For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Фра Маўра.

Фра Маўра

Фра Маўра
Род дзейнасці картограф
Дата нараджэння 1385
Месца нараджэння
Дата смерці 1459[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фра Маўра (Fra Mauro; памёр у 1459 або 1460) — манах ордэну камальдулаў з кляштара Сан-Мікеле на венецыянскім востраве Мурана, картограф.

У 14571459 гадах на замову партугальскага караля Афонсу V стварыў круглую карту свету (Mappamondo). Згубленая пазней, яна вядомая па аўтарскай копіі, зробленай для сената Венецыі (захоўваецца ў венецыянскай Нацыянальнай бібліятэцы Св. Марка).

«Фра Маўра, непараўнальны касмограф», на медалі выбітым неўзабаве пасля яго смерці

Mappamondo — сапраўдны шэдэўр сярэднявечнай картаграфіі, адна з прызнаных сімвалічных вехаў, якія падзяляюць сярэднія вякі ад эпохі Адраджэння. Яе дакладнасць і эстэтычная вартасць значна пераўзыходзіць усе папярэднія аналагі, невыпадкова ў гонар заканчэння працы Фра Маўра венецыянскі сенат загадаў выбіць медаль з надпісам «непараўнальны касмограф». Гэта і першая з вядомых карт, на якіх адзначана Белая Русь. Але з прычыны асабістага незнаёмства з усходнеславянскімі землямі, Фра Маўра дапусціў у гэтым рэгіёне шэраг грубых памылак. Напрыклад, Волга ў сваім сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на два рукавы, утвараючы велізарны… «востраў Амазонія». Белая Русь (Rossia biancha) знаходзіцца побач з Ноўгарадам Вялікім, паміж Волгай і Белым возерам, і ўсе гэтыя аб'екты аднесеныя не на захад, а на ўсход ад ракі Камы. Карта Фра Маўра — адна з першых гістарычных крыніц, у якой згадваецца Чорная Русь, і выдзяляюцца тры «каляровыя» часткі Русі. Паводле надпісу на карце, «Белая Русь ляжыць па той бок Белага мора, Чорная Русь — па той бок Чорнай ракі, а Чырвоная — па той бок Чырвонай ракі».

Усходнеславянскія землі ВКЛ вядомы Фра Маўра пад назвай не Белай, а Чырвонай Русі (Rossia Rossa), у якую ўваходзяць і Кіеў, і Разань. У сваю чаргу, Чорная Русь (Rossia Negra) паказаная на правабярэжжы Акі. Белая Русь у Фра Маўра, як і ў большасці заходнееўрапейскіх аўтараў XIIIXVI стагоддзяў — гэта сінонім ці Вялікага Ноўгарада ці яго часткі, заселенай калісьці народнасцю вепсаў.

У гонар Фра Маўра названыя кратар і фармацыя на Месяцы, якія былі наведаны астранаўтамі з Apollo 14.

Выявы карты Фра Маўра

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Fra Mauro // MAK
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Фра Маўра
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?