For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Таварыства прыяцеляў беларусаведы.

Таварыства прыяцеляў беларусаведы

Таварыства прыяцеляў беларусаведы — навуковы гурток студэнтаў-беларусаў пры Віленскім універсітэце ў 1931—1939 г.

Кіруючы орган — «урад», які ў розны час узначальвалі В. Тумаш, Х. Ільяшэвіч, А. Шукелойц. Актыўны ўдзел у працы Таварыства прымалі М. Пецюкевіч, С. Станкевіч, І. Касяк, Ч. Будзька, Я. Клагіш, Я. Хвораст, С. Нарушэвіч і інш. Асноўнай мэтай лічыла «згуртаваць людзей, якія хочуць паглыбіць свае веды ў галіне беларусазнаўства, а таксама весці ў гэтым напрамку сістэматычную навуковую працу». У сваёй дзейнасці кіравалася статутам, зацверджаным сенатам універсітэта ў 1934. Знаходзілася пад апекай куратараў прафесара Э. Кашмідэра (да 1936) і інш. Мела 4 секцыі (філалагічную, этнаграфічную, гістарычна-эканамічную, літаратурную), у якіх рыхтавалі рэфераты (напр., у 1934 на 14 сходах зачытаны 16 рэфератаў), праводзілі дыскусіі. Арганізоўваліся этнаграфічныя экспедыцыі па тэрыторыі Заходняй Беларусі. Для гэтага былі падрыхтаваны спецыяльныя выданні: «Увагі… дзеля запісывання пахаронных абрадаў і абрадаў памінальных дзён» М. Пецюкевіча (1933), «Апытальнік да збірання дыялектычных і некаторых агульных асаблівасцей беларускай (крывіцкай) мовы» Я. Станкевіча (1935). Члены таварыства апрацоўвалі практычны польска-беларускі слоўнік, садзейнічалі ў краязнаўчай працы беларускім суполкам у Латвіі. 3 1935 пачалося стварэнне ўласнай бібліятэкі (у 1937 налічвалася больш за 500 кніг, шмат рукапісаў), арганізоўваліся канцэрты, часта з удзелам хору Р. Шырмы. Таварыства прыяцеляў беларусаведы было ініцыятарам розных урачыстасцей, у т.л. ў гонар 300-годдзя з дня смерці Л. Сапегі (1933). На літаратурных вечарынах чыталі свае творы М. Машара, Н. Арсеннева, Х. Ільяшэвіч, М. Танк, А. Бярозка, М. Васілёк і інш. Таварыства мела цесны кантакт з Беларускім студэнцкім саюзам, часопісам «Студэнцкая думка». Спыніла дзейнасць у верасні 1939 г.

  • Вабішчэвіч А. Таварыства прыяцеляў беларусаведы // ЭГБ, Т.6, кн. І. — Мн., 2001.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Таварыства прыяцеляў беларусаведы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?