For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Іоў (Патрыярх Маскоўскі).

Іоў (Патрыярх Маскоўскі)

Патрыярх Іоў
Патрыярх Іоў
1-ы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
23 студзеня 1589 — чэрвень 1605
Царква Руская праваслаўная царква
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Патрыярх Гермаген дэ-юрэ
Патрыярх Ігнацій дэ-факта
Мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Русі
11 снежня 1586 — 23 студзеня 1589
Папярэднік Дзіянісій
Пераемнік увядзенне патрыяршаства;
Іосіф (Валчанскі) (у сінадальным перыядзе)
Архіепіскап Растоўскі
9 студзеня — 11 снежня 1586
Папярэднік Яўфімій
Пераемнік Варлаам
Епіскап Каломенскі
16 красавіка 1581 — 9 студзеня 1586
Папярэднік Давід
Пераемнік Іосіф

Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Іван (Іаан)
Нараджэнне 1525
Смерць 19 чэрвеня 1607(1607-06-19)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патрыярх Іоў (каля 1525 — 19 ліпеня 1607) — першы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1589—1605). Кананізіраваны Рускай царквой у 1989 годзе ў ліку святых.

Жыццё і дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У свеце Іван (Іаан). Нарадзіўся каля 1525 года ў Старыцы, па дасягненню паўнагоддзя прыняў пострыг, далей стаў ігуменам (з 1566 па 1571 год) у Старыцкім Успенскім манастыры . Старыца з’яўлялася адным з цэнтраў апрычніны, Іван Жахлівы звярнуў сваю ўвагу на ігумена і ў 1571 годзе перавёў яго ў Маскву ў Сімонаў манастыр. У 1575 годзе стаў архімандрытам царскага Наваспасскага манастыра ў Маскве. З 1581 года епіскап Каломенскі. У Каломне быў да 1586 года, калі быў прызначаны архіепіскапам Растоўскім. З сярэдзіны 1580-х гадоў блізкі спадвіжнік Барыса Гадунова, пры яго падтрымкі ўзведзены у мітрапаліты Маскоўскія (1586) і 26 студзеня(5 лютага н.ст) 1598 года пастаўлены Канстанцінопальскім патрыярхам Іеряміей ІІ(які ў гэты час знаходзіўся ў Маскве) першым Патрыярхам Маскоўскім. Іоў далей падтрымліваў палітыку Гадунова. З галоўных царкоўных падзей яго патрыяршага жыцця — кананізацыя Васілія Блажэннага і Іосіфа Валоцкага, распаўсюджанне хрысціянства ў Паволжа, якое заваяваў Іван Жахлівы, і ў Сібіры, якую далучылі ў гады праўлення Гадунова. Смерць Гадунова ў 1605 годзе і перамога Ілжэдзмітрыя І азначала і падзенне Іова. іоў адмовіўся прызнаваць Ілжэдзмітрыя І сынам Івана Жахлівага і патрабаваў ад жыхароў Масквы вернасці Фёдару Барысавічу, Ілжэдзмітрый і яго суплечнікі, «которые государю изменили, а тому вору и богоотступнику последуют и именуют его князем Дмитрием», былі аддадзены патрыярхам анафеме. Сам патрыярх Іоў у сваіх граматах называў Ілжэдзмітрыя «расстрига, ведомый вор, в мире звали его Юшком Богданов сын Отрепьев, жил у Романовых во дворе и заворовался. …да и у меня, Иова Патриарха, во дворе для книжного письма побыл во дьяконах же. А после того сбежал с Москвы в Литву». Іоў быў зняты з кафедры і адпраўлены ў манастыр у роднай Старыцы яшчэ да прыбыцця Ілжэдзмітрыя ў сталіцу, які накіраваў загад «взять его там в приставы» і трымаць «во озлоблении скорбнем». Пасля забойства Фёдара Гадунова Іова арыштавалі за набажэнствам у Успенскім саборы Крамля, сарвалі з яго патрыяршае адзенне і як простага манаха адправілі ў выгнанне. Пасля гэтага царкоўны сабор выбраў новым маскоўскім патрыярхам грэка Ігнація, які быў разам са спаручнікамі Ілжэдзмітрыя У Старыцы Іоў пражыў яшчэ два года, і памёр у 1607 годзе. Перад гэтым рэабілітаваны пры Васілі Шуйскім наведаў Маскву, але па здароўю (абсалютна аслеп) адмовіўся ад патрыяршага прастолу і вярнуўся ў Старыцу, дзе памёр 19 ліпеня і быў пахаваны ў Старыцкам Успенскім манастыры . У 1652 годзе рэшткі Іова перанесены ва Успенскі Сабор Маскоўскага Крамля.

Зноскі

  1. а б Иов // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Іоў (Патрыярх Маскоўскі)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?