For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Тамара Іванаўна Нятыкса.

Тамара Іванаўна Нятыкса

Тамара Іванаўна Нятыкса
руск.: Тамара Ивановна Нетыкса
Дата нараджэння 4 студзеня 1949(1949-01-04) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Віталь Вячаслававіч Нятыкса[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расія
Род войскаў Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі[ru]
Гады службы 1972—2014
Званне палкоўнік у адстаўцы
Узнагароды і званні
Ордэн «За ваенныя заслугі» (Расійская Федэрацыя) Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» (Служба знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі) I ступеня
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Сувязі Віталь Вячаслававіч Нятыкса[ru] — муж

Тамара Іванаўна Нятыкса (руск.: Тамара Ивановна Нетыкса, нар. 4 студзеня 1949, Сяроў, Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкая разведчыца-нелегал, палкоўнік Службы знешняй разведкі[ru] у адстаўцы.

Нарадзілася 4 студзеня 1949 года ў горадзе Сяроў Свярдлоўскай вобласці у сям’і вайскоўца.

У 1972 годзе скончыла факультэт № 3 Маскоўскага авіяцыйнага інстытута (МАІ) імя С. Арджанікідзэ па спецыяльнасці «інжынер-электрык сістэм кіравання лятальных апаратаў».

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1972 года. Служыла ва Упраўленні «C» (нелегальная разведка[ru]) Першага галоўнага ўпраўлення[ru] (ПГУ, знешняя разведка) Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР — КДБ СССР — Службе знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі[ru] (СЗР Расіі). У 1978 годзе прайшла поўны курс спецпадрыхтоўкі разведчыка-нелегала, у дасканаласці авалодала іспанскай мовай. Навучаннем яе і яе мужа займалася знакамітая савецкая разведчыца іспанка Афріка дэ лас Эрас Гавілан[ru][1].

З кастрычніка 1978 года па жнівень 1998 года — на нелегальнай працы за мяжой разам са сваім мужам (Віталь Вячаслававіч Нятыкса[ru]). Працавала ў Лацінскай Амерыцы. У пары з мужам прымала непасрэдны ўдзел у выкананні шэрагу канкрэтных аператыўных задач цэнтра. Зарэкамендавала сябе вынаходлівым і рашучым супрацоўнікам. Працуючы з вялікімі перагрузкамі, свядома ішла на апраўданую рызыку пры вырашэнні аператыўных задач. Аказвала дзейсную дапамогу мужу ў разведвальнай дзейнасці ў асаблівых умовах. У прыватнасці, актыўна задзейнічаны ў працы па сувязях, з агентурай, прыцягвалася да здабычы і апрацоўкі каштоўнай разведвальнай інфармацыі.

Пасля вяртання з замежнай камандзіроўкі ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і выхаванні маладых супрацоўнікаў нелегальнай разведкі.

З студзеня 2014 года палкоўнік Т. І Нятыкса — у адстаўцы.

Прымае актыўны ўдзел у дзейнасці ветэранскіх арганізацый СЗР Расіі[ru].

28 студзеня 2020 года дырэктар СЗР Расіі С. Я. Нарышкін на прэс-канферэнцыі ў МІА «Расія сёння»[ru] назваў імёны расійскіх разведчыкаў-нелегалаў, якія зрабілі сваёй гераічнай працай важкі ўклад у забеспячэнне бяспекі краіны і абарону яе інтарэсаў. Сярод названых былі Герой Расійскай Федэрацыі, генерал-маёр у адстаўцы В. В. Нятыкса і яго ўдава — палкоўнік у адстаўцы Тамара Іванаўна Нятыкса, а на сайце СЗР Расіі былі размешчаны іх афіцыйныя біяграфіі[2].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]
  • Муж — Віталь Вячаслававіч Нятыкса[ru] (1946—2011) — расійскі разведчык-нелегал, генерал-маёр службы знешняй выведкі ў адстаўцы, Герой Расійскай Федэрацыі.
  • Сын і дачка разведчыкаў нарадзіліся ў замежных камандзіроўках[3]. Сын служыць лётчыкам, а дачка Леночка працуе тэлевядучай і псіхолагам[1].

Зноскі

  1. а б Николай Долгополов. Семеро вышли из тени. В год 100-летия Службы внешней разведки ее директор Сергей Нарышкин назвал семь неизвестных имен разведчиков-нелегалов (руск.). https://rg.ru/. Российская газета[ru] - Столичный выпуск № 17(8071) (28 студзеня 2020). Праверана 21 сакавіка 2020.
  2. Директор СВР России С. Е. Нарышкин назвал новые имена разведчиков — СЗР России (руск.)
  3. Разведчица-нелегал Тамара Нетыкса: за рубежом мне признавались в любви (руск.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Тамара Іванаўна Нятыкса
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?