For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Тэорыя базонных струн.

Тэорыя базонных струн

Тэорыя струн
Тэорыя суперструн

Тэорыя базонных струн — першапачатковая версія тэорыі струн, распрацаваная ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. Струны як фундаментальныя аб'екты прыроды былі ўведзеныя ў фізіку элементарных часціц для тлумачэння асаблівасцей будовы адронаў. Выяўленне залежнасці паміж спінам адрона і яго масай (графік Цю — Фраучы) прывяло да стварэння тэорыі Рэджо, у якой розныя адроны разглядаліся не як элементарныя часціцы, а як розныя праявы адзінага працяглага аб'екта — рэджэона. У наступныя гады намаганнямі Габрыэле Венецыяна, Ёіціра Намбу, Холгера Бех Нільсэна і Леанарда Саскінда была выведзена формула для рассейвання рэджэонаў і была дадзена струнная інтэрпрэтацыя з'яў, што праходзяць пры гэтым. З надыходам эры квантавай хромадынамікі навуковая супольнасць страціла цікавасць да тэорыі струн ў адроннай фізіцы.

У 1974 годзе, Джон Шварц і Жаэль Шэрк, а таксама, незалежна ад іх, Таміакі Ёнэя, вывучаючы ўласцівасці струнных вібрацый, выявілі, што яны ў дакладнасці адпавядаюць уласцівасцям гіпатэтычнай часціцы-пераносчыка гравітацыйнага ўзаемадзеяння, якая называецца гравітон. Шварц і Шэрк сцвярджалі, што тэорыя струн першапачаткова пацярпела няўдачу таму, што фізікі недаацанілі яе маштаб. На аснове дадзенай мадэлі была створана тэорыя базонных струн, якая дасюль застаецца першым варыянтам тэорыі струн, які выкладаюць студэнтам. Гэтая тэорыя фармулюецца ў тэрмінах дзеяння Палякова, з дапамогай якога можна прадказваць рух струны ў прасторы-часу. Працэдура квантавання дзеяння Палякова прыводзіць да таго, што струна можа вібрыраваць рознымі спосабамі, і кожны спосаб яе вібрацыі генеруе асобную элементарную часціцу. Маса часціцы і характарыстыкі яе ўзаемадзеяння вызначаюцца спосабам вібрацыі струны, або, калі казаць метафарычна, «нотай», якая здабываецца з струны. Гама, што атрымліваецца такім чынам, называецца спектрам мас тэорыі струн.

Першапачатковыя мадэлі ўключалі як адкрытыя струны, гэта значыць ніткі, якія маюць два свабодныя канцы, так і замкнёныя, г. зн. петлі. Гэтыя два тыпы струн паводзяць сябе па-рознаму і генеруюць два розныя спектры. Не ўсе сучасныя тэорыі струн выкарыстоўваюць абодва тыпы; некаторыя абыходзяцца толькі замкнёнымі струнамі.

Тэорыя базонных струн не пазбаўлена праблем. Перш за ўсё, тэорыя валодае фундаментальнай нестабільнасцю, якая прадугледжвае распад самой прасторы-часу. Акрамя таго, як вынікае з яе назвы, спектр часціц абмяжоўваецца толькі базонамі. Нягледзячы на тое, што базоны прадстаўляюць сабой важны інгрэдыент светабудовы, Сусвет складаецца не толькі з іх. Даследаванні таго, якім чынам можна ўключыць у спектр тэорыі струн ферміёны, прывяло да паняцця Суперсіметрыі — тэорыі ўзаемасувязі базонаў і ферміёнаў, якая цяпер мае самастойнае значэнне. Тэорыі, якія ўключаюць у сябе ферміённыя вібрацыі струн, называюцца суперструннымі тэорыямі.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Тэорыя базонных струн
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?