For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Андрэй Васілевіч Клімовіч.

Андрэй Васілевіч Клімовіч

Футбол
Андрэй Клімовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Васілевіч Клімовіч
Нарадзіўся 27 жніўня 1988(1988-08-27)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 90 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 20 (-28)
2007—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2009   Беларусь Баранавічы 12 (-15)
2010 Беларусь Верас (Нясвіж) 25 (-35)
2011—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 51 (-68)
2014 Беларусь Гомель 27 (-33)
2015—2016 Беларусь Мінск 56 (-51)
2017 Беларусь Дынама (Мінск) 17 (-9)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 46 (-25)
2019—2021 Расія Арэнбург 55 (-58)
2021—2022 Расія Кубань (Краснадар) 17 (-29)
2022—2024 Расія Волга (Ульянаўск) 49 (-50)
2024— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2019 Беларусь Беларусь 2 (-2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019

Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, выступаў за мінскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Баранавічы».

Сезон 2010 правёў у нясвіжскім «Верасе», а ў снежні 2010 года трапіў у склад брэсцкага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сезона 2011 прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, у сезоне 2012 — Валерыю Фамічову. Толькі ў сезоне 2013 нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ва ўсіх 32 матчах чэмпіянату.

У снежні 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[4]. У першым жа матчы сезона, 22 сакавіка 2014 года супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, дапусціў грубую памылку, з-за якой «Гомель» прайграў 1:2. Пасля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але праз некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў аснове. Пазней стаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 года стаў героем матча супраць салігорскага «Шахцёра», калі парыраваў два пенальці, дзякуючы чаму гомельскі клуб перамог 1:0.

У студзені 2015 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком футбольнага клуба «Мінск»[5]. У «Мінску» замацаваўся як асноўны брамнік, правёў ад пачатку да канца ўсе матчы сезона 2015. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх матчах каманды, дапамог «Мінску» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце, усталяваўшы новы рэкорд — правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сезон. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Пасля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 года ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паражэння ў Лізе Еўропы ад кіпрскага АЕКа (0:2), пасля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сезона, з-за траўмы Ігнатовіча, Андрэй зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[8].

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[10].

У жніўні 2019 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[11]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ па выніках сезона 2020/21. У чэрвені 2021 года стла вядома, што «Арэнбург» не будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[12].

У ліпені 2021 года папоўніў склад краснадарскай «Кубані», якая выйшла ў ФНЛ[13]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 года быў выстаўлены клубам на транфер[14], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выхадзіў. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Кубань»[15].

У жніўні 2022 года стаў іграком ульянаўскай «Волгі»[16], дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года, нягледзячы на вылет «Волгі» ў Другую лігу, падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[17]. Па заканчэнні сезона 2023/24 пакінуў каманду.

У жніўні 2024 года далучыўся да «Іслачы»[18].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў жніўні 2014 года[19], пасля паспяховай гульні за «Гомель», але тады так і не дэбютаваў за яе. Пасля выклікаўся ў зборную ў якасці іграка «Мінска», звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у зборнай, правёўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі (1:0).

  1. Andrey Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Klimovich // FBref.com
  3. https://www.fcvu.ru/news/vse-novosti/1157-andrej-klimovich-stal-igrokom-volgi
  4. Андрей Климович подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (19 снежня 2013). Праверана 4 верасня 2024.
  5. Андрей Климович сменил "Гомель" на "Минск" (руск.). football.by (29 студзеня 2015). Праверана 4 верасня 2024.
  6. Андрей Климович продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (3 лютага 2016). Праверана 4 верасня 2024.
  7. Андрей Климович стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 4 верасня 2024.
  8. Климович покинул минское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com (27 снежня 2017). Праверана 4 верасня 2024.
  9. "Шахтер" объявил о подписании Андрея Климовича (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 4 верасня 2024.
  10. "Шахтер" на два года продлил контракт с Климовичем (руск.). football.by (2 сакавіка 2019). Праверана 4 верасня 2024.
  11. Официально: Андрей Климович стал игроком "Оренбурга" (руск.). football.by (30 жніўня 2019). Праверана 4 верасня 2024.
  12. "Оренбург" не стал продлевать контракт с Андреем Климовичем (руск.). football.by (9 чэрвеня 2021). Праверана 4 верасня 2024.
  13. Футбол. Андрей Климович будет выступать за "Кубань" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021.
  14. "Кубань" выставила на трансфер Андрея Климовича (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 4 верасня 2024.
  15. "Кубань" расторгла контракт с Андреем Климовичем (руск.). football.by (18 чэрвеня 2022). Праверана 4 верасня 2024.
  16. Андрей Климович стал игроком "Волги" (руск.). football.by (24 жніўня 2022). Праверана 4 верасня 2024.
  17. Андрей Климович остается в "Волге" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 4 верасня 2024.
  18. Климович до конца сезона будет выступать за "Ислочь" (руск.). football.by (29 жніўня 2024). Праверана 4 верасня 2024.
  19. Футбол. Андрей Климович вызван в сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Андрэй Васілевіч Клімовіч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?