Шацёр (архітэктура)
Шацёр у архітэктуры — перакрыцці ў выглядзе высокай шматграннай піраміды над цэнтрычным у плане збудаваннем або яго часткай[1]. Вызначальным элементам такога даху з’яўляецца сіметрычнасць.
Мураваныя шатры выконваліся нахільнымі радамі каменя або напускам гарызантальных радоў цэглы, драўляныя — напускам вянцоў, якія памяншаліся ў памерах, або з ужываннем каркаса[1].
Над культавымі будынкамі шацёр увенчваўся глаўкамі, макаўкамі, над грамадскімі і ваеннымі — вышкамі, флюгерамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К.: Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. ISBN 966-96284-0-7
Храмавая архітэктура | ||
---|---|---|
Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
Нехрысціянскія | ||
План і аб'ёмы | ||
Памяшканні | ||
Апорныя канструкцыі | ||
Скляпенні і перакрыцці | ||
Храмавыя збудаванні |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.