For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
Абрэвіятура ІАЦ
Адміністрацыйны цэнтр Мінск, Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 7[1]
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта аналітычнае забеспячэнне прэзідэнта Беларусі
Тып арганізацыі даследчая
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Кіраўнікі
Кіраўнік Аляксей Дзербін
1-ы намеснік Андрэй Папуша
Намеснікі Алена Колас, Аляксандр Гардзейчык[2]
Дата заснавання 1950
Дата скасавання 2019
Колішняя назва Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды (да 1959 г.), Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды (да 1968 г.), Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу (да студзеня 1995 г.), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (13 верасня 1996 г.), Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў (да 13 верасня 2006 г.)
Колькасць супрацоўнікаў 109 (да 2007 г.)
Матчыная арганізацыя Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Даччыныя арганізацыі Інстытут сацыялогіі НАНБ[3]
Пераемнік Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
iac.gov.by/by

Інфармацы́йна-аналіты́чны цэ́нтр — даследчая ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1950 годзе ў якасці Рэспубліканскага дома навукова-тэхнічнай прапаганды.

Паводле 9-га артыкула Палажэння аб ІАЦ 2006 года, кіраўнік ІАЦ прызначаецца прэзідэнтам Беларусі па прапанове кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта[4]. На 2018 год у склад ІАЦ уваходзіла ўпраўленне сацыялагічных даследаванняў, якое ладзіць пакватэрныя, экспертныя, вулічныя, тэлефонныя і сеціўныя апытанні[5]. ІАЦ ажыццяўляў сумесныя даследаванні з 8 грамадазнаўчымі ўстановамі 5 дзяржаў:

  • трыма ўстановамі Расіі, сярод якіх Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі і Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расіі;
  • 5 установамі 4 дзяржаў Азіі — Цэнтр стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Азербайджана, Казахстанскі інстытут стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Рэспублікі Казахстан, Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў Кыргызскай Рэспублікі і 2 кітайскія ўстановы (Кітайская акадэмія сучасных міжнародных адносін Міністэрства дзяржаўнай бяспекі Кітая, Кітайскі цэнтр даследаванняў сучаснага свету пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Кітая)[6].

18 лютага 2019 года стала вядома, што праз 2 месяцы цэнтр будзе ліквідаваны, а яго функцыі перададуць створанаму Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў. Маёмасць і памяшканні ІАЦ перайдуць да БІСД. Памеры штату інстытута не раскрываюцца. Два пункты ўказа аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстання»[7].

У 1950 годзе Дзяржплан БССР заснаваў Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды, які ў 1959 годзе перайменавалі ў Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды. У 1968 годзе Савет міністраў БССР перападпарадкаваў яго сабе пад назвай Беларускі навукова-даследчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. У студзені 1995 года яго перападпарадкавалі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад назвай Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (Белінфармпрагноз). 13 верасня 1996 года прэзідэнт А. Лукашэнка падпісаў Указ аб яго пераўтварэнні ў Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў (ІСПД), які 13 верасня 2006 года паводле Указа № 570 перайменавалі ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр[8].

За 2016 год ІАЦ правёў 82 грамадскія апытанні, з іх 48 абласных і 34 агульнакраёвыя. Сярод гэтых апытанняў было 47 анкетных, 24 тэлефонныя, 8 пакватэрных і 3 сеціўных. Агулам апыталі 57 154 чалавекі, з іх 24 660 (43%) па тэлефоне, 18 258 (32%) пакватэрна, 13 088 (23%) па анкетах і 1148 праз Сеціва[9].

Паводле 7-га артыкула Палажэння аб ІАЦ 2006 года, «ІАЦ у мэтах выканання ўскладзеных на яго задач мае права»:

  • запытваць і бязвыплатна атрымліваць неабходную інфармацыю ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб;
  • заключаць у межах сваёй кампетэнцыі грамадзянска-прававыя дагаворы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі;
  • праводзіць сацыялагічныя апытанні насельніцтва;
  • утвараць часовыя навуковыя калектывы, прыцягваць на дагаворнай аснове спецыялістаў для правядзення неабходных даследаванняў;
  • ажыццяўляць рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасць, выпускаць і распаўсюджваць друкаваную, аўдыё- і відэапрадукцыю, інфармацыйныя і іншыя матэрыялы;
  • узаемадзейнічаць з айчыннымі і замежнымі аналітычнымі і навукова-даследчымі арганізацыямі ў вывучэнні праблем і з’яў сацыяльна-палітычнай сферы і ва ўсталяваным парадку арганізоўваць стажыроўку сваіх работнікаў у адпаведных замежных арганізацыях;
  • са згоды кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць арганізацыі, падначаленыя ІАЦ[4].

Згодна з 6-м артыкулам Палажэння аб ІАЦ 2006 года, задачамі ІАЦ з’яўляюцца:

  • «аналіз унутрыпалітычных працэсаў, ацэнка палітычнай сітуацыі ў краіне і падрыхтоўка прапаноў, накіраваных на аптымізацыю ўзаемін між дзяржаўнай уладай і грамадствам;
  • аналіз крыніц магчымых палітычных канфліктаў, распрацоўка захадаў прадухілення развіцця палітычных крызісаў;
  • распрацоўка стратэгій і тэхналогій утварэння іміджу палітыкаў;
  • вывучэнне электаральных пераваг насельніцтва ў перыяды выбарчых і іншых грамадска-палітычных кампаній;
  • аналіз стану міжнародных адносін, геапалітычных змяненняў у глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспектах, падрыхтоўка рэкамендацый па ўмацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце;
  • падрыхтоўка прапаноў і рэкамендацый па ўдасканаленні палітычнага рэгулявання эканамічных і сацыяльных працэсаў;
  • аналіз і выпрацоўка прапаноў па праблемах ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў у сацыяльна-палітычнай сферы;
  • правядзенне маніторынгавых і аператыўных сацыялагічных даследаванняў;
  • сістэмны маніторынг сродкаў масавай інфармацыі, падрыхтоўка прапаноў па павышэнні эфектыўнасці інфармацыйнай палітыкі;
  • вывучэнне шляхоў удасканалення ідэалагічнай працы, інфармацыйна-метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і палітычнай дзейнасці дзяржаўных органаў;
  • падрыхтоўка рэкамендацый па выкарыстанні Інтэрнэту для арганізацыі і правядзення грамадска-палітычных кампаній;
  • падрыхтоўка інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаннях дзяржаўнай палітыкі»[4].

Зноскі

  1. "Кантактная інфармацыя". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  2. "Кіраўніцтва". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  3. "Партнёры". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  4. а б в А. Лукашэнка (30 ліпеня 2013). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 г. № 570 «Аб стварэнні Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»"(руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  5. "Сацыялагічная служба". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  6. "Прэзентацыя". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  7. Лукашэнка ліквідаваў свой Інфармацыйна-аналітычны цэнтр, Радыё Свабода, 18-02-2019
  8. "Гісторыя". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  9. "Інфаграфіка". Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2018. Праверана 5 кастрычніка 2018.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?