For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вітаўт Тумаш.

Вітаўт Тумаш

Вітаўт Тумаш
Дата нараджэння 20 снежня 1910(1910-12-20) ці 1910[1][1][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1998(1998-04-27) ці 1998[1][1][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, гісторык, грамадскі актывіст
Навуковая сфера гісторыя, медыцына[2] і палітыка[2]
Альма-матар
Член у

Вітаўт Тумаш (псеўд.: Р. Максімовіч, Андрэй Багровіч, Сымон Брага, Гарыгляд, Раман Шарупіч, Язэп Яшчар; крыпт.: В. Т.) (20 снежня 1910, в. Спягліца, Вілейскі павет — 27 красавіка 1998, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, скарыназнавец. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Даваенная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцці; узначальваў «урад» Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры Універсітэце Стэфана Баторыя.

Дзейнасць падчас вайны

[правіць | правіць зыходнік]

У 19401941 гг. быў старшынёй Лодзінскага аддзела Беларускага камітэта самапомачы, членам створанага ў Берліне (19 чэрвеня 1941 г.) Беларускага нацыянальнага цэнтра[3]. У ліпені — лістападзе 1941 г. бургамістр Мінска. Супольна з ваенным камендантам падпісаў у ліпені 1941 г. загад пра стварэнне Мінскага гета[4]. «Хацеў як найхутчэй зьехаць зь Менску і прапанаваў Іваноўскаму сваю пасаду, абяцаў нават узяць на сябе неабходныя фармальнасьці перад нямецкімі ўладамі»[5]. У канцы 1941 г. пераехаў у нацысцкую Германію.

Пасля пераезду ў Германію, займаўся лекарскай практыкай і працаваў у берлінскім аддзеле Самапомачы. У 1943 г. — рэдактар газеты «Раніца». Выкарыстоўваючы тэксты, апублікаваныя ў газеце «Раніца» і атрыманымі асабіста ад Л. Геніюш, падрыхтаваў да друку зборнік вершаў аўтаркі «Ад родных ніў». Пасля вайны жыў у пасляваеннай Германіі і ЗША, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці і навуковай дзейнасці. У 1946 г. у лагеры DP Ватэнштэт выдаваў часопіс «Мэдычная Думка»[6].

У 1948 г. В. Тумаш пераехаў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў і шматгадовы (19551982 гг.) старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва; быў членам Беларуска-амерыканскага задзіночання і старшынёй её Нью-Ёркскага аддзела. Напачатку 1952 г. Вітаўт Тумаш згадзіўся на просьбу Прэзідэнта БНР М. Абрамчыка рэдагаваць газету «Беларус»Але выдаўшы два нумары (№ 1 і 2) ад рэдагавання адмовіўся[7]. З 1979 да 1982 гг. старшыня Фундацыі імя П. Крэчэўскага[8].

Раптоўна памёр ад кровазліцця ў мозг. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў Нью-Джэрсі (ЗША).

Сярод балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомае двухасноўнае імя Tumašas, з асновамі Tu-, Maš-[9]. Аснова Tu- як у імені Tu-sum'as, ад якога тапонім Тусуманцы. Аснова Maš- як у імені Maš-tar'as, ад якога тапонім Маштаркі.

Ад імені Tumašas тапонім Тумашаўцы каля Жалудка (як і Тумашава Спягліца, таксама ў паласе ўздоўж цяперашняй літоўскай мяжы).

  • Выбраныя творы / Вітаўт Тумаш; [Ад рэд. Г. Сагановіч]. — Мн.: [Б.в.], 2002. — 246 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «Досьледы»). — ISBN 978-5272-09-2.
  • Ад сіняга неба да шэрай зямлі. Трыццацілетні творчы шлях Натальлі Арсеньневай / С. Брага // Бацькаўшчына. — 1952. — № . — 25 сакавіка. — С. 4 — 5; № . — 6 красавіка. — С. 3 — 4.
  • Аляксандра Ружанец-Ружанцоў. Да 60-годзьдзя жыцьця / В. Т. // Запісы БІНІМ. — 1954. — № 1 (5). — С. 41 — 43.
  • Аўген фон Энгэльгардт / Р. Максімовіч // Бацькаўшчына. — 1948. — № 41 (44). — 26 сьнежаня. — С. 2.
  • Беларускаму календару 450 гадоў / С. Брага // Беларус. — 1972. — № 188. — Сьнежань. — С.
  • Беларуская Віленская гімназія // Полацак. — 1992. — № 3 (13). — С. 48 — 52; № 4 (14). — С. 55 — 57; № 5 (15). — С. 49 — 51; № 9 .919). — С. 37 — 40.
  • Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва: Да 25-годзьдзя дзейнасці // Запісы. — 1977. — Кн. 15. — С. 79 — 81, 83.
  • Верны сын Лагойскай зямлі / Р. Максімовіч // Беларус. — 1972. — № 185. — Верасень. — С. 4.
  • Даклад пра Рыгора Хадкевіча / Прысутны // Беларус. — 1969. — № 151. — С. 5[10].
  • Ліст у Рэдакцыю / В. Тумаш // Бацькаўшчына. — 1956. — № 27 (309). — 1 ліпеня. — С.[11]
  • Рэферат у Ню Брансьвіку // Беларус. — 1966. — № 110. — С. 6[12].
  • У Беларускім Інстытуце Навукі і Мастацтва / Б. С. // Беларус. — 1966. — № 110. — С. 1[13].
  • Угодкі друку на беларускай зямлі / С. Брага // Беларус. — 1972. — № 186. — Кастрычнік. — С.
  • Францішак Скарына з Полацку / В. Тумаш // Беларускі свет. — 1989. — № 21 (50). — С. 19 — 32.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 28 чэрвеня 2024.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 29 чэрвеня 2024.
  3. Пратакол нарады прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў і ўстанаваў з Нямеччыны і Гэнэральнай Губэрні, адбытай 19 чэрвеня 1941 г. у Бэрліне [З калекцыі М. Шчорса] // За дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): Дакуманты і матар’ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай цэнтральнай рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 77 — 78.
  4. Рэйн, Л. Каралі і пешкі: Калабарацыя ў Беларусі ў час Другой сусветнай вайны / Леанід Рэйн; [пер. з англ. мовы В. Рубінчыка]. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 442 с. — С. 284. — ISBN 978-5-00076-029-1. Са спасылкай: Архіў Яд ва-Шэм М41/112 «Загад аб стварэньні жыдоўскага гета ў Менску»
  5. Туронак, Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі / Юры Туронак. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 877, [1] с., [12] л. іл. — С. 231. — ISBN 978-80-86961-13-2. Са спасылкай: Ліст Я. Найдзюка-Александровіча да аўтара ад 13.11.1978
  6. Гарбінскі, Ю. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі, 1945—2005 = Belarusian religious publishing in the West: periodicals and graphic prints, 1945—2005 / Юры Гарбінскі; Беларускі інстытут навукі й мастацтва; Катэдра беларускай філялёгіі, Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філялёгіяў, Варшаўскі унівэрсытэт; Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. — Варшава — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 2009. — 884, [4] с. — С. 556. — (The history of Belarusian diaspora; № 7). — ISBN 978-83-920472-7-8.
  7. Юрэвіч, Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч; [Іменны паказ. А. і Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 254, [1] с. — С. 76 — 77. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.
  8. Гардзіенка, Н., Юрэвіч, Л. Рада БНР, 1970 — 1982: Падзеі і дакументы / Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч; Беларускі інстытут навукі і мастацтва. — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 300 с., [6] л. іл. — С. 62. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 23). — ISBN 978-985-7119-10-3; Мерляк, К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі = Activity of Constant Mierlak in the Emigration: Праніклівасьць і практычны падыход / Канстанцін Мерляк. — Нью Ерк, 1992. — 476 с., 1 л. партр. — С. 412.
  9. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 113.
  10. Рэферат В. Тумаша ў Таронта (Канада) пра гетмана Рыгора Хадкевіча як паслядоўніка Ф. Скарыны ў выдавецкай галіне
  11. Катэгарычнае адмежаванне ад публікацый І. Касяка.
  12. Рэферат В. Тумаша — Агляд жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны ў святле архіўных знходак
  13. Рэферат В. Тумаша — «Калі нарадзіўся і памёр доктар Скарына»
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вітаўт Тумаш
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?