For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларуска-фінскія дачыненьні.

Беларуска-фінскія дачыненьні

Беларуска-фінскія дачыненьні
Беларусь і Фінляндыя

Беларусь

Фінляндыя
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Фінляндыі
Аддзяленьне Амбасады
Фінляндыі ў Менску
Амбасадары
Аляксей Самасуеў Кіраўніца Ліса Валента

Беларуска-фінскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Фінляндыі.

На 2023 год Амбасада Беларусі ў Фінляндыі месьцілася ў Хэльсынкі па Паўночнай Магазыннай вуліцы, д. 4 (ваколіца Каартынкаўпункі або Вартавы горад). Наведнікаў прымалі ў панядзелак, аўторак і чацьвер ад 8:30 да 15:30[1]. Грамадзяне Фінляндыі маглі прыляцець у адзін з аэрапартоў Беларусі безь беларускай візы на 30 дзён[2].

У Менску працавала Аддзяленьне Амбасады Фінляндыі ў Летуве і Беларусі паводле сумяшчальніцтва. Аддзяленьне Амбасады знаходзілася на плошчы Свабоды, д. 11 (Цэнтральны раён)[3].

20 траўня 1992 году ў Менску ўрады Беларусі і Фінляндыі заключылі Пагадненьне аб гандлёвай і эканамічнай супрацы, што набыло моц 21 сакавіка 1993 году. 24 чэрвеня 1997 году падпісалі Пагадненьне аб міжнародных аўтамабільных зносінах, якое набыло моц 24 красавіка 2004 году. 8 чэрвеня 2006 году ў Менску заключылі Пагадненьне аб садзейнічаньні ажыцьцяўленьню і абароне інвэстыцыяў, якое ўступіла ў сілу 10 красавіка 2008 году. 18 сьнежня 2007 году падпісалі Пагадненьне аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненьні да падаткаў на даходы, што набыло моц 13 ліпеня 2009 году[4].

У 2007 годзе беларускі экспарт у Фінляндыю склаў 50,8 млн даляраў ЗША, а імпарт з Фінляндыі — 63,5 млн даляраў[5]. Зь 2008 году ў Беларусі і Фінляндыі па чарзе кожныя пару гадоў сталі ладзіць двухбаковыя эканамічныя форумы[6]. 18 сьнежня 2009 году заключылі Пагадненьне аб супрацы і ўзаемадапамозе ў мытных справах, што ўступіла ў сілу 24 студзеня 2011 году[4]. У 2012 годзе беларускі экспарт дасягнуў 175,1 млн даляраў, а імпарт — 75,1 млн даляраў. У 2012 годзе аснову экспарту беларускіх тавараў склалі: нафтапрадукты, соль, футра, жалеза і вырабы зь нелегаванай сталі. З Фінляндыі завозілі: алавяныя вырабы, муку, крухмал, збожжа і травы, трыкатажнае палатно, цэлюлёзную драўніну і фабравальнікі. Сярод іншага, у Беларусь пастаўлялі фінскія мабільныя тэлефоны «Нокія» (Эспаа) і плаўлены сыр «Валіё». На 2014 год у Беларусі налічвалася 25 прадпрыемстваў з фінскім капіталам. Сярод іх найбольшым быў бровар «Лідзкае піва» (Гарадзенская вобласьць), які выкупіў фінскі вытворца напояў «Олві» (Ісалмі, край Паўночнае Сава)[5]. Сярод іншага, у 2015 годзе «Паўночны інвэстыцыйны банк» (Хэльсынкі) і Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця пазычылі «Горадняводаканалу» 11,7 млн эўра на разбудову ачыстных збудаваньняў сьцёкавай вады, а «Берасьцеводаканалу» — 10 млн эўра[7].

31 траўня 2018 году 6-ы Беларуска-фінскі эканамічны форум прайшоў у горадзе Саванлінна. За 2016—2020 гады таваразварот вырас з 101,2 млн дал. да 162 млн даляраў. На 1 студзеня 2021 году ў Беларусі дзейнічала 27 прадпрыемстваў з фінскім капіталам, зь іх 20 — замежных і 7 — сумесных. За 2021 год узаемны гандаль склаў 191,5 млн даляраў ЗША, зь якіх 151,4 млн даляраў прыпала на таваразварот. Фінскі імпарт тавараў у Беларусь скараціўся да 128,1 млн даляраў і складаўся з 428 найменьняў тавараў. Зь Беларусі пастаўлялі 124 віды тавараў. Экспарт беларускіх паслугаў упаў да 31 млн даляраў, а імпарт паслугаў з Фінляндыі — да 9,1 млн даляраў. У Беларусь паступіла 8,4 млн даляраў укладаньняў з Фінляндыі на чыстай аснове, а зь Беларусі ў Фінляндыю — 1,1 млн даляраў. У выніку ў Беларусі назапасілі 70,4 млн дал. фінскіх укладаньняў, зь іх 70 млн даляраў наўпроставых. У Фінляндыі дзейнічалі Беларуска-фінскія гандлёвая палата і асацыяцыя[6].

26 лютага 1992 году ўрады Беларусі і Фінляндыі аднавілі дыпляматычныя дачыненьні пасьля адраджэньня беларускай дзяржаўнасьці[5]. У кастрычніку 2008 году міністар замежных справаў Фінляндыі Аляксандар Стуб наведаў Беларусь. У кастрычніку 2009 году візыт у адказ зрабіў міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў[8]. 1 кастрычніка 2010 году ў Менску адчынілі Аддзяленьне Амбасады Фінляндыі ў Беларусі[5].

5 сьнежня 2011 году запрацавала Амбасада Беларусі ў Фінляндыі. 24 кастрычніка 2013 году амбасадар Беларусі ў Фінляндыі Аляксандар Астроўскі ўручыў даверчыя граматы фінскаму прэзыдэнту Саўлі Ніінісьцё. У 2013 годзе распачаліся штогадовыя кансультацыі між МЗС Беларусі і Фінляндыі. У красавіку 2014 году правялі 4-ы Беларуска-фінскі эканамічны форум У верасьні 2016 году фінскім амбасадарам у Беларусі па сумяшчальніцтве стаў К. Мікхэльсан. 2 красавіка 2017 году міністар вонкавага гандлю Фінляндыі К. Мюкянен правёў у Менску сустрэчы з першым намесьнікам старшыні ўраду Беларусі Васілём Мацюшэўскім і міністрам энэргетыкі Беларусі Ўладзімерам Патупчыкам. У верасьні 2017 году кіраўніком аддзяленьня Амбасады Фінляндыі ў Беларусі стаў Й. Хэйсканэн. 12 верасьня 2017 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч сустрэўся са сваім калегам П. Рыысіка ў Хэльсынкі. У сакавіку 2018 году ў Парлямэнце Фінляндыі стварылі групу сяброўства зь Беларусьсю, у якую ўвайшло 7 дэпутатаў. Яе ўзначаліў сябар Нацыянальнай кааліцыйнай партыі В. Рудман. У красавіку 2018 году ў Нацыянальным сходзе Беларусі ўтварылі групу супрацы з фінскім парляментам, якую ўзначаліў старшыня Пастаяннай камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бясьпекі Сяргей Рахманаў. 25 лістапада 2019 году міністар замежных справаў Фінляндыі Пека Хаавіста сустрэўся з А. Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Беларусі Ўладзімерам Макеем у Менску[8].

Беларускія амбасадары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фінскія амбасадары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Хары Мякі-Рэйніка (на 2013 год)[9]
  • Крыстэр Мікельсан (на 2017 год; паводле сумяшчальніцтва)[10]
  • Ар'я Маканен (2022 год)
  1. ^ Міжнародныя дагаворы і іншыя міжнародна-прававыя дакумэнты паміж Рэспублікай Беларусь і Фінляндыяй // Амбасада Беларусі ў Фінляндыі, 2023 г. Праверана 7 сакавіка 2023 г.
  2. ^ Інфармацыя аб бязьвізавым перамяшчэньні праз аэрапорты Рэспублікі Беларусь // Партал «Беларусь. Факты», 2022 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  3. ^ Аддзяленьне Амбасады ў Менск (фін.) // Партал «Амбсады Фінляндыі», 2023 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  4. ^ а б Міжнародныя дагаворы і іншыя міжнародна-прававыя дакумэнты паміж Рэспублікай Беларусь і Фінляндыяй // Амбасада Беларусі ў Фінляндыі, 2023 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  5. ^ а б в г д Яўгенія Рупакова. Нашыя рэкі — фінскія берагі // Зьвязда : газэта. — 4 красавіка 2014. — № 62 (27672). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ а б Гандлёва-эканамічнае і інвэстыцыйнае супрацоўніцтва // Амбасада Беларусі ў Фінляндыі, 2023 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  7. ^ Супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сфэры // Амбасада Беларусі ў Фінляндыі, 2023 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  8. ^ а б Двухбаковыя адносіны Беларусі і Фінляндыі // Амбасада Беларусі ў Фінляндыі, 2023 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  9. ^ Макей правёў сустрэчу з паслом Фінляндыі // Газэта «Наша ніва», 21 лютага 2013 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
  10. ^ Дзьмітры Гурневіч. «Адукацыя, законы і нацыянальны дух» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 чэрвеня 2017 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Навіны // Амбасада Беларусі ў Фінляндыі, 23 лютага 2023 г. Праверана 8 сакавіка 2023 г.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларуска-фінскія дачыненьні
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?