For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны.

Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны

Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны (ЦБРГ) — каардынацыйны цэнтр беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый Гродзеншчыны ў 1919.

Створана па інідыятыве П. Алексюка як цэнтральны прадстаўнічы орган Гродзеншчыны з мэтай склікання беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. 19.3.1919 адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне ЦБРГ, у якім прынялі ўдзел: ад БПС-Д — А. Луцкевіч і Л. Заяц, ад БПС-РА. Борык, ад БПНСП. Аляксюк, ад Гродзенскай павятовай рады — С. Качынскі, А. Якубецкі, У. Курбскі, З. Качан, ад БНКЯ. Натусевіч, ад Гродзенскага камітэта бежанцаў — Т. Вернікоўскі і А. Фохт, ад Саюза настаўнікаў — Б. Квяцінскі, В. Краўцэвіч, Я. Антонаў, ад Саюза студэнтаў — У. Міцкевіч, ад Віленскай рады — К. Цярэшчанка, ад Гродзенскай управы — У. Зяньковіч, С. Якавюк і Е. Казлоў. У прэзідыум ЦБРГ абраны А. Якубецкі, П. Аляксюк, А. Фохт, Б. Квяцінскі і У. Зяньковіч, кандыдатамі — С. Якавюк і Я. Натусевіч. Пазней у склад прэзідыума кааптаваны прадстаўнікі сялянскай рады М. Маркевіч і Т. Вернікоўскі. Напачатку старшынёй ЦБРГ быў П. Аляксюк, з ліпеня 1919 Я. Антонаў, намеснікі старшыні — А. Якубецкі і Б. Квяцінскі.

Выдавала газеты «Беларусь» і «Зорка». Паводле «Тымчасовага палажэння аб губернскіх камісарыятах» Рады Міністраў БНР прэзідыум ЦБРГ выконваў ролю прадстаўніка беларускага ўрада на Гродзеншчыне. 19 сакавіка 1919 П. Аляксюк згодна з пастановай Рады Міністраў прызначаны губернскім камісарам Гродзеншчыны. У пачатку мая 1919 прэзідыум ЦБРГ вырашыў паслаць дэлегацыю да польскага Генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель Е. Асмалоўскага, у склад якой увайшлі П. Аляксюк, У. Зяньковіч і Т. Вернікоўскі. На сустрэчы з Асмалоўскім у Вільні 10 мая 1919 дэлегацыя звярнулася да яго з просьбай захаваць беларускае самакіраванне на Гродзеншчыне, пакуль не пачне дзейнічаць праграма Ю. Пілсудскага ад 22 красавіка 1919, даць магчымасць паразумецца беларускім арганізацыям і вырашыць пытанне сацыяльнага забеспячэння насельніцтва. Перагаворы з польскімі ўладамі выклікалі пратэст арганізацый і ўстаноў Гродзеншчыны. Пасля Беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны летам 1919 ЦБРГ фактычна спыніла сваю дзейнасць.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?