Мастарава
Ма́старава (Масторава) — мардоўскі паэтычны эпас, створаны ў 1994 г. Аляксандрам Шаронавым і іншымі на падставе народных песень[1].
У «Мастараве» сыстэмна прадстаўлены касмаганічная міталёгія мардвы, нябесны і зямны пантэон, гераічная эпіка. У эпасе прадстаўлены старадаўнія песьні і паданьні, абрадавая паэзія, прыказкі і прымаўкі. Прадстаўлены язычніцкія багі і героі: Інешкіпаз (стваральнік сьвету), Ангэ (жонка Інешкіпазу, багіня прыгажосьці), Ідэмеўсь (Дʼябал, антыпод Інешкіпаза), Пурʼгінепаз (бог пяруну і дажджу), Мастарава (багіня зямлі), Кудадэй (заснавальнік мардоўскага народу), Нарчатка (макшанская княгіня, сьмелая ваяўніца), Саманька (дзяўчына, якая дапамагае Івану Жахліваму скарыць Казань) і інш. Разам узятыя, яны ўтвараюць калектыўны вобраз народа.
У 18 паданьнях «Мастаравы», якая складаецца з 5 частак, у паэтычных вобразах адлюстраваны матэрыяльная і духоўная культура народаў эрзя і мокша, іх грамадзка-палітычная гісторыя, пачынаючы са старажытных часоў да сярэдзіны XVI стагоддзя, калі эрзянская і макшанская землі канчаткова ўвайшлі ў склад Маскоўскай дзяржавы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Этнічныя групы | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мовы |
| ||||||||
Мінуўшчына |
| ||||||||
Культура |
| ||||||||
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.