For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь.

Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь

Ваенна-паветранныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь
Эмблема ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 1 чэрвеня 1992
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 11 300 (2023—2024 гг.[1][2])
Удзел у Французска-івуарскі канфлікт, Канфлікт у Ківу
Камандзіры
Дзеючы камандзір Ігар Голуб[3]
Авіябазы на карце Беларусі

Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі су́працьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сіла Рэспублікі Беларусь.

15 чэрвеня 1992 года на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР сфарміравана Камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь, а 1 жніўня 1992 года на базе ўпраўлення СПА ЧБВА і 11-га корпуса 2-й Асобнай арміі Войск СПА СССР сфарміравана Камандаванне Войск СПА Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з АТК, воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, груповак войск ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб’ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыялу і войск праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войск.

Колеры Сцяга Беларусі ствараюцца пры палёце самалётаў ВПС падчас параду ў гонар 75-ага юбілею Вызвалення Беларусі.

ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:

Сваю гісторыю войскі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачынаюць з 1941 года, калі ў Куйбышаве была сфарміравана 5-я дывізія СПА  (руск.) на базе часцей Маскоўскага корпуса СПА  (руск.).

5 мая 1942 года на базе ВПС Заходняга фронта  (руск.) была сфармавана 1-я паветраная армія. 10 студзеня 1949 года ўпраўленне 1-й ПА на падставе дырэктывы ГШ УС СССР № ОРГ 120026 перайменавана ва ўпраўленне 26-й ПА[4].

Пасля некалькіх рэарганізацый 30 чэрвеня 1960 года, згодна з Дырэктывай Галоўнакамандуючага войскамі СПА СССР ад 24 сакавіка 1960 года была створана 2-я асобная армія СПА  (руск.), у склад якой увайшлі 27-ы Рыжскі і 11-ы Баранавіцкі  (руск.) карпусы СПА. Асабоваму складу адным з першых была даверана навейшая зброя: ЗРК С-300 і С-200, самалёты Су-15 і МіГ-25 П.

Дырэктывай ГШ УС СССР 1980 года № 314/1/00170 упраўленне 26-й ПА перафарміравана ва ўпраўленне ВПС Беларускай ваеннай акругі. З 1 мая 1988 года прыказам Міністра абароны СССР 1988 года № 0018 упраўленне ВПС БВА перафарміравана ва ўпраўленне 26-й ПА[4].

Вясной 1992 года былі створаны ўласныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пасля распаду СССР. 15 чэрвеня 1992 года прыказам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 05 на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармавана камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 на аснове ўпраўлення СПА Беларускай ваеннай акругі і 2-й асобнай арміі СПА было сфармавана камандаванне Войск СПА Рэспублікі Беларусь[4].

У 2000 Войскі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 8 лістапада 2001 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 639[4] зацверджана рашэнне аб аб’яднанні ВПС і войск СПА Беларусі ў адзін від узброеных сіл[5].

4 і 10 сакавіка 2005 3 лётчыкі ВПС Рэспублікі Беларусь усталявалі на 2 МіГ-29БМ 15 сусветных авіяцыйных рэкордаў па часе набору вышыні 3000, 6000, 9000 і 12 000 м без нагрузкі і з нагрузкай у 1000 і 2000 кг, а таксама па дасягненні хуткасці палёту па замкнёным маршруце працягласцю 100, 500 і 1000 км без нагрузкі[6].

Абазначэнне фарміравання або часці Узбраенне Месца дыслакацыі
Камандванне
Камандванне Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Мінск
Часці ВПС
61-я знішчальная авіябаза МіГ-29, Су-30СМ Баранавічы
50-я змяшаная авіябаза Іл-76МД, Ан-26,

Мі-8, Мі-24

Мачулішчы
116-я штурмавая авіяцыйная база СУ-25, L-39, Як-130 Ліда
Часці СПА
15-я зенітна-ракетная брыгада С-300ПС Фаніпаль
120-я зенітна-ракетная брыгада ЗРК «Бук» Баранавічы
1-ы зенітна-ракетны полк С-300ПС Гродна
115-ы зенітна-ракетны полк С-300ПС Брэст
147‑ы зенітна-ракетны полк Аса-АКМ Бабруйск
377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк С-300ПС Полацк
740-ы зенітна-ракетны полк Аса-АКМ Барысаў
1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк Тор-М2Э Варняны (Астравецкі раён)
Базы беспілотных авіяцыйных комплексаў
927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання БАК Бяроза
Радыётэхнічныя войскі, войскі сувязі і РЭБ
8-я радыётэхнічная брыгада Баранавічы
49-я радыётэхнічная брыгада Мачулішчы
56-ы асобны полк сувязі Мінск
16‑ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы Бяроза
Іншыя фарміраванні
483-і батальён аховы і абслугоўвання камандвання ВПС і СПА Мінск
276‑ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадрому Баравуха
83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк Бабруйск
223-і цэнтр авіяцыйнай медыцыны Мачулішчы
570‑ы цэнтр арганізацыі паветранага руху аэрапорт Мінск
174‑ы навучальны палігон Даманава (Івацэвіцкі раён)
210-ы авіяцыйны палігон Ружаны
3666‑ы авіяцыйна-тэхнічны склад Слуцк
2631-я авіяцыйная база ракетнага ўзбраення і баепрыпасаў Гарадок

Узбраенне ВПС і СПА

[правіць | правіць зыходнік]
Тып Выява Вытворца Колькасць Заўвагі
Самалёты
Баявыя самалёты
МіГ-29 БМ

МіГ-29 УБ

Сцяг Беларусі Беларусь/Сцяг СССР СССР 18[7]

6[7]

Лёгкі франтавы знішчальнік беларускай мадыфікацыі, пакаленне 4+. МіГ-29БМ атрымалі магчымасць дазапраўкі ў паветры, прымянення ракет «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, ракет «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ, супрацькарабельных ракет Х-31А/П, кіраваных авіяцыйных бомбаў КАБ-500Кр/Л з лазерным навядзеннем.
Су-30СМ Сцяг Расіі Расія 4(+4)[7] Двухмясцовы шматмэтавы знішчальнік заваявання панавання ў паветры пакалення 4+. На ўзбраенні 4 машыны, яшчэ 4 плануецца паставіць да канца 2022 года.
Су-25К

Су-25УБК

Сцяг СССР СССР 22[7] Штурмавік падтрымкі наземных войскаў. Склад авіяцыйнага ўзбраення: авіяцыйныя бомбы, некіраваныя ракеты С-5/С-8, кіраваныя авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ і «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, убудаваную гарматную ўстаноўку ГШ-30-2, 4 падвесныя гарматныя кантэйнеры калібра 23 мм, аўтаматы пастаноўкі пасіўных перашкод АСО-2В. Яшчэ каля 20 адзінак знаходзяцца ў рэзерве. На чэрвень 2022 года ёсць паведамленні, што ўсе адзінкі з рэзерву могуць быць перададзены РФ для ўзмацнення групоўкі войскаў РФ на ўсходзе Украіны.
Транспартныя самалёты
Іл-76МД
Сцяг СССР СССР 2(+9)[7] 2 у войсках, астатнія 9 цывільныя, даступныя для ваенных задач пры патрэбе
Ан-26 Сцяг СССР СССР 4[7] Транспартны самалёт
Ту-134А Сцяг СССР СССР 1[8][9] Пасажырскі самалёт
Навучальныя самалёты
Як-130 Сцяг Расіі Расія 12

11[7]

Навучальна-баявы самалёт, можа ўжывацца як лёгкі штурмавіка. Узбраенне Як-130:

ракеты класа «паветра-паветра» Р-73, высокадакладныя карэктаваныя авіяцыйныя бомбы KAБ-500Кр з тэлевізійнай сістэмай навядзення; авіяцыйныя бомбы калібра 50, 100, 250, 500 кг; кантэйнеры з некіраванымі авіяцыйнымі ракетамі С-8 і падвесны кантэйнер з гарматай ГШ-23Л.

L-39 Чэхія ЧССР 10 Ужываецца ў якасці навучальнага, а таксама для паказальных выступаў пілатажнай групы «Белая Русь».
Верталёты
Ударныя верталёты
Мі-24В/П Сцяг СССР СССР 12[7] На ўзбраенні 50 ЗАБ пэўная колькасць у мадыфікацыях «В» і «П».
Мі-35М Сцяг Расіі Расія 8[10][11]
Транспартныя верталёты
Мі-26 Сцяг СССР СССР 6[7] Ужываюцца МНС Рэспублікі Беларусь, могуць выконваць вайсковыя задачы
Мі-8

Мі-8 МТВ-5

Сцяг СССР СССР

Сцяг Расіі Расія

8[7]

12[7]

8 адзінак транспартных Мі-8.

12 адзінак Мі-8 МТВ-5 набыты ў РФ у межах праграмы па ўзбраенні на 2016-2020-я годы. Ужываюцца для дастаўкі дэсанту і яго падтрымкі. Нясуць блокі некіраваных ракет 80 мм, кулямёт 12,7 мм.

Разведвальныя верталёты
СПА
С-400 Сцяг Расіі Расія невядома [1]
С-300ПС

С-300В

Сцяг СССР СССР 16 дывізіёнаў Асноўны элемент супраць-паветранай абароны Рэспублікі Беларусь
ЗРК «Бук» Сцяг СССР СССР 4 дывізіёна На ўзбраенні 120-ай зрб.
ЗРК «Аса» Сцяг СССР СССР 6 дывізіёнаў На ўзбраенні 147 і 740 зрп.
ЗРК "Тор-М2Э" Сцяг Расіі Расія 36 [7] На ўзбраенні 1146-га гв.зрп (ахова БелАЭС).

Перспектыўная тэхніка

СПА
Назва Выява Вытворца Заўвагі
9А33-Б «Аса» Сцяг Беларусі Беларусь Беларуская мадыфікацыя комплекса 9А33 Аса з новым радыё-электронным абсталяваннем, шассі МАЗ-6317. Здольны збіваць безпілотнікі.
Бук-МБ3К Сцяг Беларусі Беларусь
ЗРК Трыа Сцяг Беларусі Беларусь Комплекс складаецца з 4 машын: КШМ, мадэрнізаваная Страла-10 з ракетамі Р-60БМ, мадыфікаваная ЗСУ-23-4 Шылка з новым комплексам оптыка-электроннага абсталявання і робата Берсерк з пушкай ГШГ-7,62.

Агулам за час існавання беларускія ВПС страцілі ў катастрофах 12 лётчыкаў, 8 самалётаў і 2 верталёты:

  • 23 мая 1996 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Пілот Уладзімір Карват — загінуў. Лётчыку пасмяротна нададзена званне Герой Беларусі за тое, што адвёў машыну ад населенага пункта;
  • 19 мая 1997 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17. Лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў;
  • 30 жніўня 2009 года падчас выступу на авіяцыйным шоў у польскім горадзе Радам разбіўся Су-27УБМ. Загінулі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч;
  • 21 красавіка 2010 года падчас трэніровачнага палёту ў раёне Ружан (Пружанскі раён) сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі МіГ-29. Пілот аднаго з самалётаў здолеў катапультавацца. Другі знішчальнік здолеў прызямліцца на аэрадроме;
  • 23 верасня 2010 года ў Ганцавіцкім раёне падчас выканання пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу МіГ-29. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла;
  • 29 лістапада 2011 года на аэрадроме «Пружаны» пры выканання трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу Мі-24. Ахвярамі катастрофы сталі тры члены экіпажа: маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко;
  • 12 чэрвеня 2012 года на палігоне «Нёман» пад Лідай разбіўся Су-25. Загінуў пілот — падпалкоўнік Мікалай Грыднеў;
  • 30 верасня 2014 года ў Лідскім раёне ўпаў штурмавік Су-25. Лётчык выжыў;
  • 11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне ўпаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Лётчык катапультаваўся і выжыў. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода;
  • 25 красавіка 2016 года падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам за 6 км ад Мазыра здарылася аварыя верталёта Мі-24П 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Экіпаж верталёта выжыў;
  • 27 студзеня 2017 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў раёне Рутшуру збіты (паводле іншых звестак, аварыя здарылася па тэхнічных прычынах) два верталёты Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенных спецыялістаў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома.
  • 23 лютага 2017 года пры выкананні планавых палётаў на аэрадроме «Бабруйскі» падчас разгону МіГ-29 здарылася ўзгаранне рухавіка. Лётчык катапультаваўся і выжыў.
  • 19 мая 2021 года пад Баранавічамі пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва лётчыкі загінулі[12].
  1. 2024 Belarus Military Strength.
  2. The Military Balance 2023, p.175
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 315 «Аб І. У. Голубе». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (31 жніўня 2017).
  4. а б в г Справочник офицера Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны / под ред. Азаренка И.П.(отв. ред.) и др. – Минск: командование ВВС и войск ПВО, 2009.
  5. История ВВС и войск ПВО Архівавана 12 верасня 2015.
  6. МиГ-29БМ
  7. а б в г д е ё ж з і к л [The Military Balance 2022]
  8. Напярэдадні Дня Ваенна-паветраных сіл у Мачулішчах прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.
  9. Стало известно, что ВКС... (руск.)(недаступная спасылка). zmaps.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2023. Праверана 19 жніўня 2023.
  10. Встречайте – Ми-35М на белорусской земле! (руск.)
  11. В Вооруженные Силы прибыла очередная партия вертолетов Ми-35М (руск.)
  12. Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Архівавана 24 лістапада 2021.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 1. — Мн., 2005. — С. 407—409
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?