For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Валянцін Елізар’еў.

Валянцін Елізар’еў

Валянцін Елізар’еў
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1947(1947-10-30) (76 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак балетмайстар, харэограф, артыст балета, танцавальны педагог, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра балет[1] і харэаграфія[d][1]
Месца працы
Узнагароды

Валянцін Мікалаевіч Еліза́р’еў нар. 30 кастрычніка 1947, Баку, Азэрбайджанская ССР, СССР) — савецкі і беларускі балетмайстар, харэограф, пэдагог. Народны артыст СССР (1985).

Нарадзіўся ў Баку. Скончыў Ленінградзкую акадэмічную хареаграфічную вучэльню імя Ваганавай (1967).

У 1967—1968 роках — кіраўнік харэаграфічнага гуртку Дома культуры ў Ленінградзе. У 1968—1970 — кіраўнік студыі танцу Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1973 скончыў балетмайстарскае аддзяленьне Ленінградзкай кансэрваторыі імя Рымскага-Корсакава і ў 26-гадовым веку стаў галоўным балетмайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларускай ССР.

У 1982 року па стыпэндыі ЮНЭСКО стажаваўся ў галіне рэжысуры балету ў Парыжы (Францыя).

У 1992—1996 роках — мастацкі кіраўнік балетнай трупы, у 1996—2009 — дырэктар-мастацкі кіраўнік Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

З 1995 року — прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сябра Рады Эўропы па культуры (1996), акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква, Расея), акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург, Расея, 1997).

У 2000—2008 роках — сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2018 року — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР (1976)[2]
  • Народны артыст Беларускай ССР (1979)
  • Народны артыст СССР (11 траўня 1985) — за вялікія заслугі ў разьвіцьці савецкага харэаграфічнага мастацтва[3]
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусі (1996)
  • Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017—2018 рокі (Беларусь — Расея)
  • Спэцыяльная прэмія прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі за дасягненьні ў галіне харэаграфічнага мастацтва і ўнёсак у разьвіцьцё міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусі (1998, 2001)
  • Ордэн Айчыны II ступені (28 сьнежня 2007) — за шматгадовую плённую працу, высокае прафэсійнае майстэрства, дасягненьне значных паказьнікаў, мужнасьць і адвагу, праяўленыя пры выкананьні службовых абавязкаў, заслугі ў разьвіцьці судовай справы, машынабудаваньня, будаўнічай галіны, аховы здароўя, навукі і культуры[4]
  • Ордэн Айчыны III ступені (23 сьнежня 2003) — за выбітныя дасягненьні ў творчай дзейнасьці, значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё беларускага балету, пашырэньне міжнародных культурных сувязяў[5]
  • Ордэн Францішка Скарыны (30 кастрычніка 1997) — за вялікі асабісты ўнёсак у станаўленьне і разьвіцьцё беларускага балету[6]
  • Ордэн Сяброўства народаў (1981)
  • Мэдаль Пушкіна (Расея, 4 сьнежня 2007) — за вялікі ўнёсак у распаўсюд, вывучэньне маскальскай мовы і захаваньне культурнай спадчыны, збліжэньне і ўзаемаабагачэньне культураў нацый і народаў[7]
  • Мэдаль Сяброўства (Віетнам, 1983)
  • Мэдаль «Benedictvs XVI Pont.Max.Anno III» (Ватыкан, 2008)
  • Мэдаль ЮНЭСКО «Пяць кантынэнтаў» (Парыж, 2016)[8]
  • Прэмія Ўсесаюзнага конкурсу балетмайстраў (Масква, 1972)
  • Прэмія за найлепшую сучасную харэаграфію 7-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балету і харэографаў (Масква, Вялікі тэатар; 1993)
  • Прэмія «Бэнуа танцу» ў намінацыі «Найлепшы харэограф 1995 року»
  • Прэмія «Бэнуа танцу» (1996)
  • Ляўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі (Менск, 2011 і 2021)
  • «Крыштальная Паўлінка» — галоўны прыз Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (2012)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Летувіскай ССР (1976)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету Беларускай ССР (1983)
  • Ганаровая грамата Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2007)
  • Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі (2007)
  • Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусі (2012)
  • Ганаровы знак Міністэрства культуры Беларусі «За значны асабіствы ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры» (1997)
  • Ганаровы знак «За ўнёсак у разьвіцьцё расейскай культуры і супрацоўніцтва» (2005)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Беларусі «За ўнёсак у разьвіцьцё культуры Беларусі» (2003)
  • «Чалавек году» ў галіне музычнага мастацтва з уручэньнем прызу «Залатая Нэфэрціці» (1996)
  • «Чалавек году ў сфэры культуры» (2017)
  • Ганаровы грамадзянін Менску (2007)

Харэаграфічныя пастановы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі тэатар опэры і балету Рэспублікі Беларусі

  • 1974 — Жорж Бізэ—Радыён Шчадрын «Кармэн-сюіта», аднаўленьне ў 2019
  • 1975 — Радыён Шчадрын «Камэрная сюіта»
  • 1976 — Андрэй Пятроў «Стварэньне сьвету»
  • 1978 — Яўген Глебаў «Тыль Уленшпігель»
  • 1980 — Арам Хачатуран «Спартак»
  • 1981 — Густаў Малер «Адажыета»
  • 1982 — Пётар Чайкоўскі «Шчаўкунок»
  • 1983 — Карл Орф «Карміна Бурана»
  • 1984 — Марыс Равэль «Балеро»
  • 1985 — Пётар Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
  • 1986 — Ігар Стравінскі «Вясна сьвятая»
  • 1988 — Сяргей Пракоф’еў «Рамэо і Джульета»
  • 1989 — Людвіг Мінкус «Дон Кіхот»
  • 1995 — Андрэй Мдзівані «Жарсьці» («Рагнеда»)
  • 1997 — Ігар Стравінскі «Вясна сьвятая» (другая рэдакцыя)
  • 1998 — Ігар Стравінскі «Жар-птушка»
  • 1998 — Андрэй Пятроў «Стварэньне сьвету» (другая рэдакцыя)
  • 2001 — Пётар Чайкоўскі «Сонная прыгажуня»
  • 2004 — Яўген Глебаў «Легенда пра Уленшпігеля» (другая рэдакцыя)
  • 2007 — Барыс Асаф’еў «Бахчысарайскі фантан» (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
  • 2017 — Юбілейны канцэрт «Балет — мастацтва думкі»
  • 2017 — Арам Хачатуран «Спартак» (другая рэдакцыя)
  • 2018 — Сяргей Пракоф’еў «Рамэо і Джульета» (новая аўтарская рэдакцыя)
  • 2019 — Андрэй Пятроў «Стварэньне сьвету» (новая аўтарская рэдакцыя)
  • 2020 — Пётар Чайкоўскі «Шчаўкунок» (новая аўтарская рэдакцыя)
  • 2021 — Пётар Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (новая аўтарская рэдакцыя)

Па-за межамі Беларусі

  • 1973 — Андрэй Пятроў «Неўміручасьць» (Маскоўскі клясычны балет, РСФСР)
  • 1974 — Сяргей Пракоф’еў «Клясычная сымфонія» (Маскоўскі клясычны балет, РСФСР)
  • 1976 — Радыён Шчадрын «Настроі» (Вялікі тэатар Саюзу ССР, РСФСР)
  • 1977 — Яўген Глебаў «Легенда пра Тыля» (Ленінградзкі тэатар опэры і балету імя Кірава, РСФСР)
  • 1979 — Балеты В. Елізар’ева («Клясычная сымфонія» Сяргея Пракоф’ева, «Адажыета» Густава Малера, «Кармэн-сюіта» Жоржа Бізэ — Радыёна Шчадрына) (Вялікі тэатар, Варшава, Польшча)
  • 1990 — Адольф Адан «Жызэль» (Славенскі тэатар опэры і балету, Любляна, Югаславія)
  • 1993 — Людвіг Мінкус «Дон Кіхот» (Тэатар опэры і балету, Стамбул, Турэччына)
  • 1995 — Арам Хачатуран «Спартак» (Тэатар опэры і балету, Анкара, Турэччына)
  • 2003 — Цэзар Пуні «Эсмэральда» (NBA Ballet Company, Токіё, Японія)
  • 2010 — Арам Хачатуран «Спартак» ([[Каірскі опэрны тэатар, Эгіпет)
  • 2011 — Людвіг Мінкус «Дон Кіхот» (Японская балетная асацыяцыя, Токіё, Японія)
  • 2013 — Пётар Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (Японская балетная асацыяцыя, Токіё, Японія)
  • Харэаграфічныя мініятюры і аднаактавыя балеты: «Кантрасты» на музыку Радыёна Шчадрына, «Дарога» на музыку Самойлава, «Паэма» на музыку Андрэя Пятрова й інш.

У кіно і на тэлевізіі

  • 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) Анатоля Эфраса паводле аповесьці «Веснавыя воды» Івана Тургенева (Масква, ЦТ)
  • 1979 — «Стварэньне» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, БТ)
  • 1987 — «Вяртаньне „Вясны“» Адольфа Канеўскага (Менск, «Беларусьфільм»)
  • 1988 — «Вясна сьвятая», відэафільм (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1990 — «Рамэо і Джульета» (відэафільм) Мікалая Лук’янава (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Балеро» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Кармэн-сюіта» (відэафільм) Генадзя Нікалаева (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1992 — «Шчаўкунок» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1993 — «Спартак» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1995 — «Жарсьці» («Рагнеда») (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2000 — «Спартак» (тэлефільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2001 — «Работа, якая называецца сачыненьнем» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар», ТРА Саюзу)
  • 2002 — «Валянцін Елізар’еў» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2003 — «Валянцін Елізар’еў — люстра часу» (хроніка-дакумэнтальны фільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2003 — «Колькі гісторый з жыцьця хареографа» (відэафільм) Вячаслава Шавялевіча (Менск, ТРА Саюзу)
  • 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-рочча беларускага балету. Хроніка-дакумэнтальны фільм Вячаслава Шавялевіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2008 — «Шклоўскі афорт» (хроніка-дакумэнтальны фільм) Юрыя Цьвяткова (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) Алега Лукашэвіча (Менск, «Белвідэацэнтар»)
  • 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыскай сцэны. Тэлефільм Натальлі Голубевай и Тацяны Краўчанка (Менск, «Адваротны адлік АНТ»)
  • 2014 — «Агульны інтарэс». № 269 ад 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «Мір»)
  • 2017 — «Панарама зь Я. Айзіковічам». ТАА «Кінэманія» на замову ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
  • 2017 — «Майстры i куміры. Народны артыст СССР i Беларусi — Валянцін Елізар’еў» (Менск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — «Балет — мастацтва думкі», хроніка-дакумэнтальны фільм. Рэжысэры: Алег Лукашэвіч, Аляксандар Аляксееў (Менск, ТК «Беларусь 1»)
  • 2017 — «Камэртон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў (Менск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — Валянцін Елізар’еў — пра ўласны юбілей, натхненьне, цяпершчыну і будучыню балету (ТК СТБ)]
  • 2019 — «Тэатар у дэталях. Балет „Рамэа i Джульета“» (Менск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2019 — «Маркаў. Нічога асабістага» (Менск, ТК «АНТ»)
  • 2019 — «У людзях» (РТР-Беларусь)
  • 2020 — «Тэатар у дэталях. Балет „Стварэньне сьвету“» (Беларусь 3)
  • Жонка — Маргарыта Ізворская-Елізар’ева, рэжысэрка опэры, доктарка філязофскіх і пэдагагачных навук, прафэсарка Беларускай акадэміі музыкі, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларускай ССР (1990).
  • Сын — Аляксандар, дачка — Ганна.
  • Унукі — Баян, Руслан, Мікіта
  1. ^ а б Jelizar‘jev, Valentin Nikolajevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ ЕЛИЗАРЬЕВ в энциклопедии балета
  3. ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР от 11 мая 1985 года № 2421 «О присвоении почётного звания „Народный артист СССР“ тов. Елизарьеву В. Н.»
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 декабря 2007 года № 675 «О награждении государственными наградами Республики Беларусь»
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 декабря 2003 года № 570 «О награждении В. Н. Елизарьева орденом Отечества III степени»
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 1997 года № 555 «О награждении В.Н.Елизарьева орденом Франциска Скорины» Праверана 2019-08-21 г. Архіўная копія ад 2019-08-21 г.
  7. ^ Указ Президента Российской Федерации от 4 декабря 2007 года № 1631 «О награждении медалью Пушкина иностранных граждан»
  8. ^ http://portal.unesco.org/en/ev.php-URL_ID=26469&URL_DO=DO_TOPIC&URL_SECTION=201.html

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Профіль на бачыне Вялікага тэатру Беларусі
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Валянцін Елізар’еў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?