For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Язэп Найдзюк.

Язэп Найдзюк

Язэп Найдзюк
Род дзейнасці выдавец
Дата нараджэння 15 мая 1909(1909-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1984(1984-02-14) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язэп Найдзюк, Юзаф Александровіч (12/15 мая 1909, в. Бойдаты[1] Ваўкавыскага павета, цяпер Ваўкавыскі раён — 14 лютага 1984, Інаўроцлаў) — беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар.

Біяграфічны нарыс

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Бойдатах і Вярэйках Ваўкавыскага павета. Пасля сканчэння школы (1923) паступіў у Ваўкавыскую настаўніцкую семінарыю, аднак з фінансавых прычын быў вымушаны перапыніць навучанне. Увосень 1925 перабраўся ў Вільню, напачатку працаваў на транспарце. Як вольны слухач, навучаўся на гістарычным факультэце Віленскага ўніверсітэта[en]. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, чаму спрыялі беларускія дзеячы ў Вільні Ф. Ярэміч і А. Станкевіч. Працаваў друкаром у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны, хутка стаў яе дырэктарам (1926—1941). Належаў да БХД. Рэдагаваў часопіс «Шлях моладзі» (1929-39), адзін з найбольш папулярных у Заходняй Беларусі. Часопіс быў зачынены польскімі ўладамі, у жніўні 1939 рэдактар Я. Найдзюк, выдаўцы і члены рэдакцыйнай калегіі арыштаваныя і зняволеныя ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Вызвалены пасля заняцця Бярозы часцямі Чырвонай Арміі (верасень 1939), вярнуўся ў Вільню, працягваючы працу ў беларускіх нацыянальных арганізацыях, таксама пасля перадачы Вільні савецкім урадам Літве. Аўтар папулярнага нарысу гісторыі Беларусі «Беларусь учора і сяння» (1940, лацінкай).

Памятная таблічка ў Інаўроцлаве

У час II сусветнай вайны з восені 1941 жыў у Мінску, працаваў у школьным інспектараце. Спачатку займаўся выданнем часопіса «Беларуская школа», які меў кампенсаваць нястачу дазволеных акупацыйнымі ўладамі падручнікаў. З канца 1942 стаў тэхнічным кіраўніком «Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску» (ВШПЛМ), супрацоўнічаў з мінскімі газетамі. Быў намеснікам члена Галоўнай рады Беларускай народнай самапомачы. У 1943 (на вокладцы 1944) у Мінску было выпушчана (кірылічным шрыфтам) 2-е, значна пашыранае, выданне кнігі «Беларусь учора і сяння», якая ў 1944 выкарыстоўвалася як падручнік у школах на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь.[2]

Магіла Язэпа Найдзюка ў Інаўроцлаве

Улетку 1944 выехаў у Германію, жонка з дзецьмі засталася ў Беларусі. Пасля вайны Я. Найдзюк, хаваючыся ад савецкай дзяржбяспекі, пераехаў у Польшчу дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем Юзафа Александровіча. Ад 7 чэрвеня 1945 працаваў у Куяўскай друкарні ў Інаўроцлаве[3], у перыяд (19551971) — яе дырэктарам.[4] Быў вядомым у горадзе спецыялістам-паліграфістам. Займаўся мясцовым краязнаўствам («Inowroclaw i okolice»). Пісаў артыкулы ў беларускую эмігранцкую прэсу, сувязь з беларускім рухам падтрымліваў праз свайго брата Чэслава Найдзюка, які жыў у Амерыцы. Вёў ліставанне з Л. Геніюш, Ю. Туронкам, К. Грынкевічам і інш. Аўтар некролагаў, ўспамінаў, захаваліся дзённікі Юзафа Александровіча, а таксама папулярны падручнік гісторыі Беларусі для моладзі «Пазнавайма гісторыю беларускага народу» (напіс. 1960-я, застаўся ў рукапісе).

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

На 20-я ўгодкі смерці грамадскасць Інаўроцлава ўшанавала яго памяць адкрыццём памятнай шыльды на друкарні, імшою ў касцёле Св. Юзафа, навукова-папулярнай сесіяй («Józef Aleksandrowicz — Jazep Najdziuk (1909—1984). Osoba i dzieło») і выстаўкай прысвечанай Язэпу Найдзюку (Юзафу Александровічу). На мерапрыемствах прысутнічалі: генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхаіл Аляксейчык, прадстаўнік беларусаў у Польшчы, знаёмы з Я. Найдзюком — Сакрат Яновіч, таксама знаёмы з Я. Найдзюком прафесар Мікола Давідзюк з Лодзі, прадстаўніца беларусаў Вільні Людвіка Кардзіс-Вітушкава, дочкі Я. Найдзюка — Луцыя Харытон з унукам Андрэем з Вільні і Люцына Александровіч-Пендзіхова з сынам Марцінам з Беластока, а таксама А. Латышонак, Ю. Туронак, З. Бартосік ды інш.

  • Беларусь учора і сяньня. Вільня, 1940 (разам з І. Касяком; 2-е выд., Мн., 1944; 3-е выд. , Мн., 1993 ISBN 5-343-01458-5)
  • Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны ў Вільні (1926—1940). Лёндан, 1991.

Зноскі

  1. Часам падаецца в. Байдаты або в. Рэпля — гэта памылковая інфармацыя.
  2. Кніга Я. Найдзюка выйшла пад рэдакцыяй I. Сівіцы, польскага немца, работніка аддзела культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі. І. Сівіца паправіў тэкст у кірунку, які адпавядаў нямецкай акупацыйнай палітыцы.
  3. Pamięci Józefa Aleksandrowicza // Сайт inowroclaw.info.p
  4. Józef Aleksandrowicz-Jazep Najdziuk // Мемарыяльная шыльда ў Інаўроцлаве
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Язэп Найдзюк
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?