Фітацэноз
Фітацэноз — (раслінная супольнасць) — усякая сукупнасць раслін на даным участку тэрыторыі, якая знаходзіцца ў стане ўзаемазалежнасці і характарызуецца як вызначаным складам і будовай, так і вызначанымі ўзаемаадносінамі з асяроддзем. Фітацэноз з’яўляецца часткай біягеацэноза і можа адзначаць яго межы.
Гэта дынамічная сістэма, якая змяняецца на працягу года і па гадах (гл. дынаміка расліннасці). Пад уздзеяннем экалагічных фактараў адбываецца змена фітацэнозаў (сукцэсія)
Цэнаэлементы
[правіць | правіць зыходнік]Цэнаэлементы, ці мерацэнозы — адзінкі функцыянальнай структуры фітацэноза. Гэта абмежаваныя ў прасторы і часе часткі фітацэноза, элементы вертыкальнай і гарызантальнай неаднароднасці фітацэнозаў. Да асноўных цэнаэлементаў адносяць ярусы, мікрагрупоўкі, сінузіі, цэнапапуляцыі, кансорцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маладаўскі А. А. Фітацэно́з // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Фитоцено́з // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 511—512. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
Прыродныя зоны | Наземная экасістэма · Водная экасістэма (Марскія экасістэмы, Прэснаводныя экасістэмы) · Біягеацэноз · Біём · Біясфера · Прыродны тэрытарыяльны комплекс · Штучныя экасістэмы (Аграбіяцэноз, Аграцэноз) |
---|---|
Функцыянальныя кампаненты | |
Структурныя кампаненты | |
Абіятычныя кампаненты | Біягенныя элементы · Мікраклімат · Фізічныя фактары · Месцапражыванне (Біятоп, Стацыя) · Экатоп · Кліматоп |
Функцыянаванне | |
Забруджванне экасістэм | Забруджванне прэсных вод · Забруджванне акіянаў · Забруджванне атмасферы · Забруджванне глеб |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.