For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Тыбет.

Тыбет

Тыбет
Выява
Этнахаронім Tibetan і Tibetano
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта Inner Asia[d] і Кітай[d]
Найвышэйшы пункт Джамалунгма
Колькасць насельніцтва
  • 3 002 166 чал. (2010)
Вышыня над узроўнем мора 4 380 м
Плошча
  • 2 500 000 км²
Карта месцазнаходжання
Падрабязная карта
Геаграфія тэмы geography of Tibet[d]
Эканоміка тэмы economy of Tibet[d]
Дэмаграфія тэмы demographics of Tibet[d]
Выгляд узімку
Тыбет (Кітай)
Тыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Артыкул вымагае праверкі арфаграфііУдзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў.Магчымы машынны пераклад, ужыванне ненарматыўнага правапісу або лексікі.Для праверкі ёсць адмысловыя праграмы.
Cultural/historical Tibet (highlighted) depicted with various competing territorial claims.
Тыбецкі аўтаномны раён у складзе Кітая
Тыбет, як яго пазначаюць тыбетцы ў выгнанні
Вобласць Тыбета, як яе пазначае Кітай
Вобласць, аспрэчваная Індыяй як частка Аксайчына
Вобласць Індыі, аспрэчваная Кітаем як частка ТАР
Вобласці ў рамках культуры Тыбета (гістарычна)

Тыбе́т — раён Цэнтральнай Азіі, які знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і. У розныя перыяды гісторыі Тыбет быў незалежнай дзяржавай або знаходзіўся ў залежнасці ад Мангольскай імперыі ці дынастыі Цын. Сёння Тыбет належыць Кітаю.

Традыцыйна тэрыторыя Тыбета падзялялася на правінцыі У-Цанг, Кам і Амдо, пры гэтым тэрыторыя цяперашняга Тыбецкага аўтаномнага раёна ўключае толькі У-Цанг і заходнюю частку Кама, а астатняя тэрыторыя Кама і рэгіён Амдо падзелены паміж правінцыямі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.

Лхаса — гістарычная сталіца Тыбета і адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна.

Геаграфія

Плошча (уключаючы правінцыі У-Цанг, Кхам і Амдо) — 1,2 млн км². Сярэдняя вышыня тэрыторыі: 4000 метраў над узроўнем мора.

Самая высокая гара: Джамалунгма (Эверэст).

На тэрыторыі Тыбета бярэ выток шэраг вялікіх рэк, якія працякаюць затым па тэрыторыі пражывання іншых народаў і таму больш вядомыя па назвах на мовах гэтых народаў (паказаны ў дужках), а не па тыбецкіх. Гэта Ярлунг-Цангпо (рака Брахмапутра), Ма-Чу (Жоўтая рака), Джы-Чу (рака Янцзы), Сенгэ-Цангпо (Інд), Пунг-Чу (інд.: Арун), Наг-Чу (бірм.: рака Салуін) і Дза-Чу (рака Меконг).

Найбуйнейшыя азёры: Цонаг, Нам-Цо, Ямджаюм-Цо, Мапам'юм-Цо (Манасаравар).

Сярэдняя тэмпература: 14 °C у ліпені і –4 °C у студзені.

Сярэдні ўзровень ападкаў: моцна адрозніваецца, у заходніх абласцях 1 мм у студзені і 25 мм у ліпені; ва ўсходніх абласцях 25—30 мм у студзені і 80 мм у ліпені.

Карысныя выкапні: 126 розных мінералаў, сярод якіх бура, уран, жалезная руда, храміт, золата, літый, баксіт, медзь, вугаль, соль, слюда, цынк, нафта і іншыя.

Статус

У цяперашні час тэрыторыя гістарычнага Тыбета ўваходзіць у склад Кітая, аднак у Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбета ў выгнанні, кіраўніком якога да 2002 года з'яўляўся Далай-лама XIV.

Адміністрацыйны падзел

     Тыбецкі аўтаномны раён
     Тыбецкія аўтаномныя акругі
     Тыбецкія аўтаномныя паветы

Кітайскія ўлады падзялілі Тыбет на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:

  1. Тыбецкі аўтаномны раён;
  2. Тыбецкія аўтаномныя акругі ў правінцыі Цынхай;
  3. Тыбецкая аўтаномная акруга і Тыбецкі аўтаномны павет у правінцыі Ганьсу;
  4. Тыбецкія аўтаномныя акругі і Тыбецкі аўтаномны павет у правінцыі Сычуань;
  5. Тыбецкая аўтаномная акруга ў правінцыі Юньнань.

Насельніцтва

Тыбетцы занятыя ў асноўным у сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі. Кітайцы, якія пражываюць на тэрыторыі Тыбета — у кіраванні, гандлі, сектары абслугоўвання. Звязана гэта з тым, што да ўключэння ў склад Кітая Тыбет адрозніваўся маларазвітай аграрнай эканомікай. Адмыслоўцаў для новых галін, створаных кітайскім урадам, сярод этнічных тыбетцаў не было.

Пытанне аб колькасці і нацыянальным складзе насельніцтва Тыбета вельмі складанае. Звязана гэта, па-першае, з адсутнасцю дакладнага азначэння тэрыторыі Тыбета, па-другое з прадузятасцю крыніц. Урад Тыбета ў выгнанні паведамляе аб шасці мільёнах этнічных тыбетцаў і сямі з паловай мільёнах этнічных кітайцаў (Хань). Аднак урад Кітая прыводзіць наступныя даныя:

  • Тыбецкі аўтаномны раён: 2,4 мільёна тыбетцаў, 190 тысяч іншых нацыянальнасцей (у асноўным хань — кітайцы)
  • Усе аўтаномныя тыбецкія раёны разам: 5 мільёнаў тыбетцаў і 2,3 мільёна прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Варта адзначыць, што па меркаванні Тыбецкага ўрада ў выгнанні шматлікія тэрыторыі гістарычнага Тыбета не маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу.
  • Так званы «Вялікі Тыбет», да якога тыбецкі ўрад у выгнанні адносіць таксама тэрыторыі, якія не маюць у цяперашнім Кітаі аўтаномнага статусу: 5,2 мільёна тыбетцаў, 3,6 мільёна хань (кітайцаў) і 1,6 мільёна прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей (падлікі паводле звестак кітайскага перапісу насельніцтва 2000 года).

Узровень пісьменнасці сярод тыбетцаў складае прыблізна 50%[1].

Тыбецкая супольнасць за мяжой

Колькасць тыбетцаў у выгнанні — каля 134 тыс. чалавек: у Індыі — 100 000 чалавек, у Непале — 20 000, у Бутане — 1500, у Швейцарыі — 2000, у Еўропе — 400, у Аўстраліі і Новай Зеландыі — 200, у ЗША — 8000, у Канадзе — 1200, у Скандынавіі — 100.

Сімволіка

Сцяг Тыбета
Герб Тыбета

Да ўваходжання ў склад Кітая Тыбет меў свае сцяг і герб. У цяперашні час яны выкарыстоўваюцца тыбецкім урадам у выгнанні. У Кітаі жа яны разглядаюцца як сімвалы сепаратызму.

Гісторыя

У эпоху кіравання кітайскай дынастыі Цын Тыбет пераходзіць пад кантроль Пекіна. Пасля падзення манархіі ў Кітаі Тыбет аб'яўляе аб сваёй незалежнасці. У 1949 годзе пасля перамогі КПК над Гаміньданам у грамадзянскай вайне новы ўрад Маа Цзэдуна стаў настойваць на тым, што Тыбет з'яўляецца часткай Кітая. У 1951 годзе кітайскія войскі ўварваліся ва Усходні Тыбет і, разграміўшы тыбецкае войска, акупавалі краіну.

Культура

Этнічныя тыбетцы вызнаюць тыбецкі будызм і рэлігію бон. Тыбецкая мова адносіцца да тыбета-бірманскай моўнай групы сіна-тыбецкай моўнай сям'і. З моманту ўваходжання ў склад Кітая афіцыйнай мовай на тэрыторыі Тыбета з'яўляецца кітайская, аднак справаводства дазволена весці і на тыбецкай, таксама ў пачатковай школе навучанне часта вядзецца на тыбецкай, з паступовым пераходам на кітайскую мову ў старэйшых класах[1].

Цікавыя факты

Лідарства па ліку неверагодных падаткаў належыць Тыбета. За што толькі ні прымушалі раскашэльвацца на мяжы XIXXX стагоддзяў. Тыбетцы павінны былі плаціць падатак на вяселле, на нараджэнне дзяцей, на права спяваць, танчыць, званіць у званок і біць у барабаны. Стомленаму вандроўцу не дазвалялася нават проста так задрамаць на траўцы: за начлег ён павінен быў заплаціць падатак гаспадарам зямлі.

4 чэрвеня 1926 года ў Тыбеце Далай-ламам быў уведзены падатак на вушы. Краіна стварала войска, тэрмінова патрабаваліся грошы, а ўсе звычайныя падаткі ўжо былі. Трэба прызнаць, што ніхто з тыбетцаў не адрэзаў сабе вушы, каб не плаціць падатак. Усё сапраўды плацілі. Грошы на войска былі сабраныя на працягу аднаго года[2]. Усяго на карысць дзяржавы ў пачатку XX стагоддзя спаганялася 1892 падаткі.

Зноскі

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Тыбет
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?