For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Яганэс Брамс.

Яганэс Брамс

Яганэс Брамс
Johannes Brahms
Дата нараджэньня 7 траўня 1833
Месца нараджэньня Гамбург, Нямеччына
Дата сьмерці 3 красавіка 1897 (63 гады)
Месца сьмерці Вена, Аўстра-Вугоршчына
Прычына сьмерці рак печані[d][1]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Нямеччына
Прафэсія кампазытар, піяніст, дырыжэр
Навуковая сфэра клясычная музыка, сымфонія, камэрная музыка[d] і акадэмічная музыка[d]
Месца працы
Гады дзейнасьці 1833—1897
Псэўданімы G.W. Marks
Жанры рамантызм
Інструмэнты фартэпіяна[1], віялянчэль[1] і валторна[d][1]
Псэўданімы G.W. Marks
Бацька Johann Jakob Brahms[d][1]
Маці Johanna Henrica Christiane Nissen[d][1]
Узнагароды
Сайт brahms-institut.de/… (ням.)
Подпіс Выява аўтографу

Яга́нэс Брамс (па-нямецку: Johannes Brahms; 7 траўня 1833, Гамбург, Нямеччына — 3 красавіка 1897, Вена, Аўстрыя) — нямецкі кампазытар і піяніст, адзін зь вядучых музыкаў пэрыяду Рамантызму. Нарадзіўшыся ў Гамбургу, Брамс правёў большасьць свайго прафэсійнага жыцьця ў Вене, Аўстрыя, дзе ён быў лідэрам музычнае сцэны. Цягам жыцьця, папулярнасьць і ўплывовасьць Брамса было вельмі істотнай; сыходзячы з камэнтара нямецкага дырыжэра і піяніста дзевятнаццатага стагодзьдзя Ганса фон Бюлоў, Брамса часам прылічваюць да такіх кампазытараў, як Ёган Сэбастыян Бах і Людвіґ ван Бэтговэн.

Брамс пісаў музыку для фартэпіяна, камэрных ансабляў, сымфанічнага аркестра, вакальных партыяў і хора. Будучы віртуозным піяністам, ён уласнаручна выконваў свае першыя музычныя работы; таксама, ён працаваў зь вядучымі тагачаснымі музычнымі выканаўцамі, уключаючы піяністку Клару Шуман і віялянчэліста Ёзэфа Ёахіма. Шматлікія ягоныя работы сталі галоўным элемэнтам сучасных канцэртных рэпэртуараў. Брамс, як няўмольны пэрфэкцыяніст, зьнішчыў шмат сваіх работаў і некаторыя пакінуў неапублікаванымі.

Брамс быў наватарам і традыцыяналістам адначасова. Яго музыка шчыльна абапіраецца на музычныя структуры і кампазыцыйную тэхніку барочных і клясыцыстычных майстраў. Ён быў майстрам контрапункта, складанага і цяжка засвойвамага мэтаду складаньня музычнага твору, якім праславіўся Бах, а таксама музычнае распрацоўкі — кампазыцыйнага прыёма, які распачаў Ёзэф Гайдн, Вольфганг Амадэй Моцарт і Бэтговэн. Брамс імкнуўся ўшанаваць «чысьціню» гэтых пачэсных «нямецкіх» музычных структураў і пераўвасобіць іх у сымбаль рамантычнага стылю. Тым часам, як шмат яго сучасьнікаў лічылі яго музыку занадта акадэмічнай, ягоным укладам у сусьветную музыку і майстэрствам захапляліся такія адрозныя адзін ад аднаго асобы, як перадавы аўстрыйскі кампазытар Арнольд Шонбэрг і кансэрватыўны ангельскі кампазытар Эдвард Элгар. Дасканалая і высока распрацаваная сутнасьць твораў Брамса была зыходным пунктам і натхненьнем для наступных пакаленьняў кампазытараў.

Бацька Брамса, Ёган Якаб Брамс (ням. Johann Jakob Brahms; 1806—1872), прыехаў у Гамбург з Дытмаршэна, шукаючы працу гарадзкога музыкі. Ён па-майстэрску валодаў ігрой на флейце, валторне і ўсімі струннымі інструмэнтамі, дзякуючы чаму меў магчымасьць удзельнічаць у самых розных ансамблях, але пазьней у якасьці сваёй асноўнай спэцыяльнасьці абраў басэтлю[2]. У 1830 г. ён ажаніўся зь Яганай Гэнрыкай Хрысьціянай Нісэн (ням. Johanna Henrika Christiane Nissen; 1789—1865), сьціплай і працавітай швачкай, якая дагэтуль ніколі не брала шлюб і была на сямнаццаць год старэйшая за яго. Яганэс Брамс нарадзіўся 7 траўня 1833 году ў самым цёмным квартале Гамбургу — Gängeviertel, у якім яго бацькі жылі цягам шасьці месяцаў, пакуль яны не перабраліся ў маленькі дом у Дамтарвале ў паўночнай частцы Гамбургу. Яганэс Брамс меў старэйшую сястру Элізу і малодшага брата Фрыца Фрыдрыха.

Фатаздымак 1891 году будынка ў Гамбургу, дзе нарадзіўся Яганэс Брамс. Сям’я Брамсаў занімала частку першага паверху, па-за дзьвюма падвойнымі вокнамі ў левай частцы

Ёган хацеў павесьці сына па ўласнаму шляху і пазнаёміў яго з інструмэнтамі, якімі валодаў сам. Элемэнтарныя навыкі ігры на валторне, скрыпцы і асабліва віялянчэлі[3], атрыманыя ў дзяцінстве, у будучым дапамаглі Брамсу ў рабоце над камэрнай музыкай. Аднак больш прываблівала хлопчыка фартэпіяна[4]. Пасьпяховае выступленьне Яганэса з фартэпіяннай партыяй у квінтэце для духавых і фартэпіяна op. 16 Бэтговэна і ў клявірным квартэце Моцарта прыцягнула ўвагу аднаго імпрэсарыё, які прапанаваў юнаму вундэркінду канцэртнае турнэ па Злучаных Штатах. Па настойлівай парадзе Фрыдрыха Косэля — фартэпіяннага пэдагога, зь якім Яганэс занімаўся зь сямі год, бацька юнага музыкі ўтрымаўся ад неабдуманага кроку[5].

Пасьля раньніх урокаў фартэпіяна з Фрыдрыхам Косэлям, Брамс стаў вучнем Эдўарда Марксэна, які вучыўся ў Вене разам з Ігнацам фон Зайфрыдам (вучнем Моцарта). І Косэль, і Марксэн не падзялялі тагачаснай гамбурскай моды на віртуозную фартэпіянную музыку. Ё. С. Бах, венскія клясыкі — асабліва Бэтговэн, Шубэрт, Вэбэр, Мэндэльсон склалі аснову рэпэртуара, на якім выхоўваўся Брамс[6]. Малады Яганэс даў некалькі публічных канцэртаў у Гамбургу (першыя канцэрты адбыліся 21 верасьня 1848 і 15 красавіка 1849 году), якія, зрэшты, не прынесьлі яму славы як піяністу пакуль ён у дзевятнаццацігадовым узросьце не адправіўся ў канцэртны тур. Пасьля канцэртаў 1848—49 году Брамс не рабіў ніякіх спробаў прабіцца на эстраду як саліст. Ён іграў за сцэнай падчас прадстаўленьняў у драматычным тэатры, выступаў у якасьці канцэртмайстра, даваў прыватныя ўрокі і выконваў шматлікія аранжыроўкі[7].

Пры ўсім гэтым, магчымасьць азнаёміцца з найранейшымі музычнымі спробамі Брамса адсутнічае: ён зьнішчыў усё, напісанае ім да 1853 году, — акрамя фартэпіянных твора і песьняў, якія ўвайшлі ў op. 1—7[6]. У зьнішчаных сачыненьнях фігуравалі фартэпіянныя санаты і варыяцыі, струнныя квартэты, скрыпічныя творы і шматлікія песьні[6].

  1. ^ а б в г д е ё ж Ältere R. H. d. Brahms, Johannes // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog (ням.) / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 90—96.
  2. ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 19  (рас.)
  3. ^ Hoffmann (1999) Kurt. «Brahms the Hamburg musician 1833—1863» Cambridge. Musgrave (editor) Michael The Cambridge Companion to Brahms Cambridge University Press, p. 9  (анг.)
  4. ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 21  (рас.)
  5. ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 22  (рас.)
  6. ^ а б в Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 23  (рас.)
  7. ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 24  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яганэс Брамссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Яганэс Брамс
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?