For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Макшанская мова.

Макшанская мова

Макшанская мова
мокшень кяль
Файл:Moksha latin alphabet 1930.jpg, Mokshan numbers.jpg
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Мардовія
Колькасьць карыстальнікаў прыкладыя адзнакі ў межах 400-500 тыс. чал.
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў рэспубліцы Мардовія (Расея)[1]
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) mdf
ISO 639-2(Т) mdf
ISO 639-3 mdf

Макша́нская мова — фіна-вугорская мова мардоўскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскіх моваў, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ мокша.

Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэґіёнах (Ніжагародзкая, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласьці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбурскае й Тамбоўскае вобласьцяў, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сыбіры.

Колькасьць носьбітаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць носьбітаў макшанскае і эрзянскае мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнае самасьвядомасьці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасьці ўжываньня ў стаўленьні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане й эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасьць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расеі 2002 і 2010 гадоў).

У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расеі прыкладна 610 000 чалавек[3] указалі сваё валоданьне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расеі 2010 году прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданьне мардоўскай мовай, зь іх толькі 2025 чалавек указалі валоданьне макшанскай[4].

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[5].

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галяндзкім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай ґраматыках ужываўся лацінскі альфабэт, які засноўваўся на фанэтычным прынцыпе.

У 1930 гадох на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі быў уведзены агульны лацінскі альфабэт для макшанскае й эрзянскае моваў, які пазьней быў заменены на кірылічны.

Сучасны макшанскі альфабэт зацьверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасьцю аналяґічны эрзянскаму. Раней ў часы Расейскае імпэрыі, а таксама пры рэформах ґрафікі пры СССР у альфабэт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазьней былі скасаваны.

Сучасны макшанскі альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н О о
П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю
Я я

Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і зьмяшаныя гаворкі.

  • Заходні (зубу) дыялект — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах.
  • Зьмяшаныя гаворкі — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактаваньня макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскае меншасьці ў іншых рэґіёнах Расеі.
  • Паўднёва-ўсходні — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі.
  • Пераходны дыялект — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі.
  • Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.

Грамадзкае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макшанская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і расейскай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмэт зь першае да адзінаццатае клясы, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах зь 1 па 4 клясы.

На макшанскай мове выдаецца ґазэта «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Макшанская мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?