Чаадаеўка
Пасёлак гарадскога тыпу
Чаадаеўка
|
Чаадаеўка (руск.: Чаадаевка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак размешчаны за 65 км ад Пензы і за 22 км на паўднёвы ўсход ад райцэнтра Гарадзішча, на правым беразе Суры пры ўпадзенні ў яе ракі Юлаўкі. Побач з пасёлкам праходзіць федэральная аўтатраса М5 «Урал». Чыгуначная станцыя на паўднёвым напрамку Транссібірскай магістралі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назву пасёлак атрымаў ад аднайменнай вёскі, размешчанай за 3 км на поўдзень, заснаванай у канцы XVII стагоддзя Ф. В. Чаадаевым.
У 1874 годзе ў сувязі з пабудовай чыгункі пасёлак пачаў развівацца як прыстанцыйны. Жыхары займаліся лесанарыхтоўкай, дрэваапрацоўкай, частка працоўных абслугоўвала чыгуначную гаспадарку. У 1911—1914 гадах адкрыліся прыватная і чыгуначная школы.
У 1928—1932 і ў 1943—1951 гадах — адміністрацыйны цэнтр Чаадаеўскага раёна.
У 1938 годзе пераўтвораны ў пасёлак гарадскога тыпу.
Зноскі
Раёны |
| |
---|---|---|
Гарады | ||
Пгт | ||
Сёлы — цэнтры раёнаў |
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.