For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вацлаў Іваноўскі.

Вацлаў Іваноўскі

Вацлаў Іваноўскі
Вацлаў Іваноўскі
Вацлаў Іваноўскі
Міністр асветы БНР
верасень 1918 — снежань 1918
Бургамістр Менска
1942 — 1943
Папярэднік Вітаўт Тумаш
Пераемнік Анатоль Комар

Нараджэнне 25 мая 1880(1880-05-25)
Смерць 7 снежня 1943(1943-12-07) (63 гады)
Месца пахавання
Род Іваноўскія
Імя пры нараджэнні польск.: Wacław Iwanowski
Бацька Леанард Іваноўскі
Маці Ядвіга з Райхеляў[d]
Жонка Сабіна Іваноўская
Дзеці Стэфан Іваноўскі[d], Вацлаў Іваноўскі[d] і Ганна Іваноўская-Карнэцкая[d]
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі (7 чэрвеня (25 мая) 1880, фальв. Лябёдка, цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён — 7 снежня 1943, Менск; Псеўданімы: Вацюк Тройца, Браты Далецкія) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук.

Браты Тадзік, Юрка і Вацік Іваноўскія

Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся ў 1880 годзе ў сям’і Леанарда Іваноўскага, уладальніка фальварку Лябёдка Лідскага павета Віленскай губерні, і Ядвігі з Райхеляў. Меў братоў Юры, Тадэвуша, Станіслава і сястру Алену.

Скончыў у 1904 годзе Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. З 1904 па 1913 займаўся навуковай і выкладчыцкай работай у Санкт-Пецярбургу. Заснавальнік Беларускай рэвалюцыйнай партыі (1902). Пасля яе расколу ў 1903 годзе ўзначаліў Круг беларускай народнай прасветы і культуры. Займаўся выдавецкай дзейнасцю, зрабіў апрацоўку першага буквара сучаснай беларускай мовы.

У пачатку 1905 года пасля заканчэння практыкі ён атрымлівае працу ў лабараторыі харчовых прадуктаў Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута і пачынае доследы над вырошчваннем цукровых буракоў у Віленскай губерні. Тады ж бярэ шлюб з Сабінай Ячыноўскай, урачыстасць спраўлялі 10 студзеня 1905 года ў рымска-каталіцкім касцёле ў Шаўлях, дзе нарадзілася нявеста.

У 1904-05 член ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Адыграў важную ролю ў арганізацыі прапагандысцкай работы БСГ, заснаванні партыйнай друкарні ў Мінску і выдавецтва «Грамада» ў Пецярбургу. На пачатку 1906 ўзначаліў створанае ім у Пецярбургу першае беларускае выдавецтва — суполку «Загляне сонца і ў наша аконца». Адначасова супрацоўнічаў з газетай «Наша доля» і «Наша ніва» (псеўданім Вацюк Тройца).

Вацлаў Іваноўскі з жонкай Сабінай, 1912

У 1913—1915 Вацлаў Іваноўскі жыў у Вільні, працаваў у Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі, кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам, садзейнічаў заснаванню беларускай кнігарні В.Ластоўскага. Уваходзіў у кола тых дзеячоў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, якія ўключыліся ў склад ліберальна-дэмакратычнай плыні руху краёўцаў[1]. У сакавіку-верасні 1915 старшыня Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

У канцы 1915 адышоў ад палітычнай дзейнасці і жыў у Расіі. У акупаванай немцамі Вільні ён пакінуў сям’ю: жонку Сабіну з трыма дзецьмі — Сцяпанам, Вацлавам і малюткай Ганнай, якой тады было толькі пару месяцаў. Неўзабаве яны пераехалі ў сямейны маёнтак Лябёдку.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўключыўся ў палітычную дзейнасць, удзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе (1917) у Мінску. Вырашэнне пытання беларускай дзяржаўнасці звязваў з нацыянальнай праграмай бальшавікоў. У Беларускі нацыянальны камітэт пад старшынствам Р. Скірмунта абраны завочна.

У 1918 В. Іваноўскі стаў міністрам асветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), які ўзначальваў А.Луцкевіч. У снежні 1918, пасля адступлення нямецкіх войск, застаўся ў Мінску разам з Я.Лёсікам, А.Уласавым і некаторымі іншымі членамі Рады БНР, спадзеючыся на стварэнне кааліцыйнага ўрада БССР з удзелам камуністаў і сацыял-дэмакратаў. У траўні 1919 арыштаваны савецкімі ўладамі і інтэрніраваны ў горад Смаленск.

Пасля вызвалення В.Іваноўскі адмовіўся выехаць у Польшчу, вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў загадчыкам літаратурна-выдавецкага аддзела Мінскага губернскага камісарыята асветы Літоўска-Беларускай ССР.

Восенню 1919, пераканаўшыся ў памылковасці арыентацыі на Савецкую Расію, В.Іваноўскі пачаў супрацоўнічаць з польскай адміністрацыяй, увайшоў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Мінску. У лютым-сакавіку 1920 як упаўнаважаны Найвышэйшай рады БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перагаворах, імкнуўся прадухіліць падзел Беларусі, выступаў за стварэнне федэрацыі Польшчы і Беларусі. Адначасова займаўся пашырэннем сеткі беларускіх школ на Міншчыне, кіраваў Мінскім беларускім педагагічным інстытутам, арганізаваў выпуск літаратурнага штотыднёвіка «Рунь».

У кастрычніку 1920 стаў дырэктарам дэпартамента гандлю ва ўрадзе Сярэдняй Літвы. У гэтым годзе Вацлаў Іваноўскі ўзяў шлюб з вільнянкай Лігіяй Федаровіч. Цырымонія адбылася ў мясцовай евангелічнай царкве. Сабіна з дзецьмі, тым часам, знаходзілася ў Вільні і працавала настаўніцай у гімназіі.

Падзел Беларусі ў выніку Рыжскага мірнага дагавора пазбавіў В. Іваноўскага надзеі на ажыццяўленне ідэі беларускай дзяржаўнасці. Ён адмовіўся ад палітычнай дзейнасці і вярнуўся да навуковай працы.

Увосені 1922 года Вацлаў Іваноўскі распачаў рэгулярную працу ў Варшаўскай політэхніцы як кіраўнік кафедры тэхналогіі ферментацыі харчовых прадуктаў. На гэтай пасадзе ён працаваў да верасня 1939 года, спачатку як выкладчык па кантракце, 4 ліпеня 1924 ён атрымаў званне надзвычайнага прафесара, а 1 верасня 1935 — звычайнага прафесара.

Пасля заваявання Польшчы нацысцкай Германіяй, восенню 1939 Вацлаў Іваноўскі ізноў апынуўся ў Вільні. З Лябёдкі прыбыла Сабіна з дзецьмі ды з сястрой Аленай Скіндэр. Яны баяліся, што як «эксплуататараў» іх рэпрэсуюць савецкія ўлады, і таму схаваліся за новай літоўскай мяжой. У студзені 1940 Тадэвуш Іваноўскі атрымаў кафедру заалогіі ў літоўскім Віленскім універсітэце і дапамог Вацлаву атрымаць кафедру хімічнай тэхналогіі, дзе той працаваў да чэрвеня 1941, г. зн. да германа-савецкай вайны; выкладаў ён па-літоўску.

У першыя месяцы нямецкай акупацыі Беларусі Вацлаў Іваноўскі кіраваў адноўленым Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні. У 1942 быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менска. Перш чым выехаць з Вільні, даручыў сваёй дачцэ Ганне  (польск.) вывезці з Вільні ў Лябёдку дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг  (польск.) (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995)[2]. У 1943 з’яўляўся старшынём Беларускай рады даверу пры генеральным камісары Беларусі Вільгельме Кубэ, адначасова быў намеснікам старшыні Беларускага навуковага таварыства, з 30.6.1943 ўзначальваў Беларускую народную самапомач. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёвай.

Пахаванне Вацлава Іваноўскага на Кальварыйскіх могілак

Загінуў 7 снежня 1943 года ў выніку тэрарыстычнага замаху. Пахаваны на мінскіх Кальварыйскіх могілках.

6 снежня 1943 Вацлава Іваноўскага цяжка паранілі невядомыя на вуліцы. Ён быў прывезены ў шпіталь, але там пакінуты без лекарскай дапамогі[3] назаўтра памёр.

Раней замах на яго прыпісвалі шэфу мінскага СД Штраўху, або савецкім ці польскім партызанам, а выканаўцаў лічылі невядомымі. Гісторык Юры Туронак лічыць, што забойства было арганізавана — з ведама і згоды в.а. генеральнага камісара Беларусі Курта фон Готберга — Радаславам Астроўскім, які супернічаў за ўплыў з Іваноўскім[4]. Называюцца і прозвішчы выканаўцаў[3]. У некаторых крыніцах выканаўцам забойства названы М. Васьковіч, працаўнік Менскай гарадской управы і сябра Беларускага навуковага таварыства, які пасля ўцёк да савецкіх партызанаў[5].

Распаўсюджаная версія пра здзяйсненне замаху савецкімі партызанамі была прынятая, з розных прычын, як у пасляваеннай савецкай гістарыяграфіі, так і ў беларускім эмігранцкім асяродку, але, відаць, была створаная і пушчаная ў абарот Готбергам[4].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 1922 года Вацлаў Іваноўскі распачаў рэгулярную працу ў Варшаўскай політэхніцы як кіраўнік кафедры тэхналогіі ферментацыі харчовых прадуктаў. На гэтай пасадзе ён працаваў да верасня 1939, спачатку як выкладчык па кантракце, у 1924 ён атрымаў званне надзвычайнага прафесара, а ў 1935 — звычайнага прафесара. Тэматыка навуковых доследаў, якія ён праводзіў і якімі кіраваў, супадала з найважнейшымі патрэбамі тагачаснай польскай гаспадаркі, сярод іх на першым месцы стаялі разнастайныя тэхналагічныя аспекты харчовай прамысловасці.

Праблемны аспект тэхналогіі харчовай прамысловасці адлюстроўваюць працы Вацлава Іваноўскага, выкананыя часткова супольна з іншымі навуковымі супрацоўнікамі Політэхнікі, прысвечаныя перапрацоўка садавіны і гародніны, дражджам, пякарству і інш. З прафесарам Юзафам Турскім  (польск.) даследаваў спіртовыя і паліўныя сумесі як замяняльнікі традыцыйнага маторнага паліва. Займаўся пытаннем насычэння драўніны, што было звязана з яго працай на чыгунцы ў якасці эксперта. Вывучаў праблему ачышчэння і выкарыстання фабрычных постцэлюлозных сцёкаў.

Вынікі даследчых прац прафесара В. Іваноўскага публікаваліся ў польскай хімічнай перыёдыцы і ў замежных выданнях. Як эксперт у галіне тэхналогіі, ён прадстаўляў Польшчу на міжнароднай канферэнцыі па праблемах стандартызацыі харчовых аналізаў у Парыжы (1929), на міжнародным кангрэсе тэхнікі для малочнай вытворчасці ў Капенгагене (1931) і інтэрнацыянальным хімічным кангрэсе ў Будапешце (1939).

Першы шлюб

  • жонка Сабіна з Ячыноўскіх (1877—1954)
  • сын Стэфан (1907—1944), выпускнік Варшаўскай політэхнікі, інжынер-электрык, лётчык, паручнік Арміі Краёвай, загінуў у Варшаўскім паўстанні
  • сын Вацлаў (1910—1944), выпускнік Варшаўскай політэхнікі, інжынер-гідратэхнік, сержант падхарунжы Арміі Краёвай, удзельнік Варшаўскага паўстання, смяротна паранены
  • дачка Ганна  (польск.) (1915—2017), выпускніца Галоўнай школы сельскай гаспадаркі ў Варшаве, інжынер-агратэхнік

Другі шлюб

  • жонка Лігія Федаровіч
  • сын Пётр-Леанард (1922—1944), навучэнец інжынернай школы ў Варшаве, удзельнік Варшаўскага паўстання, загінуў

Яўген Хлябцэвіч і Браніслаў Тарашкевіч вызначылі Вацлава Іваноўскага як цэнтральную фігуру беларускага жыцця ў Пецярбургу, а Максім Гарэцкі — як правадыра нацыянальнага адраджэнскага руху перад Першай сусветнай вайной. Затым гэта постаць на многія гады была выкрасленая з гісторыі беларускай культуры і нацыянальнага руху. Згодна з дырэктывамі камуністычных уладаў Беларусі, яго прадстаўлялі ворагам народа. Асуджэнне В. Іваноўскага савецкімі ўладамі было выкліканае не толькі яго пазіцыяй часоў нямецкай акупацыі, яно датычылася ўсёй яго дзейнасці ўвогуле.[4] З 1990-х г. у паглядзе на гэтую супярэчлівую фігуру пазначыліся прыкметныя карэктывы — у тым ліку дзякуючы працам польскага гісторыка Юры Туронка.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
Магіла Вацлава Іваноўскага на Кальварыйскіх могілках

16 снежня 2006 адбылося ўрачыстае адкрыццё надмагільнага помніка Вацлаву Іваноўскаму.[6] Сіламі грамадскіх актывістаў на магіле праводзяць талокі, прыносяць кветкі.

Зноскі

  1. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 283.
  2. 20 нечаканых фактаў пра Вацлава Іваноўскага
  3. а б Туронак, Нямецкая акупацыя…
  4. а б в Туронак Ю. В. Іваноўскі…
  5. Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 416 с. ISBN 5-343-01458-5.С. 303
  6. На Кальварыі адкрыты помнік Вацлаву Іваноўскаму
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вацлаў Іваноўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?