For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Халіфа Хафтар.

Халіфа Хафтар

Халіфа Хафтар
араб. خليفة بلقاسم حفتر‎‎
Дата нараджэння 7 лістапада 1943(1943-11-07)[1] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Лівія Лівійская Джамахірыя (1977—1987)
 ЗША (1987—2011)
 Лівія (з 2011)
Род войскаў Сухапутныя войскі Лівіі[d], Узброеныя сілы Лівіі і Нацыянальна-вызваленчая армія Лівіі
Званне фельдмаршал
Камандаваў Узброеныя сілы Лівіі
Бітвы/войны Чадска-лівійскі канфлікт
Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014)
Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Халіф Белкасім Хафтар (араб. خليفة بالقاسم حفتر‎‎; нар. 1943, Адждабія, Лівія) — лівійскі ваенны дзеяч.

Нарадзіўся ў 1943 годзе ў горадзе Адждабія ў берберскай сям’і з племя фарджані. Скончыў Акадэмію Ваеннага ўніверсітэта ў Бенгазі. У 1969 годзе, будучы 26-гадовым кадэтам, Халіфа Хафтар удзельнічаў у арганізаваным Муамарам Кадафі перавароце, які зрынуў манархію, і ў рэшце рэшт стаў адным з вышэйшых афіцэраў і галоўных набліжаных лідара Лівіі. У 19771978 гадах ён скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» у СССР, а ў 1983 годзе быў слухачом курсаў у Акадэміі імя М. В. Фрунзэ і, як і многія арабскія вышэйшыя афіцэры таго часу, вывучаў рускую мову[2].

У 80-я Хафтар прыняў удзел у лівійска-чадскай вайне, падчас якой Кадафі прызначыў яго галоўнакамандуючым. У 1987 годзе ён дапусціў шэраг памылак, што прывяло да разгрому лівійскай арміі і палону Хафтара. Лівійскі лідар публічна адмовіўся ад вызвалення свайго генерала. Пасля гэтага ўзлаваны Хафтар пачаў будаваць змову супраць Кадафі, плануючы разам з іншымі праціўнікамі ўлады ўварвацца ў Лівію з Чада. Аднак з-за дзяржперавароту ў апошнім ён вымушаны быў бегчы ў Кенію, а пасля ў ЗША.

У 1996 годзе Хафтар пры падтрымцы ЦРУ паспрабаваў узначаліць паўстанне ў гарах паўднёвай Лівіі, але яно пацярпела няўдачу[3]. Частка людзей былі схоплены і пакараны смерцю. Пасля ўварвання ЗША ў Ірак у 2003 годзе Кадафі, да таго адзін з самых лютых ворагаў Амерыкі, пагадзіўся адмовіцца ад праграмы па распрацоўцы ядзернай зброі і зрабіў крокі да збліжэння з Вашынгтонам. У ЦРУ страцілі цікавасць да Хафтара[4].

У сакавіку 2011 года, пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі, Хафтар адправіўся ў Бенгазі. Ваенны прадстаўнік мяцежнікаў паведаміў, што Хафтар далучыўся да апазіцыі і прызначаны камандуючым, але ў Пераходным нацыянальным савеце гэта абверглі[5]. У красавіку 2011 года камандуючым узброеных сіл рэвалюцыянераў быў Абдул Фатах Юніс, яго памочнікам быў Амар Эль-Харэры (камандуючы штаба), а Хафтар стаў трэцім сярод старэйшага каманднага складу, камандуючым сухапутнымі сіламі ў званні генерал-лейтэнанта[6][7]. А не знайшоўшы падтрымкі, Хафтар вярнуўся назад у ЗША.

У ліпені 2012 года ў Лівіі прайшлі першыя дэмакратычныя выбары ва Усеагульны нацыянальны кангрэс, дзе перамогу атрымала шырокая кааліцыя лібералаў і цэнтрыстаў. Хоць ісламісты прайгралі выбары, яны знайшлі іншы шлях ва ўладу. У маі 2013 года яны заклікалі парламент прыняць закон, які забараняе былым членам урада Кадафі займаць дзяржаўныя пасады, у выніку чаго ім удалося нейтралізаваць некалькі ключавых супернікаў.

14 лютага 2014 года Хафтар выступіў па тэлебачанні, абвясціўшы аб роспуску парламента і стварэнні «прэзідэнцкага камітэта» і кабінета, якія будуць кіраваць краінай да новых выбараў, хоць было незразумела, як яму ўдасца рэалізаваць свае намеры. Хафтар ездзіў па краіне, сустракаючыся з людзьмі і арганізуючы сваю армію з дапамогай ранейшых таварышаў па службе.

16 мая 2014 года Хафтар абвясціў аб пачатак наступлення на групоўкі радыкальных ісламістаў[8][9] у Бенгазі пад кодавай назвай «Годнасць Лівіі»[10]. Аперацыю Хафтара віталі шматлікія лівійцы, незадаволеныя хаосам, пануючым у краіне. Парламент пагадзіўся склікаць новы заканадаўчы орган, Палату прадстаўнікоў. На чэрвеньскіх выбарах ісламісты зноў пацярпелі паразу, але, перш чым новы парламент здолеў сабрацца, баевікі пры падтрымцы атрада з горада Місурата атакавалі міжнародны аэрапорт Трыпалі, спрабуючы адбіць яго ў сіл Хафтара. Будынак аэрапорта быў разбураны, самалёты знішчаны, загінулі каля 100 чалавек.

3 сакавіка 2015 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым ЛНА. 15 верасня 2016 году атрымаў чын фельдмаршала ад Палаты прадстаўнікоў Лівіі[11].

У студзені 2017 года, прасоўваючыся на поўдзень Лівіі, сілы Хафтара сутыкнуліся з сіламі, лаяльнымі Ураду нацыянальнай згоды, які Хафтар не прызнаваў. Гэта выклікала непакой у ААН і на Захадзе. 14—15 жніўня 2017 года ў Маскве Хафтар правёў ерамовы з С. Лаўровым і С. Шайгу, дзе абмяркоўвалася пытанне ваеннай дапамогі РФ Лівіі[12]. У перыяд з 2014 па 2018 пад кіраўніцтвам Хафтара ад ісламістаў былі вызвалены такія гарады, як Дэрна, Бенгазі, Рас-Лануф, Эс-Сідр і іншыя. 4 красавіка 2019 года камандуючы Лівійскай нацыянальным войскам маршал Халіф Хафтар загадаў войскам пачаць наступленне на сталіцу краіны Трыпалі. 13 студзеня 2020 года ў Маскве павiнна была прайсцi сустрэча паміж кіраўніком УНЗ Фаiзам Сараджам і Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл[13], але Фаiз адмовіўся весці перамовы з апанентам. 27 красавіка на фоне двоеўладдзя і грамадзянскай вайны фельдмаршал абвясціў аб пераходзе ўлады ў Лівіі ад Палаты прадстаўнікоў да арміі[14].

У верасні 2021 года сышоў з пасады кіраўніка ЛНА для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах[15]. На час перадвыбарчай гонкі ён перадаў свае паўнамоцтвы генерал-палкоўніку Абдэль Разаку ан-Надуры.

11 красавіка 2018 гады французская газета «Le Monde» паведаміла, што ў Бенгазі Хафтар перанёс інсульт і знаходзіцца ў коме. Фельдмаршал быў дастаўлены ў бальніцу Амана, а пазней у клініку Парыжа[16]. Выданне «Middle east eye» са спасылкай на еўрапейскага дыпламата паведаміла, што ў Хафтара рак лёгкіх. Ананімныя лекары пацвердзілі інфармацыю аб інсульце[17]. Ужо 13 красавіка ў СМІ з’явілася інфармацыя пра смерць камандуючага арміяй Лівіі[18]. Аднак інфармацыя пра смерць не пацвердзілася і 26 красавіка Халіфа Хафтар вярнуўся ў Бенгазі[19].

Зноскі

  1. https://www.corriere.it/english/17_gennaio_03/general-haftar-italy-has-taken-the-wrong-side-libya-c8bea24e-d1dc-11e6-a55b-632cc5cf8e9f.shtml
  2. Знание маршала — Газета Коммерсантъ № 31 (6025) от 20.02.2017
  3. Фельдмаршал Каддафи готовится объединить Ливию российским оружием
  4. Мятежный сын Каддафи. Станет ли Халифа Хафтар диктатором Ливии
  5. Libyan rebel efforts frustrated by internal disputes over leadership | World news | The Guardian
  6. "The colonel feels the squeeze". The economist. 19 May 2011. Праверана 20 May 2011.
  7. "The task of forming a more effective anti-Gaddafi army". BBC. 15 April 2011. Праверана 28 June 2011.
  8. ИТАР-ТАСС: Международная панорама — Ливийская армия объявила о приостановке работы временного парламента
  9. Мятежный ливийский генерал обещает очистить Бенгази от террористов | РИА Новости
  10. В Ливии смертник подорвался у штаб-квартиры главы антитеррора — ПОЛИТ.РУ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2014. Праверана 5 красавіка 2019.
  11. "Tobruk's HoR promotes Khalifa Haftar to a Marshal following capture of oil ports". Libyan Express. 15 сентября 2016. Праверана 22 ноября 2016. ((cite news)): Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  12. Командующий ливийской армией попросил у России военной помощи // РИА Новости, 14.08.2017
  13. В МИД подтвердили встречу Хафтара и Сарраджа в Москве
  14. Хафтар объявил о переходе власти в Ливии к армии
  15. Хафтар ушел с поста для участия в выборах президента Ливии
  16. СМИ сообщили об инсульте у ливийского маршала Хафтара
  17. EXCLUSIVE: Libya’s Haftar 'suffering irreversible brain damage'
  18. Источник сообщил о смерти лидера Ливийской национальной армии Хафтара
  19. Маршал Халифа Хафтар, о «кончине» которого сообщали СМИ, вернулся в Ливию
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Халіфа Хафтар
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?