For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Чарнобыльская малітва.

Чарнобыльская малітва

Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні
Чернобыльская молитва. Хроника будущего
Жанр дакументальная проза
Аўтар Святлана Алексіевіч
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1997
Асобнае выданне 1997
Пераклад на беларускую 1999
Перакладчык Мікола Гіль
Папярэдні «Зачараваныя смерцю» (1993)
Наступны «Час second-hand» (2013)[1]
Электронная версія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чарно́быльская малі́тва. Хроніка будучыні» (руск.: Чернобыльская молитва. Хроника будущего) — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Алексіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасля аварыі гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і даследуе ўражанні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на інхыя жыцці[2]. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык» [3].

Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов»[4], публікацыя атрымала прэмію часопіса[5]; у тым жа годзе была выдадзена кніга[6].

Англійскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗША[7][8].

У 2018 годзе кніга выйшла на беларускай мове ў перакладзе Уладзіміра Арлова.

Швейцарскі сацыёлаг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзей і не высоўвае абвінавачання, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяццю пра чалавечыя і сацыяльныя падзеі Чарнобыльскай катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджванню кніг Алексіевіч «этычна неабходна»[9].

Прадусар серыялу «Чарнобыль» пісьменнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве», на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам. Ён напісаў: «Я браў гістарычныя факты і навуковую інфармацыю з многіх крыніц, але да Галасоў з Чарнобылю спадарыні Алексіевіч я заўсёды звяртаўся, каб знайсці прыгажосць і смутак»[10][11].

Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі

[правіць | правіць зыходнік]
Спектакль подле кнігі, Жэнева, 2009

Подле матываў кнігі рэжысёрам Хуанітай Уілсан зняты кароткаметражны фільм «Дзверы  (ням.)» (Ірландыя, 2008)[12].

Подле кнігі пастаўленыя спектаклі:

Створаная тэлевізійная версія спектаклю (рэжысёр М. Мілашэўскі)

Пяцісерыйны амерыканска-брытанскі міні-серыял «Чарнобыль» вытворчасці HBO часткова грунтуецца на кнізе «Чарнобыльская малітва». Так, напрыклад, з кнігі цалкам узятая сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам (акцёр Адам Нагайціс) і ягонай жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі)[21].

Зноскі

  1. "Выданні". Святлана Алексіевіч. 2015. Праверана 24 снежня 2015.
  2. Journal of Nuclear Medicine Vol. 47 No. 8 1389—1390
  3. Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека Архівавана 30 мая 2016..
  4. Светлана Алексиевич Чернобыльская молитва. Хроника будущего // Дружба народов. — 1997. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  5. Лауреаты премии журнала «Дружба народов» за 1997 год // Дружба народов. — 1998. — № 1. — ISSN 0012-6756.
  6. Светлана Алексиевич. Чернобыльская молитва. — М.: Остожье, 1997. — 224 с. — ISBN 5-86095-088-8.
  7. Voices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; ISBN 1-56478-401-0)
  8. Voices from Chernobyl
  9. Apprendre à entendre l’horreur de Tchernobyl: «La supplication» de Svetlana Alexievitch(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2015. Праверана 31 мая 2019.
  10. twitter.com
  11. svaboda.org
  12. Фильм по книге Светланы Алексиевич номинирован на «Оскар» / Издательство «Время»
  13. Drama — Svenska kyrkan — Göteborgs stift kultursamverkan(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016. Праверана 31 мая 2019.
  14. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 31 мая 2019.
  15. Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю
  16. Théâtre en FlammesLa supplication Archives " Théâtre en Flammes Архівавана 27 студзеня 2016.
  17. Чарнобыльская малітва | rtbd.by Архівавана 31 жніўня 2016.
  18. Ъ-Газета — Радиационная постановка
  19. LTT — Landestheater Tübingen(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2019. Праверана 31 мая 2019.
  20. Chernobyl Prayer [Czarnobylska modlitwa] — Productions | Teatr Studio Архівавана 12 сакавіка 2016.
  21. Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Чарнобыльская малітва
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?