For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Густаў Малер.

Густаў Малер

Густаў Малер
Gustav Mahler
Род дзейнасьці музыка
Дата нараджэньня 7 ліпеня 1860
Месца нараджэньня Калішцы, Аўстра-Вугоршчына
Дата сьмерці 18 траўня 1911 (50 гадоў)
Месца сьмерці Вена, Аўстра-Вугоршчына
Прычына сьмерці эндакардыт[d] і сэпсіс
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак дырыгент, кампазытар, клясычны кампазытар
Жанры клясычная музыка, сымфонія і камэрная музыка[d][1]
Бацька Бэрнард Малер[d]
Маці Marie Herrmann[d][2]
Дзеці Ганна Малер[d] і Maria Anna Mahler[d]
Сайт gustav-mahler.org
Подпіс Выява аўтографу

Густаў Малер (па-нямецку: Gustav Mahler; 7 ліпеня 1860 году ў Калішцы, Аўстра-Вугоршчына — 18 траўня 1911 году ў Вене) — аўстрыйскі кампазытар эпохі Позьняга Рамантызму. Большасьць крытыкаў прызнае Малера выбітнейшым сымфаністам у гісторыі музыкі. У гады жыцьця Малер атрымаў вядомасьць як дырыгент (асабліва бэтговэнскага і вагнэраўскага рэпэртуараў), а яго творы не былі ацэненыя венскім грамадзтвам. Але паступова яго творы пачалі выконвацца ў канцэртных залях усяго сьвету. Узрост цікаўнасьці да творчасьці Малера адбыўся ў другой палове ХХ стагодзьдзя. Самую большую папулярнасьць атрымалі яго сымфоніі (асабліва 11-я), астатнія творы не набылі такой папулярнасьці.

Густаў Малер нарадзіўся 7 ліпеня 1860 году ў горадзе Калішцы ў Маравіі ў нямецкамоўнай габрэйскай сям’і. Быў другім з чатырнаццаці дзяцей Бэрнарда і Марыі Малер. З усіх дзяцей шасьцёра памёрлі немаўлятамі. Бацька Маелра быў дробным прадпрымальнікам. У 1860 годзе сям’я Малераў пераехала ў Іглаву, якая ў той час была буйным культурным цэнтрам чэскай правінцыі Аўстра-Вугоршчыны. Тут дзейнічала опэра, сымфанічны аркестар і Музычнае Таварыства. Тут Малер упершыню пачую вайсковую і народную музыку, што потым знайшло адлюстраваньне ў яго творчасьці. Бацькі хутка заўважылі талент хлопчыка і ў 1866 годзе адправілі яго вучыцца граць на фартэпіяна. 13 кастрычніка 1870 году ўпершыню, як піяніст, выступіў на канцэрце. У гэтым жа годзе Густаў паступіў вучыцца ў гімназію Іглавы. У 1871 годзе ён пераехаў у Прагу. У 1874 годзе памірае брат Густава — Эрнэст. У наступным годзе паступае ў Венскую Кансэрваторыю. У гэты час Густаў пачаў ствараць свае творы (Скрыпічную санату, Фартэпіянны квартэт і Сымфанічную прэлюдыю), стварае свае праекты: Нардычная сымфонія і опэра «Die Argonauten» і «Das klagende Lied», зь якіх толькі апошняя будзе дапрацаваная да канца.

У Венскай кансэрваторыі Малер вучыцца ў клясе фартэпіяна і кампазыцыі. Пасьля кансэрваторыі ён паступае ў Венскі Ўнівэрсытэт, дзе вучыцца гармоніі ў Антона Брукнэра. У гэты час ён дапамагае стварыць фартэпіянны канцэрт «III Сымфоніі» Брукнэра і пачынае кантату «Das klagende Lied», якая першапачаткова павінна была быць опэрай. У 1879 годзе пачынаецца праца над опэрай «Rűbezahl». У наступным годзе Густаў канчае працу над «Das klagende Lied», якая потым была некалькі разоў перапрацавана. Малер быў вылучаны на Ўзнагароду Бэтговэна, але камісія адхіліла яго кандыдатуру.

У гэтым жа годзе Малер пачынае працаваць дырыжорам. Вёў канцэрты ў летні сэзон у Бад Хал у Вэрхняй Аўстрыі. У наступныя гады Малер працаваў як капэльмэйстар тэатра ў Любляне (1881 год), капэльмэйстар опэрнага тэатра ў Аламыньцу (1883 год), другі дырыгент праскай орэры (1885 год) і опэры ў Ляйпцыгу (1886 год), дырэктр Венскай Каралеўскай Опэры ў Будапэшце (1888 год), першы дырыгент гарадзкога Тэатру ў Гамбургу (1891 год), дырыгент гамбурскай Філярмоніі (1894 год). З 1896 году становіцца капэльмэйстрам Венскай Опэры і ў гэты час сустракаецца з Ёганэсам Брамсам, папрасіўшы яго аб падтрымцы.

У 1887 годзе Малер праводзіць «Валькірыю» Рыхарда Вагнэра ў Ляйпцыскай опэры й апрацоўвае і рыхтуе да выступленьня опэру Вэбэра «Die drei Pintos». Яе прэм’ера атрымала вялізарны посьпех. У 1892 годзе дырыжыруе ў Гамбурскай Опэрэ прэм’ру Чайкоўскага «Яўгеній Анегін», а ў Лёнданскай опэры «Covent Garden» праводзіць «Fidelia» і «Трыстан і Ізольда» Бэтговэна, а так сама «Песьню Нібэлунгаў» Вагнэра.

У гэты пэрыяд Малер набываў усё большую вядомасьць як дырыгент, атрымліваў пахвалу крытыкаў і публікі. Адначасова, ў гэты час узьніклі яго першыя зрэлыя творы: цыкл фартэпіянных твораў «Lieder und Gesänge», цыкл музычных твораў «Lieder eines fahrenden Gesellen», І Сымфонія, якая канчаткова была скончана ў 1888 годзе, ІІ і ІІІ сымфоніі, канчаткова былі скончаны ў 1894 і 1896 г.г. Але, за выключэньнем ІІ сымфоніі, нічога не атрымала прызнаньня. Раней пачатыя праекты опэраў і Нардычнай сымфоніі былі пакінуты няскончанымі.

1889 год быў вельмі цяжкім у жыцьці кампазытара. Спачатку, у лютым, памёр яго бацька, празь некалькі месяцаў старэйшая сястра і маці. Густаў быў вымушаны ўзяць на сябе апеку над малодшымі братамі і сёстрамі. У траўні 1890 году Густаў, разам зь сястрой Юстынай, зьдзейсьніў падарожжа ў Італію. Юстына ў 1893 годзе знайшла невялікую лясную сядзібу каля возера Атэрсі, якая стала для Малера месцам інтэнсіўнай працы на адпачынках да 1896 году.

23 лютага 1897 году Густаў хрысьціўся ў касьцёле ў Гамбургу, дзякуючы чаму атрымаў мажлівасьць працаваць дырыгентам Венскай Опэры. Атрымаўшы гэтую, вельмі добрую пасаду, Малер перажыў зорны час сваёй дырыжуры. Акрамя гэтага ён стаў першым габрэем, які атрымаў гэтую пасаду.

У лютым 1900 году правёў у Вене ІХ сымфонію Бэтховэна з уласнай апрацоўкай, а ў чэрвені едзе, разам зь Венскай Філярмоніяй у Парыж для правядзеньня шэрагу канцэртаў у гонар Сусьветнай Выставы.

У 1902 годзе Мале ажаніўся з Альмай Шындлер, дачкой аўстрыйскага мастака Карла Моля. Альма атрымала музычную адукацыю і нават пісала музычныя творы. Іх дачка Марыя Анна памерла ад дызэнтэрыі ва ўзросьце чатырох гадоў, другая дачка Анна, стала скульптарам.

Да 1907 году Малер дырыжыраваў у Вене, Бэрліне, Львове, Амстэрдаме, Гаазе, Ваймары, Франкфурце-на-Майне, Гамбургу, Трыесьце, Рыме, Уроцлаве і Санкт-Пецярбургу. У 1905 годзе праводзіў сымфанічны канцэрт пад час Эльзаскага музычнага фэстывалю ў Страсбургу. У праграме былі: яго V Сымфонія, Рапсодыя Брамса, Сымфонія Штраўса і скрыпічны канцэрт Моцарта. У траўні 1907 году адбыўся канфлікт з кіраўніцтвам Опэры і Малер паўшоў у адстаўку. У гэты ж час у Малера было знойдзена хранічнае захворваньне сэрца.

Малер, разам з жонкай і дачкой пакінуў Вену 9 сьнежня 1907 году і накіраваўся ў Нью-Ёрк.

У апошнія гады жыцьця кампазытар часта езьдзіў паміж Эўропай і ЗША. Акрамя інтэнсіўнай дырыгентскай працай у Амэрыцы, ён працягваў займацца творчасьцю. У 1908 годзе ён скончыў «Песьню пра Зямлю», а ў 1908 ІХ Сымфонію. Верагодна Малер пачаў працаваць і над Х Сымфоніяй, але не пасьпеў яе скончыць. 20 лютага 1911 году ў яго паднялася тэмпэратура і моцна забалела горла. Доктар Джозэф Фрэнкель выявіў гнойны налёт на міндалінах і папярэдзіў Малера, што ў такім стане небясьпечна дырыжыраваць, аднак Малер не пагадзіўся. Моцная ангіна паўплывала на і без таго хворае сэрца і Густаў Малер памёр 18 траўня 1911 году ў венскай клініцы ва ўзросьце 50 гадоў. Ён быў пахаваны, згодна з жаданьнем, каля дачкі Марыі Анны на могілках у Грынзыгу.

  • Theodor Adorno (Тэадор Адорна) (1996). Mahler: A Musical Physiognomy. Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0-226-00769-3.
  • Blaukopf, Kurt. (1973). Gustav Mahler. Harmondsworth: Allen Lane. ISBN 0-7139-0464-X.
  • De La Grange, Henry-Louis. (1995). Gustav Mahler: Vienna: The Years of Challenge (1897—1904) (Vol. 2). Oxford University Press. ISBN 0-19-315159-6.
  • De La Grange, Henry-Louis. (2000). Gustav Mahler: Vienna: Triumph and Disillusion (1904—1907) (Vol. 3). Oxford University Press. ISBN 0-19-315160-X.
  • Machlis, J. and Forney, K. (1999). The Enjoyment of Music: An Introduction to Perceptive Listening (Chronological Version) (8th ed.). New York: Norton. ISBN 0-393-97299-2.
  • Sadie, S. (Ed.). (1988). The Grove Concise Dictionary of Music. London: Oxford University Press. ISBN 0-333-43236-3.
  • Барсова И. Симфонии Густава Малера. М., 1975.
  1. ^ maniadb (анг.) — 1996.
  2. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Густаў Малер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?