For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Комі-зыранская мова.

Комі-зыранская мова

Комі-зыранская мова
Коми кыв, коми зыряна кыв
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Комі, Архангельская вобласьць, Ненецкая аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Мурманская вобласьць
Колькасьць карыстальнікаў ~161 тыс. чал.[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Пермская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэспубліцы Комі
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо кірыліца і Molodtsov alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-1 kv
ISO 639-2(Б) kom
ISO 639-2(Т) kom
ISO 639-3 kpv
SIL kpv

Комі-зыра́нская мова — асноўная размоўная мова народу комі-зыранаў, адна з трох асноўных гаворак мовы комі разам з комі-пярмяцкай і комі-язьвінскай гаворкамі. Часьцяком пад тэрмінам «Комі мова» маецца на ўвазе ня ўся сукупнасьць трох комі гаворак, а толькі комі-зыранская мова. Колькасьць носьбітаў (дадзеныя ўсерасейскага перапісу 2010 году) — 160 599 чалавек.

Носьбіты комі-зыранскае мовы распаўсюджаныя ў Рэспубліцы Комі (складаюць прыкладна 20% ад усяго насельніцтва рэспублікі), Ненецкай аўтаномнай акрузе, Архангельскай вобласьці, Мурманскай вобласьці (кольскія комі) і ў Сыбіры (прыўральскія комі).

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя адрозьненьні ад комі-пярмяцкае мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Параўноўваючы комі-зыранскую й комі-пярмяцкую мову, становяцца бачнымі некаторыя адметнасьці комі-зыранскае мовы. Напрыклад, гэта адсутнасьць у комі-зыранскай сыстэмы зьнешнемясцовых (указаньне на тое, што працэс адбываецца на паверхні чаго-небудзь, каго-небудзь) і прыблізна-мясцовых (указаньне на тое, што працэс адбываецца побач з чым-небудзь, кім-небудзь) склонаў, наяўнасьць спрадвечных лічэбнікаў, адсутнасьць камітатыву (ускосны склон, які выражае сумеснасьць дзеяньня з чым-небудзь, частая зьява ў фіна-вугорскіх мовах), адсутнасьць клічнага склону назоўнікаў з канчаткам -ӧй, націск на першы склад слова (у комі-зыранскай мове — рознамясцовы альбо якасна-вакальны націск). Трэба адзначыць, што гэтыя рысы не перашкаджаюць даволі істотнаму ўзаемаразуменьню сярод комі-пярмякаў і комі-зыранаў.

У дахрысьціянскую эпоху комі-зыране, як і іншыя шматлікія фіна-вугорскія і ўвогуле эўрапейскія народы, выкарыстоўвалі рунічныя знакі — пасы (комі-зыр. Рöдвужпас). Гэтыя знакі выразаліся на прыладах паляваньня, прасьніцах ды іншых прадмэтах паўсядзённага сялянскага жыцьця.

У 14 стагодзьдзі шырока вядомым і славутым у комі асяродзьдзі місіянэрам Стэфанам Пермскім(uk) была створана пісьмовасьць на аснове кірылічнага, грэцкага альфабэтаў ды пасаў, якая вядомая ў сучаснай лінґвістыцы ды гісторыяґрафіі як старажытнапермская пісьмовасьць, таксама вядомая як анбур ці абур.

«Азбука для зырянъ-ижемцевъ живущихъ въ Печерскомъ уѣздѣ Архангельской губерніи», 1895 г.

У часы Расейскае імпэрыі комі-зыране ўжывалі кірылічную пісьмовасьць. З 1918 па 1930 гады комі-зыране й комі-пярмякі ўжывалі агульны альфабэт — г. зв. альфабэт Маладцова. З 1930 па 1936 гады комі-зыране на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі ўжывалі лацінскі альфабэт. З 1936 па 1938 гады зноў ужываўся альфабэт паводле Васіля Маладцова, з 1938 па сёньняшнія часы ўжываецца кірылічны комі-зыранскі альфабэт, які базуецца на стандартных 33 літарах расейскага альфабэту з даданьнем літараў ö, і і некаторых дыґрафаў.

Альфабэт Маладцова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А а Б б В в Г г Ԁ ԁ Ԃ ԃ Д д Е е
Ж ж Ԅ ԅ Ԇ ԇ И и Ј ј К к Л л Ԉ ԉ
М м Н н Ԋ ԋ О о П п Р р С с Ԍ ԍ
Т т Ԏ ԏ У у Ф ф Х х Ч ч Ш ш Щ щ
Ы ы

Сучасны комі-зыранскі альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и І і Й й К к Л л М м Н н
О о Ӧ ӧ П п Р р С с Т т У у Ф ф
Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
Э э Ю ю Я я
Асноўны артыкул: Дыялекты комі-зыранскае мовы

Комі-зыранская мова падзяляецца на дзьве ґрупы дыялектаў — паўночную і паўдзёную. Таксама ў лінґвістыцы існуе іншая сыстэма падзелу комі-зыранскіх дыялектаў, па чаргаваньні гукаў в/л (чаргаваньне гэтых гукаў увогуле характэрна для ўсіх пермскіх моваў фіна-вугорскае моўнае галіны): элавыя, вэ-элавыя, нуль-элавыя і зьмяшаныя.

  • Элавыя дыялекты
    • Пячорскі
    • Ніжневычагодзкі
    • Луска-Лецкі
    • Верхнесысольскі
    • Сярэднесысольскі
  • Вэ-элавыя дыялекты
    • Удорскі
    • Прысыктыўкарскі (літаратурны комі-зыранскі стандарт)
  • Нуль-элавыя дыялекты
    • Іжэмскі
    • Вымскі
    • Верхневычагодзкі
  • Зьмяшаныя дыялекты

Паводле меркаваньня вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна (комі-зыранін па паходжаньні), агульная мова комі да падзяленьня на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагодзьдзі (прыкладна на мяжы першага й другога тысячагодзьдзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзьве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было зьвязана зь міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленьне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст.

Грамадзка-палітычнае ўжываньне мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трохмоўны знак-просьба «не турбаваць» па-расейску (уверсе), па-комі-зыранску (пасярэдзіне) і па-анґельску (унізе). Гатэль у мястэчку Ўхта, Рэспубліка Комі.

Заканадаўчы статус

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Комі, комі-зыранская мова нароўні з расейскай зьяўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі (артыкул 67, глава 3)[3].

Комі-зыранская мова зьяўляецца сродкам навучаньня ў дашкольных навучальных установах, у пачатковай і сярэдняй школе вывучаецца як прадмэт. У ВНУ выкарыстоўваецца як сродак навучаньня гуманітарным прадмэтам і вывучаецца як прадмэт. На комі-зыранскай мове выдаецца навучальная, мастацкая і публіцыстычная літаратура, выходзяць ґазэты і часопісы, ажыцьцяўляецца тэле-і радыёвяшчаньне, функцыянуюць тэатры. Цэнтрамі навуковага вывучэньня мовы зьяўляюцца Інстытут мовы, літаратуры і гісторыі Комі навуковага цэнтру Ўральскага аддзяленьня РАН, Фіна-вугорскі факультэт Сыктыўкарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Комі дзяржаўны пэдаґаґічны інстытут, Сэктар фіна-вугорскіх моваў Інстытуту мовазнаўства РАН[4]. На мову коі пераклаў верш Янкі Купалы "Ахто там ідзе?" народны паэт Комі АССР Серафім Папоў. Товры нацыянальнага паэта народа комі Івана Куратава пяракладаў Мікола Аўрамчык.

Друкаваныя сродкі СМІ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Коми му (бел. «Зямля Комі») — рэспубліканская ґазэта
  • Чужан кыв (бел. «Родная мова») — філяляґічны часопіс
  • Войвыв кодзув (бел. «Палярная зорка») — друкаваны орган Зьвяза пісьменьнікаў Рэспублікі Комі, выходзіць штомесяц тыражом у 1000 экзэмпляраў
  • Арт (бел. «Лад») — ґазэта на комі-зыранскай і расейскай мове, выходзіць штоквартал тыражом прыкладна ў 1500 экзэмпляраў
  • Выль туйӧд — (бел. «Па новым шляху») — раённая ґазэта Ўдорскага раёну. Выходзіць тры разы на тыдзень тыражом прыкладна ў 1000 экзэмпляраў
  • Парма гор (бел. «Гучаньне тайгі») — раённая ґазэта Ўсьць-Куломскага раёну. Выходзіць тры разы на тыдзень тыражом прыкладна ў 1000 экзэмпляраў
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Комі-зыранская мова
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?