For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Граўжышкі.

Граўжышкі

Граўжышкі
лац. Graŭžyški / Hraŭžyški
Касьцельная званіца
Касьцельная званіца
Дата заснаваньня: 1518
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Граўжышкаўскі
Насельніцтва: 427 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′41″ пн. ш. 25°50′28″ у. д. / 54.32806° пн. ш. 25.84111° у. д. / 54.32806; 25.84111Каардынаты: 54°19′41″ пн. ш. 25°50′28″ у. д. / 54.32806° пн. ш. 25.84111° у. д. / 54.32806; 25.84111
Граўжышкі на мапе Беларусі ±
Граўжышкі
Граўжышкі
Граўжышкі
Граўжышкі
Граўжышкі
Граўжышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гра́ўжышкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаружанкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 427 чал. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Ашмянаў, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.

Граўжышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захавалася званіца касьцёла Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік традыцыйнай беларускай дралянай архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Паводле Хронікі Быхаўца, назва паселішча ўтварылася ад імя яго заснавальніка легендарнага князя Граўжы (Граўжыса)[2][a]. Адзначалася старажытнае германскае імя Graso[4], у Прусіі бытавалі імёны Grasicke і Grasuthe[5].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Graszyski… Grauczyszki (3 чэрвеня 1510 году)[9]; Grauszyski… Grawszyski (3 ліпеня 1510 году)[10]; Кгравжышки… Кгравъжышъки (1553 год)[11]; зъ Кгъровжишокъ (1567 год)[12].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню ўпамінаецца ў XIII стагодзьдзі. Каля 1495 году ў паселішчы збудавалі касьцёл. У 1518 годзе Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1588 годзе маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ў валоданьні кашталяна віцебскага Мэльхіёра Граўжы-Сноўскага, у канцы XVI стагодзьдзя — кашталяна амсьціслаўскага Нарушэвіча.

На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў Граўжышкі належалі Камаеўскіх, якія ў 1605 годзе прадалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Корсаку. Пазьней Граўжышкі знаходзіліся ў валоданьні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кердзеяў (за імі адбудавалі стары касьцёл), Ромэраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пачатку XX стагодзьдзя Конанцавы. У 1880-я гады ў Граўжышках было 22 двары, дзеяў касьцёл, працавала школа, штогод праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Граўжышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Граўжышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[13]. У 1919—1920 гадох у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год тут было 54 двары.

У 1939 годзе Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 67 двароў, а 1997 год — 190.

У 2000-я гады Граўжышкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». У сакавіку 2008 году ў вёсцы разабралі стары драўляны касьцёл.

  • XIX стагодзьдзе: 1881 год — 211 чал. (98 муж. і 113 жан.), зь іх 23 юдэі (9 муж. і 13 жан.)[14]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 229 чал.; 1931 год — 361 чал.; 1970 год — 271 чал.; 1993 год — 518 чал.[15]; 1997 год — 523 чал.[16]; 1999 год — 498 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 427 чал.

У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Званіца

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Прыклады імёнаў з Хронікі літоўскай і жамойцкай: «Емелюс, кроль албанский, учинил Ромуля и Румулюся… Устиагес, кроль медский… кроль напреднейши гишпанский Болгорос… зостал вторым царем гишпанским по отцу своем и деду, которому то имя дано Габис… Париса сына Приамусового, кролевича троянского»[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92.
  2. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 130.
  3. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 39—40.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 666.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 36.
  6. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  7. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  9. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 126.
  10. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 127.
  11. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 168, 172.
  12. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 463.
  13. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  14. ^ Wejssenhof J. Graużyszki // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 799.
  15. ^ Шаблюк В. Граўжышкі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 117.
  16. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 411.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Граўжышкі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?