For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Суботнікі.

Суботнікі

Суботнікі
лац. Subotniki

Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 698 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843151
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′36″ пн. ш. 25°45′1″ у. д. / 54.09333° пн. ш. 25.75028° у. д. / 54.09333; 25.75028Каардынаты: 54°5′36″ пн. ш. 25°45′1″ у. д. / 54.09333° пн. ш. 25.75028° у. д. / 54.09333; 25.75028
Суботнікі на мапе Беларусі ±
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Субо́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 698 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.

Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Асноўныя артыкулы: Суда і Бода

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Суботнікі ўтварыўся ад назвы дня тыдня — суботы[2].

Адзначалася старажытнае германскае імя Sutbodus, вытворнае ад германскіх іменных асноваў -SUD- і -BOD- (разам зь імём Subaldus, вытворным ад асноваў -SUD- і -BALD-)[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Соботникъ (1553 год)[4].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда). Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзеялі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, штогод праводзілася 2 кірмашы. На 1890 год тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[5].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Суботнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Суботнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Суботніцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Суботнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году — Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.

У верасьні 1939 году Суботнікі ўвайшлі ў Беларускую ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. За часамі Другой сусьветнай вайны у 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 2000 год у Суботніках было 316 двароў, на 2001 год — 309. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 523 чал.[8]; 1885 год — 445 чал.; 1890 год — 347 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 711 чал.; 1921 год — 542 чал.; 1999 год — 769 чал.; 2000 год — 776 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 780 чал.[9]; 2010 год — 698 чал.

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Першамайская вуліца Касьцельная вуліца (усходняя частка)
Геранёнская вуліца (заходняя частка)
Хомчыка вуліца Віленская вуліца

У Суботніках таксама існавалі Жэмласлаўская, Згарэліцкая і Ліпнішкаўская вуліцы[10].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 366.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 168.
  5. ^ Бянько У. Суботнікі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 438.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Krzywicki J. Subotniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 522.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 240.
  10. ^ Нехвядовіч К. Мае Суботнікі. — Познань: Gawia 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Суботнікі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?