    In response, the Armenian socialist Dashnak Party launched "Operation Nemesis, " one of the very rare instances of a terrorist undertaking to avenge the annihilation of a people and to right a wrong

  4. а б в г д е ё Аперацыя Немезіс (руск.)
  5. Thomas de Waal. Great Catastrophe: Armenians and Turks in the Shadow of Genocide. — Oxford University Press. — С. 263.

    Soghomon Tehlirian, assassin of Talat Pasha, acquitted by Berlin court.

  6. Yaʾir Oron. The Banality of Indifference: Zionism and the Armenian Genocide. — Transaction Publishers, 2009. — С. 52.

    The assassin was tried in Berlin on June 2-3, 1921, and the trial aroused much interest.

  7. Resistance and revenge: the Armenian … — Google Книги
  8. Cleveland, William: A History of the Modern Middle East. Boulder: Westview Press, 2004. «World War I and the End of the Ottoman Order», 146—167.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Аперацыя «Немезіс»
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?