For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Глыбокае.

Глыбокае

Горад
Глыбокае
Троіцкі касцёл і панарама горада
Троіцкі касцёл і панарама горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
159 м[1]
Насельніцтва
  • 17 746 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовы індэкс
211791, 211792, 211800
Аўтамабільны код
2
СААТА
2215501000
Афіцыйны сайт
Глыбокае на карце Беларусі ±
Глыбокае (Беларусь)
Глыбокае
Глыбокае (Віцебская вобласць)
Глыбокае

Глыбо́кае[3] (афіц. транс.: Hlybokaje) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Глыбоцкага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі КрулеўшчынаВарапаева. За 200 км ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе ПолацкВільнюс. У межах горада возера Кагальнае і возера Вялікае, з якога выцякае рака Бярозаўка. Насельніцтва 19 038 чал. (2017)[4].

Полацкае Княства

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя цэнтральнай часткі сучаснага горада Глыбокага (паўночны, паўночна-заходні і заходні берагі возера Кагальнае) была заселеная ў часы Полацкага княства, пра што сведчаць знаходкі керамікі XI—XIII стагоддзяў. Пазней паселішча перапыніла сваё існаванне — кераміка XIV—XV стагоддзяў на тэрыторыі горада адсутнічае[5].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў Метрыцы ВКЛ у 1514 г. як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Паводле афіцыйнай версіі, першая згадка пра Глыбокае — 1414 год, аднак гэтая дата трапіла ў гістарычныя працы ў выніку памылкі даследчыка Ежы Ахманьскага, якую ён дапусціў пры напісанні анатацыі да аднаго з прывілеяў Вітаўта[6].

Двор Зяновічаў знаходзіўся каля возера Кагальнае, якое ў той час называлася Глыбокае. Назва возера дала назву населенаму пункту[7]. У 1514 годзе згадваецца «торг» у Глыбокім, што сведчыць пра тое, што населены пункт быў асяродкам гандлю[8]. У 1582 годзе ўпершыню ўзгадваюцца глыбоцкія мяшчане, што безумоўна сведчыць пра местачковы характар населенага пункта[9].

Яго заходняя частка, якая належала Зяновічам, уваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. Усходняя частка была ва ўласнасці Корсакаў і ўваходзіла ў Полацкае ваяводства. У абедзвюх частках былі гандлёвыя плошчы. У паўночна-ўсходняй частцы пачыналіся шляхі на Полацк, Дзісну і мястэчка Беразвечча (цяпер у межах горада). Належала да Корсакаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.

У 1582 г. Юрый Зяновіч валодаў заходняй часткай Глыбокага і завяшчаў сваім нашчадкам. У 1628 годзе Ганна Зяновіч выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла, і Глыбокае перайшло да Радзівілаў. Паводле інвентара 1702 г. сядзібны комплекс Радзівілаў уключаў накрыты драніцай галоўны аднапавярховы драўляны будынак, флігель, пякарню, свірны, двухпавярховую гаспадарчую пабудову з галерэямі, хлявы, стайні, вазоўні, сажалку, ставок з вадзяным млынам і інш. У маёнтку Радзівілаў было 263 двары. У канцы XVI ст. пабудаваны кальвінскі збор, на месцы якога потым быў пастаўлены Міхайлаўскі касцёл (існаваў да 1650-х).

У першай палове XVII стагоддзя ўсходняя частка Глыбокага належала Іосіфу Корсаку[10], у 1628 годзе ён заснаваў на сваёй частцы Троіцкі касцёл. У 1638 годзе ён напісаў тэстамэнт, згодна з якім яго маёнткі Беразвечча (3 км на поўнач ад Глыбокага) і Вярбілава павінны быць аддадзены ордэну базыльянаў з умовай, што базыльяне павінны заснаваць у Беразвеччы кляштар і царкву[11]. У 1639 годзе Корсак аддае мястэчка Глыбокае і астатнія маёнткі (Ластавічы, Свіла, Перадолы, Вольберавічы, Гняздзілава) рыма-каталіцкаму ордэну кармелітаў босых, абавязваючы пабудаваць касцёл і кляштар[12]. Фундацыі Корсака былі зацверджаны варшаўскімі сеймікамі. 16 красавіка 1643 года Корсак памірае, і ўся ягоная маёмасць пераходзіць духавенству (кармелітам).

У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай атрад рускіх войскаў пад кіраўніцтвам думнага двараніна Ж. Кондырава 30 ліпеня 1654 года пад Глыбокім «литовских людзей побил и и знамены и мушкеты поимал». Глыбокае было спалена, а кіраўнік абароны полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон. Праз паўгода рускія пакінулі Глыбокае, але ў жніўні 1658 года яны зноў былі ў горадзе. Ваявода В. Бешанцоў з 50 драгунамі прыбыў сюды, каб пабудаваць астрог. 7 студзеня 1659 года атрад палкоўніка літоўскага В. Валовіча «сжёг острожек в Глубоком», а гарматы, якія там былі, вывез у Даўгінаў. 6 лістапада 1661 года польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Чарнецкага на ўсход ад Глыбокага разбілі рускія войскі пад кіраўніцтвам І. Хаванскага і захапілі трафеі — 6 гармат, вялікі запас пораха, больш за 6 тыс. павозак з правіянтам. Рэшткі разбітага войска ўцяклі ў Полацк.

Акрамя ваенных дзеянняў, вялікія страты Глыбокаму нанеслі пажары 1661 і 1700 гг.

Паводле гарадскіх інвентароў, у Глыбокім на пачатку XVIII ст. сярод рамеснікаў былі скамарохі і мядзведнікі (каля дзесяці чалавек). Брацтва св. Тройцы, якое аб’ядноўвала мядзведнікаў, мела свой алтар у царкве ў царкве св. Тройцы. Можна меркаваць, што Глыбокае мела сваю «Мядзведжую акадэмію» і што паміж імі існавала сувязь. Вядома, што з канца XV ст. і да пачатку XIX ст. Глыбокае і Смаргонь належалі адным уладальнікам—спачатку Зяновічам, а з 1628 года Радзівілам.[13]

Значную частку насельніцтва складалі яўрэі. У 1742 годзе пабудавана сінагога.

З 1793 года ў складзе Расійская імперыі, мястэчка Дзісенскага павета.

Напалеон у Глыбокім

[правіць | правіць зыходнік]
Свята-Раства-Багародзіцкі сабор (Былы кляштар Кармелітаў)

У 1812 годзе шлях імператара Францыі Напалеона Банапарта з Вільні на Маскву праходзіў цераз Глыбокае. Побыт Напалеона ў Глыбокім апісвае гісторык Отан Гедэман, аўтар кнігі «Глыбокае», якая была надрукавана ў 1935 і перавыдадзена ў 2012 годзе. Паводле Отана Гедэмана, імператар прыбыў ў Глыбокае раніцай 18 ліпеня і затрымаўся ў кляштары кармелітаў босых на некалькі дзён, паводле меркаванняў іншых гісторыкаў Напалеон Банапарт прабыў у Глыбокім ад трох да дзесяці дзён[14].

У працы «Глыбокае» гаворыцца, што менавіта ў Глыбокім Напалеон выдаў загад «Адозвы генеральнай канфедэрацыі да палякаў»(18 ліпеня 1812 года), прызначаны для палякаў, якія знаходзяцца на расійскай дзяржаўнай службе, і загад супраць марадзёраў і рабаўніцтва (20 ліпеня 1812 года).

Згодна з распараджэннем Напалеона, у Глыбокім з’явіўся харчовы склад, загад пра гэта быў падпісаны маршалкам Алоізам Буйніцкім. Парафіяльны касцёл быў пашкоджаны з-за доўгага ўтрымання войскаў, бо быў ператвораны на склад правіянту, а таксама былі забраныя касцельныя рэчы[15].

Існуе шмат легенд, звязаных са знаходжаннем Напалеона ў Глыбокім у 1812 годзе. Гэтыя легенды таксама прыводзяцца ў кнізе «Глыбокае» гісторыка Отана Гедэмана. Адна з легендаў жадае вызначыць знаходжанне займаных імператарам пакояў менавіта ў ацалелым блоку (дзе зараз месціцца староства — пакоі на другім паверсе № 8 і 9), абапіраючыся на наступны тэкст Сегура: «la Courlande nurria Macdonald, la Samogitie Oudinot; les plaines fertiles de Klubakoje (то бок — Глыбокае) — l‘Impereur». Гэтая версія тлумачыць, што «les plaines fertiles de Klubakoje», то бок урадлівыя раўніны Глыбокага, імператар мог бачыць толькі з акон на другім паверсе існуючага крыла (разбураныя два крылы былі павернутыя ў бок горада) — значыць, ён там жыў. Аднак не вынікае гэта наўпрост з тэксту Сегура, які меў на думцы толькі магчымасці забеспячэння арміі харчамі з урадлівых раўнін Курляндыі, Жмудзі і Глыбокага, г.зн. Белай Русі.

Таксама, паводле легенды, паміж імператарам і прыёрам завязаўся наступны дыялог. Напалеон: «Якой велічыні кляштарная ўласнасць?» Прыёр: «1000 дамоў». Напалеон: «Гэтага замнога! А чым займаецеся?» Прыёр: «Молімся». Напалеон: «Гэтага замала!» Аднак, удзячны за гасціннасць, злажыў прыёру на ад’езд «поўнае блюда» напалеондораў. Імператар нават выказаў шкадаванне, што не можа забраць у Парыж касцёл кармелітаў, каб яго там паставіць побач з саборам Нотр Дам.

Глыбокае ў складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Манахі-кармеліты падтрымалі паўстанцаў у 1830 і 1863 гадах. На Глыбоччыне адбыліся баі паміж паўстанцамі і царскай арміяй, у выніку якіх паўстанцы былі разгромлены. Для расправы з паўстанцамі сюды прыехаў губернатар М. Мураўёў і стварыў камісію вайсковага суда. Сотні чалавек былі асуджаны, кляштар кармелітаў быў ліквідаваны, маёмасць перайшла ў дзяржаўную казну. На тэрыторыі мястэчка, якое раней належала кармелітам, у 1886 годзе было 130 двароў, мястэчка Радзівілаў мела 403 двары, 2074 жыхары.

Кожны тыдзень па чацвяргах праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі прадуктамі харчавання, мануфактурнымі вырабамі, а таксама смалой, дзёгцем, паташом, што прыходзілі з памешчыцкіх маёнткаў. Сяляне гандлявалі прадуктамі харчавання, набывалі соль, крупы, гарбату, цукар, гарэлку.

Глыбоцкі маёнтак князь Вітгенштэйн у 1870-я прадаў немцу Зігерсу.

У 1886 годзе працавалі піваварня, вінакурны і цагельны заводы, у нядзелю збіраліся базары. Дзейнічалі народнае вучылішча, царква, касцёл, 6 сінагог, 8 піцейных дамоў. У Беразвеччы дзейнічалі два вадзяныя млыны і царква.

У 1895 годзе ў прыёмным пакоі працаваў фельчар, дзейнічалі вольнапрактыкуючыя ўрачы, існавалі 4 аптэкарскія крамы.

Паводле перапісу 1897 года ў мястэчку 5654 жыхары. Меліся народнае і яўрэйскае прыватнае вучылішчы.

У 1897 годзе да Глыбокага пракладзена вузкакалейная чыгунка ад станцыі Свянцяны (цяпер — Швянчонелей у Літве) да станцыі Беразвеч на поўдзень ад мястэчка Глыбокае. У жніўні 1915 года, падчас набліжэння фронту, чыгунка была падоўжана да станцыі Сеславіна (Крулеўшчына).

Пабудаванны ў 1911 годзе мураваны будынак млына захаваўся.

У 1912 годзе ў мясцовай друкарні «Прагрэс» была выдадзена брашура земскага начальніка І. Дароніна «Ідзіце на хутары» аб тым, як праходзіла сталыпінская аграрная рэформа на Глыбоччыне.

Грамадскі і рэвалюцыйны рух ажывіўся ў 1905 годзе, калі ў лістападзе адбылася забастоўка паштовых служачых і палітычныя дэманстрацыі, удзел у якіх прынялі некалькі соцень чалавек.

Падчас Першай сусветнай вайны Глыбокае знаходзілася ў тыле 3-й рускай арміі.

У лістападзе 1917 года ўсталявана савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 года акупіравана нямецкімі войскамі. У пачатку 1919 года далучана да БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў занята польскімі войскамі. 5 ліпеня 1920 года часці 15-й арміі пад камандаваннем А. І. Корка вялі ў ваколіцах Глыбокага баі з польскімі войскамі, у якіх загінулі 1,5 тыс. чал.

З 1921 да 17 верасня 1939 года Глыбокае знаходзілася ў складзе Польшчы. 6 лістапада 1919 года быў утвораны Дзісенскі павет, сядзіба ўладаў якога знаходзілася ў Глыбокім. У 1921 годзе Глыбокаму быў нададзены статус горада і ўтвораныя органы гарадскога самакіравання. Увесь міжваенны перыяд горад хутка разрастаўся і развіваўся дзякуючы адміністрацыйнаму і геаграфічнаму становішчу. У міжваенны час у прадмесці Беразвечча размяшчаўся штаб палка Корпуса аховы памежжа «Глыбокае».

У 1927 годзе тут было 5612 жыхароў, знаходзіліся ўлады павета, 3 банкаўскія ўстановы — філіял Віленскага сельскагаспарча-прамысловага банка, Дзісенскі павятовы банк, Яўрэйскі народны банк. Працавала друкарня і штодзённа выходзіла польскамоўная газета «Голас Дзісны». Меліся гімназія і 7-гадовая школа. У 1931 годзе была ўзведзена мячэць (згарэла ў пачатку вайны).

У 1936 годзе пабудаваны буйны мясакамбінат, пачаў працаваць генератар гарадской электрастанцыі.

У 1939 годзе — 9,7 тыс. жыхароў.

17 верасня 1939 года Глыбокае было занята Чырвонай Арміяй і ўвайшло ў склад БССР. У 1940 годзе быў утвораны Глыбоцкі раён. Выдавалася газета РК КП(б)Б «За свабоднае жыццё». У 1941 годзе ў мястэчку жыло 12 тыс. чал., з іх 8 тыс. — яўрэі.

З 2 ліпеня 1941 года акупіраваны нацысцкімі войскамі. У Беразвеччы быў створаны лагер ваеннапалонных, дзе ў ноч на 7 лістапада 1941 года ваеннапалонныя захапілі паўстанне, перабілі частку нямецкай аховы і збеглі ў лес. Яўрэі з Глыбоцкага гета былі расстраляны вясною 1942 года ва ўрочышчы Барок (каля 2 тыс. чал.). У жніўні 1943 года было знішчана Глыбоцкае гета, былі забіты 4,5 тыс. чал.

У горадзе дзейнічала падполле: дзейнічаў падпольны раённы камітэт КПБ пры партызанскай брыгадзе імя К. Ракасоўскага, падпольны РК ЛКСМБ, выдавалася газета «За Свабоднае жыццё».

З красавіка да мая 1943 года ў горадзе размяшчалася галоўная каманда «Цэпяліна» «Расія—Цэнтр» (ням.: SS-Hauptkommando Russland—Mitte Unternehmen Zeppelin) і разведшкола з Яблані[16][17]

Горад вызвалены 3 ліпеня 1944 года ў ходзе Полацкай аперацыі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36 зацверджаны сучасны герб горада.

  • XX стагоддзе: 1959 год — 7,3 тыс. чал.; 1970 год — 11,9 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 19,5 тыс. чал.; 2016 год — 18 921 чал.[18]; 2017 год — 19 038 чал.[4]

Прадпрыемствы харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Буйнейшыя прадпрыемствы:

Гасцініца. Дом паляўнічага. Глыбокае — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

З пачатку 20 ст. Глыбокае — цэнтр ганчарнага промыслу, так званай глыбоцкай керамікі.

Музей гісторыі і этнаграфіі Глыбоцкага края

У Глыбокім дзейнічае народны тэатр фальклору «Цярэшка», праграмы якога заснаваны на імкненні захаваць пераемнасць традыцый  першага  беларускага тэатра  І. Ц. Буйніцкага. Кіруе гуртом Наталля Нікіфаровіч.

У 2012 годзе да Дня беларускага пісьменства было ўсталявана 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусам Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму[19].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Клімаў Марат. Археалагічныя назіранні ў г. Глыбокаe//Westki.info Архівавана 2 лютага 2020., старонка захавана 04.01.2008.
  6. Шыталь Кастусь. Узгадка пра Глыбокае ў 1414 годзе аказалася памылкай гісторыка.(недаступная спасылка)
  7. Hedemann Otton. Głębokie. Szkic dziejów. Wilno, 1935. S. 9
  8. «Росийская Историческая Библиотека». Т. ХХ, с. 190.
  9. Hedemann Otton. Głębokie… S. 11
  10. Korsak Józef Głębocki // Polski Sіownik Biograficzny. Tom XIV. Wroclaw-Warszawa-Krakow, 1968—1969. S. 108.
  11. Lorentz Stanisław. Z materiałów do historii architektury na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego//Prace i Materiały Sprawozdawcze Sekcji Historii Sztuki Tow. Przyjaciół Nauk w Wilnie, 1938/39. T. 3. ss. 335—348.
  12. Wanat J. Zakon karmelitów bosych w Polsce. Klasztory karmelitów i karmelitanek bosych 1605—1975. ss. 458—459.
  13. http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/289-glybotskiya-dudary-myadzvedniki
  14. «Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі» 03.03.2013 Улaдзімір Скрабатун
  15. «Роўна дзвесце год таму ў Глыбокае ўвайшоў Напалеон» 18.07.2012 Кастусь Шыталь
  16. Залесский, К. РСХА: Главное управление имперской безопасности / Константин Залесский. — М.: Яуза, ЭКСМО, 2004. — 382, [1] с., [8] л. ил., портр. — С. 241. — (Тайны III рейха). — ISBN 5-699-06223-8.
  17. Чуев, С. Г. Спецслужбы Третьего Рейха: [В 2 кн.] / Сергей Геннадьевич Чуев. — СПб.: Нева, 2003. — 443, [1] с., [8] л. ил., портр. — С. 154. — (Досье. Спецслужбы мира). — ISBN 5-7654-2831-2.
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Аб выніках конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу
  20. «Канферэнцыя, прысвечаная Язэпу Драздовічу, прайшла ў Маладзечне»Рэгіянальная газета»)
  21. «Творчасць Драздовіча — прыклад нацыянальнага мастацтва»Рэгіянальная газета»)
  • Гедэман О. Глыбокае: гістарычны нарыс / Отан Гедэман; перакл. з польск. М. Гіля. — Паставы; Глыбокае: [б. в.], 2012. — 59, [1] с. : іл.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Глыбокае
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?