For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён).

Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)

Гарадзішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзішча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 чэрвеня 2013
Дата скасавання 19 студзеня 1965
Насельніцтва (2019) 4 127
Плошча 230,26 км²
Гарадзішчанскі сельсавет на карце
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча.

Гарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае Сяло[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета[2].

26 чэрвеня 2013 года Гарадзішчанскі пасялковы савет (21 населены пункт: гарадскі пасёлак Гарадзішча, аграгарадок Арабаўшчына, вёскі Амнявічы, Боўцічы, Брыксічы, Вялікае Сяло, Гаранавічы, Грыбаўшчына, Душкаўцы, Зялёная, Калдычэва, Канюшоўшчына, Кісялі, Мастытычы, Мікулічы, Навасёлкі, Насейкі, Паручын, Пруды, Станкевічы і Ясянец) быў ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавета таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорнае, Несцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў[3].

Да 2013 года ў склад Гарадзішчанскага пасялковага савета ўваходзілі 19 вёсак і 1 аграгарадок.

Населены пункт Каардынаты
аграгарадок Арабаўшчына 53°15′42″ пн. ш. 26°02′37″ у. д.HGЯO
Вёска Амнявічы 53°21′17″ пн. ш. 25°53′54″ у. д.HGЯO
Вёска Боўцічы 53°21′37″ пн. ш. 26°02′05″ у. д.HGЯO
Вёска Брыксічы 53°20′05″ пн. ш. 26°01′05″ у. д.HGЯO
Вёска Вялікае Сяло 53°18′34″ пн. ш. 25°59′43″ у. д.HGЯO
Вёска Гаранавічы 53°21′08″ пн. ш. 25°54′50″ у. д.HGЯO
Вёска Грыбаўшчына 53°18′53″ пн. ш. 26°02′14″ у. д.HGЯO
Вёска Душкаўцы 53°21′41″ пн. ш. 25°56′39″ у. д.HGЯO
Вёска Зялёная 53°21′35″ пн. ш. 25°58′20″ у. д.HGЯO
Вёска Калдычэва 53°16′51″ пн. ш. 26°03′10″ у. д.HGЯO
Вёска Канюшоўшчына 53°21′12″ пн. ш. 25°58′45″ у. д.HGЯO
Вёска Кісялі 53°19′37″ пн. ш. 25°59′07″ у. д.HGЯO
Вёска Мастытычы 53°20′54″ пн. ш. 25°57′55″ у. д.HGЯO
Вёска Мікулічы 53°22′55″ пн. ш. 25°56′21″ у. д.HGЯO
Вёска Навасёлкі 53°16′14″ пн. ш. 26°00′03″ у. д.HGЯO
Вёска Насейкі 53°21′43″ пн. ш. 25°57′26″ у. д.HGЯO
Вёска Паручын 53°21′52″ пн. ш. 26°00′00″ у. д.HGЯO
Вёска Пруды 53°21′31″ пн. ш. 26°04′18″ у. д.HGЯO
Вёска Станкевічы 53°17′45″ пн. ш. 25°58′37″ у. д.HGЯO
Вёска Ясянец 53°21′01″ пн. ш. 26°02′39″ у. д.HGЯO

Насельніцтва Гарадзішчанскага пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 3760 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,1 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]. Насельніцтва Гарадзішчанскага сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[6].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?