For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Вацлаў Багуцкі.

Вацлаў Багуцкі

Вацлаў Багуцкі
Першы сакратар ЦК КПБ
травень 1922 — люты 1924
Папярэднік: Вільгельм Кнорыньш
Наступнік: Аляксандар Асаткін-Уладзімерскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1884
Памёр: 19 сьнежня 1937(1937-12-19)
Партыя: КПСС (з 1904)
Адукацыя: Курсы марксізму-ленінізму пры Камуністычнай акадэміі ў Маскве (1929)

Ва́цлаў Анто́навіч Багу́цкі (партыйны псэўданім Шпак, 1884, Буракаў, Варшаўская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Польшча — 19 сьнежня 1937, Масква, «Камунарка», НКВД) — рэвалюцыянэр, савецкі партыйны дзяяч[1].

Зь сям’і рабочага. Па прафэсіі рабочы-мэталіст[2]. У 1904 годзе ўступіў у партыю «Сацыял-дэмакратыя каралеўства Польскага і Літвы». За рэвалюцыйную дзейнасьць у Беларусі і на Каўказе 9 разоў арыштоўваўся, чатыры гады правёў у турмах. У 1906 годзе быў дэлегатам пятага зьезду Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі ад Гарадзенскай губэрні. У 1910 годзе зьбег ад перасьледаў у ЗША, дзе працаваў па арганізацыі сацыял-дэмакратычных груп польскіх рабочых. У 1912 годзе вярнуўся ў Расею[1].

Удзельнік Першай сусьветнай вайны, на фронце вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году арганізаваў групу сацыял-дэмакратыі Польшчы і Літвы ў Тыфлісе, дзе быў сябрам выканкаму Савета рабочых і салдат дэпутатаў ад арміі.

У 1918 годзе кіраўнік камітэту СДКПіЛ у Беластоку і Горадні, арганізатар ячэек Кампартыі Польшчы[1].

Старшыня Гарадзенскага падпольнага камітэту РКП(б) у 1918, старшыня Гарадзенскага савету рабочых дэпутатаў у студзені — красавіку 1919 году. У 1919—1920 гадах старшыня Надзвычайнай камісіі ў Менску, адначасова чалец Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ[1][2].

У 1921 годзе займаўся аднаўленьнем камуністычных падпольных арганізацыяў на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Віленшчыны. У 1921—1924 гадах загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б і намесьнік старшыні СНК БССР, намесьнік сакратара Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б). Зьяўляўся прадстаўніком ЦК Кампартыі Польшчы ў Выканкаме Камінтэрну. Пасьля сканчэньня курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай акадэміі ў Маскве (1929) працаваў у ВЦСПС, быў старшынём ЦК прафсаюзаў работнікаў сувязі СССР, старшынём Скандынаўскай сэкцыі Выканкаму Прафінтэрну. Сябра ЦВК СССР у 1922—1924 гадах і яго прэзыдыюму ў 1924 годзе. З 1936 году ў Хабараўску, сябра калегіі краявога суду[1].

Арыштаваны 5 верасьня 1937 году ў Хабараўску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 44. Асуджаны 19 сьнежня 1937 году за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да НМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 31 сакавіка 1956 году[1].

Яго імем названа вуліца ў Горадні. У Менску на доме, у якім ён жыў, усталяваная мэмарыяльная дошка[1][2].

  1. ^ а б в г д е ё БАГУЦКІ Вацлаў Антонавіч
  2. ^ а б в Богуцкий Вацлав Антонович // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Вацлаў Багуцкі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?