For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Уга Чавес.

Уга Чавес

Уга Чавес
ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías
прэзідэнт Венесуэлы[d]
2 лютага 1999 — 5 сакавіка 2013
Папярэднік Рафаэль Кальдэра
Пераемнік Нікалас Мадура
партыйны лідар[d] (Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы)
9 сакавіка 2007 — 5 сакавіка 2013
Пераемнік Нікалас Мадура

Нараджэнне 28 ліпеня 1954(1954-07-28)[1][2][…]
Смерць 5 сакавіка 2013(2013-03-05)[3][1][…] (58 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías
Бацька Hugo de los Reyes Chávez[d]
Маці Elena Frías de Chávez[d]
Жонка Nancy Colmenares[d] і Marisabel Rodríguez de Chávez[d]
Дзеці María Gabriela Chávez[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Venezuelan Army[d]
Званне падпалкоўнік[d] і галоўнакамандуючы
Бітвы
Узнагароды
Сайт chavez.org.ve (ісп.)
todochavez.gob.ve (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У́га-Рафаэ́ль Ча́вес-Фры́яс (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла5 сакавіка 2013, Каракас[5]) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.

Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.

Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.

Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні малодшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.

Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.

Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.

На чале краіны

[правіць | правіць зыходнік]

Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 года на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін.

10 сакавіка 2007 года на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант’яга, Чылі, адбыўся інцыдэнт: кароль Іспаніі Хуан Карлас I прапанаваў Уга Чавесу «заткнуцца». Вельмі хутка фраза стала інтэрнэт-мемам.

У студзені 2011 года Уга Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі.

У кастрычніку 2012 года ён выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.

Адносіны з Беларуссю

[правіць | правіць зыходнік]

Уга Чавес лічыў Аляксандра Лукашэнку сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З'явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.

У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну»[6].

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Hugo Chávez Frías // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. President Hugo Chavez confirmed dead |BBC News
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #123854008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  5. Уга Чавэс памёр
  6. http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=109535(недаступная спасылка)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Уга Чавес
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?