Уладзімір Курбскі-Кузняцоў
Уладзімір Курбскі-Кузняцоў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1898 |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Уладзімір Курбскі-Кузняцоў (1898 — ?; псеўд.: Ул. Крынскі[1]) — беларускі нацыянальны дзеяч, член БПСР.
Дзейнічаў у Гродне, у 1918—1920 гг. быў членам шэрагу мясцовых беларускіх арганізацый. Восенню 1920 г. быў вярбоўшчыкам Беларускай вайсковай камісіі па Гродзенскім павеце. У 1921—1922 гг. арганізоўваў партызанскі рух на Гродзеншчыне.
У сярэдзіне 1920-х гадоў шчыльна супрацоўнічаў з КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928—1931 гадах уваходзіў у склад паланафільскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Восенню 1930 г. супрацоўнічаў з гродзенскай беларускай газетай «Беларуская думка» паланафільскага напрамку. Пад час Другой сусветнай вайны актыўна друкаваўся ў беластоцкай беларускай газеце «Новая дарога».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Чарнякевіч, А.М. Нараджэнне беларускай Гародні : З гісторыі нацыянальнага руху 1909–1939 гадоў. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. — С. 12. — 172 с. — ISBN 978-985-90346-7-1. Архівавана 15 чэрвеня 2022.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.