For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Хабараўск.

Хабараўск

Хабараўск
лац. Chabaraŭsk
рас. Хабаровск
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску
Вуліца Мураўёва-Амурскага ў цэнтры Хабараўску
Герб Хабараўску Сьцяг Хабараўску
Дата заснаваньня: 1858
Горад з: 1880
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Хабараўскі край
Кіраўнік: Аляксандар Сакалоў[d], Pavel Filippov Dmitrievich[d] і Sergey Kravchuk[d]
Плошча: 386 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 618 150 чал.
шчыльнасьць: 1601,42 чал./км²
Тэлефонны код: 4212
Паштовы індэкс: 680000–680150
Геаграфічныя каардынаты: 48°29′0″ пн. ш. 135°4′0″ у. д. / 48.48333° пн. ш. 135.06667° у. д. / 48.48333; 135.06667Каардынаты: 48°29′0″ пн. ш. 135°4′0″ у. д. / 48.48333° пн. ш. 135.06667° у. д. / 48.48333; 135.06667
Хабараўск на мапе Расеі
Хабараўск
Хабараўск
Хабараўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.khabarovskadm.ru/

Хаба́раўск — горад у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Хабараўскага краю і Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі. Насельніцтва на 2018 год — 618 150 чалавек. Плошча гораду — 386 км². Адлегласьць ад Масквы: па паветры — каля 6100 км, па чыгунцы — 8533 км.

Гісторыя

Заснаваны ў 1858 годзе як ваенны пост Хабараўка, названы ў гонар расейскага землепраходца XVII стагодзьдзя Ерафея Хабарава. З 1880 году — горад Хабараўка, адміністрацыйны цэнтар Прыморскай вобласьці, з 1884 году — адміністрацыйны цэнтар Прыамурскага генэрал-губэрнатарства. У Хабараўск пераназваны ў 1893 годзе. У 1897 годзе злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У 1902 годзе заснаваны ваенны завод «Арсэнал». У пачатку XX стагодзьдзя Хабараўск — буйны гандлёвы цэнтар Далёкага Ўсходу, з 1904 году — база Амурскай ваеннай флятыліі. У 1916 годзе пабудаваны чыгуначны мост цераз Амур, які злучыў Хабараўск з чыгункай Усходняй Сыбіры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублікі ў 1922 годзе ўвайшоў у склад РСФСР. З 1926 году — цэнтар Далёкаўсходняга, з 1938 году — Хабараўскага краю. У 1940 годзе злучаны чыгункай з Камсамольскам-на-Амуры. У 1949 годзе праходзіў Хабараўскі працэс.

Эканоміка

Прамысловасьць: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка (энэргетычнае і ацяпляльнае абсталяваньне, рухавікі, судны, кабэль), нафтаперапрацоўка, дрэваапрацоўка, лёгкая, харчовая, хіміка-фармацэўтычная прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт

  • Хабараўскі трамвай

Славутасьці

  • Храм Сьвяціцеля Інакенція Іркуцкага (1869 год; у савецкі час быў разьмешчаны плянэтарый)
  • Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор (2004 год) — трэці паводле велічыні праваслаўны храм у Расеі, пасьля Храму Хрыста Збавіцеля ў Маскве й Ісаакіеўскага сабору ў Санкт-Пецярбурзе.
  • Усьпенскі сабор
  • Храм Серафіма Сароўскага
  • Хабараўскі краявы музэй імя М.І.Градэкава
  • Помнік Мікалаю Мураўёву-Амурскаму
  • Парк імя Юрыя Гагарына (з курыльскай лісьцьвеньніцай, пасаджанай Ю. Гагарыным у 1962 годзе)
  • Хабараўскі ўцёс
Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор Помнік Мураўёву-Амурскаму на банкноце наміналам у 5000 рублёў Стэла «Горад вайсковай славы» Мост цераз Амур

Міжнародныя стасункі

Консульствы замежных дзяржаваў

Гарады-сябры

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Хабараўсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Хабараўск
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?