For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Бельскі павет (1919—1939).

Бельскі павет (1919—1939)

Бельскі павет
Powiat bielski
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводства
Уключае 19 вясковых гмінаў (1919—1934), 14 вясковых гмінаў (1919—1934)
Адміністрацыйны цэнтр Бельск
Дата ўтварэння 28 жніўня 1919
Дата скасавання верасень 1939
Насельніцтва (1922) 129 216
Бельскі павет на карце

Бе́льскі паве́т (польск.: Powiat bielski) — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Бельск.

Створаны на аснове былога Бельскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі 28 жніўня 1919 года. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Бельск, Боцькі, Бранск, Цеханавец, Дарагічын, Кляшчэлі, Мельнік, Нараў і Сямяцічы) і 19 вясковых гмінаў. 11 ліпеня 1922 г. Бельскі павет пабольшыўся коштам скасаванага Белавежскага павета (у яго склад былі далучаны гміны: Масева, Белавежа і Сухопаль). Канчатковае фарміраванне межаў павета закончылася ў 1926 г., калі гміна Сухопаль адыйшла ў склад Пружанскага павета. У ліпені 1934 г. улады скасавалі 12 самых малых гмінаў, але былі створаны 7 новых і да 1939 г. у складзе Бельскага павета было 14 гмінаў. 15 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Бельскі павет як адміністрацыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Гайнаўскі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны Беластоцкай і Брэсцкай абласцей[1].

Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 г. тэрыторыя былога Бельскага павета перайшла да Польшчы.

У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Бельскага, Высокамазавецкага Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Бельскага павета ўваходзяць у склад Камянецкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
  • Даманова — адміністрацыйны цэнтр Даманова
  • Дубяжын — адміністрацыйны цэнтр Дубяжын
  • Гарадзіск — адміністрацыйны цэнтр Гарадзіск
  • Відзьгова — адміністрацыйны цэнтр Відзьгова
  • Вышкі — адміністрацыйны цэнтр Вышкі
  • Куты — адміністрацыйны цэнтр Куты
  • Кляшчэлі — адміністрацыйны цэнтр Кляшчэлі
  • Ласінка — адміністрацыйны цэнтр Ласінка
  • Лубін — адміністрацыйны цэнтр Лубін
  • Мілейчыцы — адміністрацыйны цэнтр Мілейчыцы
  • Нараў — адміністрацыйны цэнтр Нараў
  • Наройкі — адміністрацыйны цэнтр Наройкі
  • Орля — адміністрацыйны цэнтр Орля
  • Пасынкі — адміністрацыйны цэнтр Пасынкі
  • Радзівілаўка — адміністрацыйны цэнтр Радзівілаўка
  • Рудка — адміністрацыйны цэнтр Рудка
  • Сямяцічы — адміністрацыйны цэнтр Сямяцічы
  • Скужэц — адміністрацыйны цэнтр Скужэц
  • Тапчэва — адміністрацыйны цэнтр Тапчэва

Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 129 216 жыхароў, з чаго 35 964 (27,82 %) беларусы, 79 154 (61,26 %) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 13 175 (10,19 %) яўрэяў, 1038 (0,8 %) рускіх, 976 (0,75 %) літоўцаў, 111 (0,08 %) немцаў, 24 (0,02 %) украінцы (у перапісе былі запісаны як русіны), 15 французаў, 14 латышоў, 11 татараў, 2 грузіны, па адным чэху, эстонцу, сербе, турку. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 57 331 (г. зн. 34,86 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (49,92 %)[2], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 49,77 % (64 311) жыхароў павета былі каталікамі, 37,67 (48 672) праваслаўнымі, 12,36 % (15 977) іўдзеямі, 0,1 % (140) пратэстантамі, 27 марыявітамі, 18 адвентыстамі, 4 г. зв. сектантамі, па адным баптысце, мусульманіне. Для 9 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.[3]

Зноскі

  1. Zbigniew Romaniuk, Bogdan Komarzewski. Zarys historii powiatu bielskiego (польск.). Powiat bielski. Праверана 27 ліпеня 2015.
  2. Гл. звесткі для Бельскага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (польск.). Праверана 27 ліпеня 2015.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Бельскі павет (1919—1939)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?