For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Чадска-лівійскі канфлікт.

Чадска-лівійскі канфлікт

Чадска-лівійская вайна
Асноўны канфлікт: Халодная вайна, Першая грамадзянская вайна ў Чадзе
Дата 29 студзеня 197811 верасня 1987
Месца Чад
Прычына грамадзянская вайна, тэрытарыяльная спрэчка, барацьба Лівіі з уплывам Францыі
Вынік перамога Чада
Праціўнікі
Лівія
Чад FROLINAT
ваенная падтрымка:
 СССР[1][2]
 ГДР[2]
 Чад
ваенная падтрымка:
 Францыя
Рэспубліка Заір[3]
Сілы бакоў
Лівія: 10 000 вайскоўцаў[4]
Паўстанцы: 90 000 апалчэнцаў[4]
невядома
Страты
Лівія: Больш за 7 500 забітых, больш за 1000 параненых і палонных, 828 адзінак ваеннай тэхнікі артылерыі і авіяцыі[5]
Паўстанцы: невядома
больш за 1000 забітых[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чадска-лівійская вайна — ваенныя дзеянні на тэрыторыі Чада з 1978 па 1987 год, у якіх былі задзейнічаны арміі Лівіі, СССР, Францыі і ўзброеныя сілы розных партый Чада. Канфлікт працякаў на фоне чадскай грамадзянскай вайны.

Матывацыяй лідара Лівіі М. Кадафі ўмяшання ў грамадзянскую вайну ў Чадзе, якая шла з 1965 года, сталі намеры вярнуць паласу Аўзу, вузкую паласу тэрыторыі паміж Чадам і Лівіяй, на якую Лівія прад’яўляла тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Па дамове 1935 г. паміж Францыяй і Італіяй паласа адышла апошней, затым ў 1955 годзе быў заключаны дагавор паміж Лівіяй і Францыяй, па якому тэрыторыя перадавалася Парыжу. Пасля распаду французскай каланіяльнай імперыі паласа Аўзу перайшла да Чада. Акрамя таго, лівійская ідэя дзяржава мас прадугледжвала аб’яднанне ўсіх арабскіх дзяржаў і стварэнне саюзнай дзяржавы на поўдзень ад Лівіі, з перспектывай распаўсюджвання ўплыву Лівіі на ўсю Цэнтральную Афрыку, і паслабленне ўплыву Францыі[6].

Пачатак вайны

[правіць | правіць зыходнік]

29 студзеня 1978 года армія Лівіі ўварвалася ў Паўночны Чад. Першая значная бітва паміж лівійска-паўстанцкімі войскамі і ўрадавай арміяй адбылася вакол Фая-Ларжо. Лівійцы, як здаецца, непасрэднага ўдзелу ў штурме не бралі; паводле схемы, якая ў далейшым стане традыцыйнай для гэтага канфлікту, яны забяспечвалі артылерыйскую, авіяцыйную і бранятанкавую падтрымку ўдарным групам паўстанцаў. У гэтай бітве Чад адтрымаў перамогу[7].

Пасля гэтага лівійская армія сышла з Чада, аднак ў 1979 годзе адбылося новае ўварвання, якое таксама апынулася правальным.

У 1980 сутыкненні паміж урадавымі атрадамі і лівійскай арміяй і апазіцыйнымі сіламі аднавіліся. У кастрычніку 1980 лівійскія войскі з паласы Аўзу аказалі падтрымку атрадам паўстанцаў. Пасля меркавалася наступленне на поўдзень у кірунку сталіцы[8]. Аперацыя пачалася 6 снежня сіламі ўдарнай бранятанкавай групоўкі, якая складалася з савецкіх танкаў Т-54 і Т-55; па непацверджаных сведчаннях, у аперацыі ўдзельнічалі ваенныя саветнікі з Савецкага Саюза і ГДР. Нджамена была захоплена 16 снежня[2].

24 чэрвеня 1983 года аб’яднаныя сілы апазіцыі і Лівіі ўзялі Фая-Ларжо — асноўны апорны пункт урадавых войск у Паўночным Чадзе.

Аперацыя «Манта»

[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 1983 года ўрад звярнуўся па ваенную дапамогу да Францыі. Пад ціскам ЗША і франкамоўных краін Афрыкі 9 жніўня прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран абвясціў аб намеры спыніць Кадафі. Са жніўня 1983 па снежань 1984 французскія войскі разгарнулі ваенную аперацыю «Манта» супраць лівійскай арміі і мяцежнікаў. Французскім узброеным сілам удалося пераламаць ход вайны, адкінуўшы сілы апазіцыі і Кадафі далёка на поўнач, вызваліўшы Нджамену. Аднак пасля яны вымушаныя былі сысці з Чада, што прывяло да пагаршэння чадска-французскіх адносін. 18 лютага 1986 года сілы паўстанцаў пры падтрымцы лівійскіх танкаў атакавалі апорны пункт Куба-Аланга, размешчаны на поўдзень ад «чырвонай лініі». Гэта вымусіла французаў вярнуцца ў Чад[9].

Са снежня 1986 па верасень 1987 праходзіла апошняя фаза вайны, якая атрымала назвы вайна «таёт». Этап названы ў гонар Toyota Hilux, трывалага рамнага джыпа, які выкарыстоўвалі ўзброеныя сілы Чада для мабільнага перамяшчэння войскаў у баях супраць лівійцаў[10].

У гэты час лівійская групоўка мела цалкам сучаснае на той момант савецкае ўзбраенне, уключаючы танкі Т-55, БМП-1, верталёты Мі-24, знішчальнікі МіГ-23, комплексы СПА. Асноўнай ударнай сілай УС Чада былі каля 400 пазадарожнікаў — у асноўным пікапаў Toyota Land Cruiser 40 і 70-й серый, узброеных СТРК Milan і безадкатнымі гарматамі.

Выкарыстоўваючы партызанскую тактыку з глыбокімі абыходамі і флангавым ўдарамі (пустынная мясцовасць падавала для гэтага добрую магчымасць), найвышэйшую манеўранасць і хуткаходнасць сваіх імправізаваных баявых машын, добрае веданне мясцовасці, чадцы разграмілі лівійскую групоўку.

Пасля заканчэння вайны пытанне аб дзяржаўнай прыналежнасці паласы Аўзу па згодзе бакоў быў перададзены ў Міжнародны суд ААН. У адпаведнасці з рашэннем суда, вынесеным у 1994 годзе, паласа Аўзу з’яўляецца часткай Чада[11].

  1. Советская школа Каддафи | Как и чему научили армию Муамара Каддафи советские военные
  2. а б в J. Wright, p. 132
  3. Libyan Intervention in Chad, 1980-87
  4. а б H. Metz, Libya, p. 254
  5. а б Pollack 2002, p. 397.
  6. Чадско-ливийский конфликт на Хронтайм
  7. R. Buijtenhuijs, «Le FROLINAT à l'épreuve du pouvoir», p. 18
  8. H. Metz, Libya, p. 261
  9. Mario J. Azevedo «Roots of Violence: A History of War in Chad» — «Routledge»,1998. ISBN 90-5699-582-0.
  10. "Guerrilla Trucks: Why rebels and insurgent groups the world over love the Toyota Hilux pickup as much as their AK-47s". Newsweek. 2010-10-14. Праверана 2010-10-25.
  11. M. Brecher & J. Wilkenfeld, p. 95
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Чадска-лівійскі канфлікт
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?