For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Баўтцэн.

Баўтцэн

Баўтцэн
Bautzen
Budyšin
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
25 гарадскіх раёнаў
Обербургамістр
Заснаваны
1002
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Budissin (у шматлікіх падобных варыянтах)
Плошча
66,62 км²
Вышыня цэнтра
204 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
39 607[1] чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03591
Паштовы індэкс
02625
Аўтамабільны код
BZ
Афіцыйны код
14 2 72 010
Афіцыйны сайт
bautzen.de
(ням.)(англ.)(польск.)(чэшск.)(верхнялуж.)
Баўтцэн на карце Германіі
Баўтцэн (Германія)
Баўтцэн

Ба́ўтцэн (ням.: Bautzen), Бу́дышын (в.-луж.: Budyšin; ['budɨʃin]?; захоўвалася да афіцыйнага перайменавання ў 1868) — горад у Германіі, у Саксоніі, адміністрацыйны цэнтр акругі Оберлаўзіц (Верхняя Лужыца). Баўтцэн лічыцца «сталіцай» лужыцкіх сербаў. Уваходзіць у склад культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць», на тэрыторыі якой дзейнічаюць заканадаўчыя акты зямель Саксоніі і Брандэнбурга, якія садзейнічаюць захаванню лужыцкіх моў і культуры лужычан. Насельніцтва складае 41,6 тыс. чал. (2005)[2].

Баўтцэн у 1650 годзе з «Topographia Germaniae»
План горада ў 1709 годзе

З пачатку VII стагоддзя Будышын — галоўны цэнтр мільчан, аднаго з плямёнаў лужыцкіх сербаў, якія да сярэдзіны 10 ст. былі заваяваныя германскімі князямі. Меркавана ў 958 у Будышыне маркграф Майсена заклаў памежную крэпасць Ортэнбург (перабудоўвалася ў 14831486, 16451648), вакол якой у далейшым сфарміраваўся горад са змяшаным сорбска-нямецкім насельніцтвам (упершыню згадваецца ў 1002). У 1018 годзе ў Будышыне заключаны мір паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Польшчай, паводле якога горад перайшоў ва ўладанні польскага караля[2].

З 10311033 гг. Будышын ізноў пад уладай імперыі, спачатку ў складзе маркграфства Майсен, затым герцагства Багемія. Каля 1213 (паводле іншых звестак, у 1240) атрымаў гарадскія правы. У 1253 адышоў да маркграфства Брандэнбург. У 1319 уключаны ў склад каралеўства Багемія, разам з якім у 1526 увайшоў ва ўладанні Габсбургскай манархіі. З 1346 адыгрываў вядучую ролю ў лужыцкім саюзе шасці гарадоў. Цяжка пацярпеў у перыяд Гусіцкіх войнаў 1419—1437 гадоў і Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. У 15231524 гадах у Будышыне была праведзена Рэфармацыя. У 1635 годзе увайшоў у склад курфюрства Саксонія (у 1806—1918 каралеўства)[2].

У час вайны 6-й антыфранцузскай кааліцыі супраць Францыі армія Напалеона I ў 1813 годзе нанесла пры Баўтцэне паражэнне расійска-прускім войскам. У 1815 годзе скасаваны Саюз шасці гарадоў. З 1871 разам з Саксоніяй увайшоў у склад Германскай імперыі.

Моцна разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. З 1945 у савецкай зоне акупацыі Германіі. Да пачатку 1950-х гадоў у Баўтцэне знаходзіўся лагер для інтэрнаваных № 4 НКУС (з 1946 МУС) СССР. У 19491990 у складзе ГДР; з 1956 месцазнаходжанне галоўнай палітычнай турмы МДБ ГДР («Баўтцэн-2», народная назва «Жоўтая бяда»), у якой у 1993 створаны мемарыяльны музей[2].

Архітэктурнае аблічча цэнтральнай часткі горада вызначаюць крэпасць Ортэнбург, вежы былой гарадской сцяны — Лаўэнтурм  (ням.) (1403), Райхентурм  (ням.) (1490—1492) і інш., сабор Св. Пятра  (руск.) (1293—1303; перабудаваны ў другой палове XV стагоддзя), царква Міхаіла  (ням.) (XV стагоддзе), а таксама якая з’яўляецца сімвалам горада былы воданапорная вежа Альтэ-Васеркунст  (руск.) (1558, аўтар праекта В. Роршайт; цяпер Музей тэхнікі). Барочная архітэктура прадстаўлена ратушай  (англ.) (17291732) і шэрагам жылых дамоў. З пазнейшых будоў вылучаюцца царква Марыі і Марты  (ням.) (18881891) і Мост міру  (ням.) цераз раку Шпрэе (19081909)[2].

Баўтцэн — культурны цэнтр лужычан, сядзіба цэнтральнага кіраўніцтва іх нацыянальнай арганізацыі «Домавіна» («Радзіма»), аднайменнага сербалужыцкага выдавецтва, Сербалужыцкага інстытута, Музея лужыцкіх сербаў. Дзейнічае гарадскі музей  (ням.). У Баўтцэне дзейнічаюць Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр і Сербалужыцкі нацыянальны ансамбль  (ням.)[2].

У горадзе развіты вагонабудаванне, вытворчасць тэле- і радыёапаратуры; народныя промыслы[2].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aktuelle Einwohnerzahlen nach Gemeinden 2013 Колькасць насельніцтва станам на 31 снежня 2013 (з улікам даных перапісу насельніцтва 9 мая 2011 года)
  2. а б в г д е ё Ба­у­цен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Баўтцэн
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?