For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Беларуска-францускія дачыненьні.

Беларуска-францускія дачыненьні

Беларуска-францускія дачыненьні
Беларусь і Францыя

Беларусь

Францыя
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Францыі
Амбасада Францыі
ў Беларусі

Беларуска-францускія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Францыі.

На 2022 год Амбасада Беларусі ў Францыі месьцілася на захадзе Парыжу па бульвары Сюшэ, д. 38 (16-я акруга Парыжу), што каля станцыі мэтро Ля Мюэт і насупраць Булёнскага лесу. Амбасада працавала з панядзека па пятніцу а 8:30—12:30 і 13:30—17:30[1]. Амбасада Францыі ў Беларусі знаходзілася ў Цэнтральным раёне Менску на плошчы Свабоды, д. 11, што каля станцыі мэтро Няміга. Француская амбасада працавала з панядзелка па чацьвер а 8:30—12:30 і 13:30—17:30, а ў пятніцу да 16:00[2].

У 2013 годзе беларуска-францускі гандаль склаў 600 млн даляраў пры адмоўным сальда для Беларусі[3]. У 2014 годзе заснавалі Беларуска-францускую камісію эканамічнай супрацы, якая засядала ў 2015, 2016 і 2018 гадох[4]. За 2014—2016 гады ўзаемны гандаль упаў на 64 % да 137 млн эўра. За 2016—2019 гады прамыя замежныя ўкладаньні з Францыі ў Беларусь вырасьлі з 7,1 да 9,2 млн даляраў (0,1 % укладаньняў у Беларусь), у выніку чаго Францыя заняла 37-е месца паводле ўкладаньняў у Беларусі. Францускія прадпрыемствы дзейнічалі ў Беларусі ў галіне фармацэўтыкі і прамысловасьці, сельскай гаспадаркі і сувязі[5]. За 2017—2019 гады двухбаковы гандаль вырас з 365 да 455 млн даляраў, пасьля чаго ўпаў да 423 млн даляраў у 2020 годзе і амаль аднавіўся ў наступным. Беларускі экспарт за 2017—2020 гады вырас з 66 да 119 млн даляраў, пасьля чаго ўпаў на 14 % да 103 млн даляраў у 2021 годзе. Зь Беларусі ў асноўным паставілі: мэблю (26 млн $), драўляныя вырабы (7,6 млн $) і драўляную тару (4,4 млн $), цьвікі і кнопкі (3,4 млн $), бясшвовыя профілі і трубы (3,2 млн $), прадольна-расьпілаваныя лесаматэрыялы (3,1 млн $), кошыкі і плеценыя вырабы (2,6 млн $), агародніна (2,4 млн $), сталёвыя пруткі (2,1 млн $) і скручаны дрот (1,5 млн $). З Францыі пераважна імпартавалі: лекі (47,7 млн $), гэрбіцыды і інсэктыцыды (22,6 млн $), прышчэпкі і сыроватка з крыві (13 млн $), кукуруза (11,1 млн $), віно (10,7 млн $), духмянасьці (10,3 млн $), парфумы і туалетная вада (8,7 млн $), мыйныя гелі і парашкі (8,3 млн $), ўборачныя камбайны (7,8 млн $) і хімічныя злучэньні (6,2 млн $)[6]. Францыя займала 11-е месца ў замежным гандлі Беларусі з доляй 1 %, а Беларусь займала 27-е месца ў замежным гандлі Францыі з доляй 0,3 %. Пры гэтым, адмоўнае для Беларусі сальда назіралася зь 2015 году[7].

У 1996 годзе ў Менскай абласной бібліятэцы (вул. Гікалы, д. 4) адчынілі Францускую мэдыятэку, пры якой стварылі сетку зь 10 францускіх чытальняў у іншых гарадах. У 1997 годзе ў 8 школах Беларусі, у тым ліку ў 7 па-за сталіцай, стварылі 4-гадовыя дзьвюхмоўныя курсы з 8-й па 11-ю клясы[7].

У 2019 годзе ў Францыі выступілі Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы і Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. У лютым 2019 году 10 беларускіх мастакоў узялі ўдзел у Салёне сталічнага мастацтва ў Вялікім палацы Парыжу. У сакавіку 2019 году ў мастацкай галерэі Парыжу зладзілі выставу такіх 7 беларускіх мастакоў, як Віктар Шылко, Сяргей Давідовіч і Алег Захарэвіч, Сяргей Плотнікаў і Алег Крошкін, Алег Скавародка і Мікалай Дундзін[8]. У Ліёне і Парыжы беларуская дыяспара аднавіла сьвяткаваньне Дзядоў, Калядаў і Купальля. 22–25 траўня 2019 году да 200-годзьдзя кампазытара Станіслава Манюшкі ў Парыжы прайшло 3 канцэрты, у тым ліку на галаўной сядзібе Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры. Таксама адпаведныя канцэрты парвялі ў галоўным саборы Фантэнэ-а-Роўз (край Выспа Францыі). У траўні 2019 году ў Беларусь вярнулі 15 карцінаў Шрагі Царфіна родам зь Беларусі, які быў прадстаўніком Парыскай школы жывапісу. 11 ліпеня 2019 году ў Сіўры-на-Сірэне адкрылі памятную дошку на доме мастака Хаіма Суціна са Сьмілавічаў, у якім той жыў у 1939–1940 гадох. Адкрыцьцё памятнай дошкі павялі ў рамках пленэру ў Танэры для 9 навучэнцаў Сьмілавіцкага цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі. 19–21 сьнежня 2019 году ў Парыжы прайшлі 2 канцэрты беларускіх музыкаў Кірылы Барташэвіч і Антона Васюковіча. Са сьнежня 2019 году па сакавік 2020 году Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ладзіў выставу «Шрага Царфін. Рух да сьвятла». У лютым 2020 году 7 беларускіх мастакоў узялі ўдзел у Салёне сталічнага мастацтва на Елісейскіх палях у Парыжы[9].

У 2019—2020 навучальным годзе ў ВНУ Францыі навучалася 387 беларускіх студэнтаў, таму Францыя займала 8-е месца сярод краінаў паводле прыёму беларускіх студэнтаў. У асноўным студэнты атрымлівалі ступеню магістра эўрапейскага права пасьля праходжаньня франкамоўнага дыплёмнага курсу ад Унівэрсытэту Бардо ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільня) праз Франкамоўны цэнтар гуманітарных і сацыяльных навук[7].

З часоў Сярэднявечча гандлёвыя сувязі падтрымлівалі Полацкае княства і Францыя. У 1574 годзе вялікім князем літоўскім на некалькі месяцаў стаў анжуйскі герцаг Генрык Валезы, які пазьней стаў каралём Францыі. У 1792 годзе генэрал Тадэвуш Касьцюшка родам зь Беларусі атрымаў годнасьць ганаровага грамадзяніна Францыі. Падчас Другой сусьветнай вайны некалькі сотняў беларусаў змагаліся ў складзе францускага руху супраціву нямецкім акупантам. Сярод іх, Надзея Лісавец родам зь Менску атрымала афіцэрскую годнасьць францускага войска. У 1944 годзе францускі авіяполк «Нармандыя» браў удзел у апэрацыі «Багратыён» па вызваленьні Беларусі. Пасьля фарсіяваньня Нёману авіяполк атрымаў назву «Нармандыя-Нёман»[10].

25 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Францыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У сакавіку 1992 году ў Парыжы адчынілі Амбасаду Беларусі ў Францыі. У траўні 1992 году ў Менску адчынілі Амбасаду Францыі ў Беларусі[3]. У 1992 годзе міністар замежных справаў Францыі Ралян Дзюма наведаў Менск з афіцыйным візытам. Цягам 1992—1995 гадоў старшыні ўраду і Вярхоўнага Савету Беларусі наведалі Францыю[10]. У 1993 годзе ў Нацыянальным сходзе Францыі стварылі групу сяброўства зь Беларусьсю[3]. 11-13 ліпеня 1996 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў афіцыйны візыт у Францыю на запрашэньне францускага прэзыдэнта Жака Шырака. Пад францускім уплывам пасьля рэфэрэндуму ў лістападзе 1996 году А. Лукашэнка пераўтварыў парлямэнт у дзьвюхпалатны Нацыянальны сход Беларусі і пашырыў свае паўнамоцтвы. У 2010 годзе прадстаўнік МЗС Францыі П'ер Лелюш наведаў Менск. У 2012 годзе амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры заваўжыў: «нашыя стасункі па-ранейшаму знаходзяцца ў актыўным пошуку пунктаў судакрананьня». Тады беларускім амбасадарам у Парыжы стаў Павал Латушка. 5 лютага 2014 году ў Менску адчынілі прадстаўніцтва Справавога клюбу Беларусі і Францыі[10].

24 кастрычніка 2014 году ў Берасьці адчынілі Ганаровае консульства Францыі[11]. У 2015 годзе ў Ліёне адчынілі 1-е ганаровае консульства Беларусі ў Францыі. У 2016 годзе стварылі ганаровае консульства ў Бардо, у 2017 годзе — у Марсэлі, а ў 2018-м — у Біярыцы. 11 лістапада 2018 году ў Парыжы старшыня Савету Рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся са старшынёй Сэнату Францыі Жэрарам Ляршэ, у выніку чаго ў Сэнаце Францыі стварылі групу сяброўства зь Беларусьсю. Пабрацімскія сувязі мелі гарады: Менск і Ліён, Гомель і Клермон-Фэран, Берасьце і Брэст, Партызанскі раён Менску і Туркуэн, Цэнтральны раён Менску і Нэвэр[3].

  1. ^ Працоўны графік Пасольства // Амбасада Беларусі ў Францыі, 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  2. ^ Каардынаты, час працы і плян доступу // Амбасада Францыі ў Беларусі, 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  3. ^ а б в г Беларусь-Францыя (палітыка) // Амбасада Беларусі ў Францыі, 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  4. ^ Асноўныя ўстановы і арганізацыі, якія садзейнічаюць разьвіцьцю беларуска-французскай эканамічнай супрацы // Амбасада Беларусі ў Францыі, 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  5. ^ Беларуска-францускія гаспадарчыя дачыненьні (фр.) // Галоўная ўправа скарбу Францыі, 28 сьнежня 2020 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  6. ^ Асноўныя вынікі двухбаковай гандлёва-эканамічнай супрацы Беларусі і Францыі // Амбасада Беларусі ў Францыі, 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  7. ^ а б в Двухбаковыя дачыненьні зь Беларусьсю (фр.) // Міністэрства Эўропы і замежных справаў Францыі, 23 траўня 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  8. ^ Асноўныя вынікі двухбаковай гандлёва-эканамічнай супрацы Беларусі і Францыі // Амбасада Беларусі ў Францыі, 2022 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  9. ^ Аб беларуска-французскай супрацы ў галіне культуры // Амбасада Беларусі ў Францыі, 12 траўня 2021 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.
  10. ^ а б в Аляксандар Шпакоўскі. Францыя — Беларусь: выхад з «дыпляматычнай комы» // Зьвязда : газэта. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Каардынаты, час працы і плян доступу // Амбасада Францыі ў Беларусі, 10 траўня 2021 г. Праверана 2 жніўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Беларуска-францускія дачыненьні
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?